Мы Беларусы






Віншуем!

Ляцко Лізавету, вучаніцу 10 “А” класа, пераможцу 2 этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, з дыпломам 2 ступені!

Малайчына!



Ці ведаеш ты, што...

Самы светлы талент – дабрата

(С. Грахоўскі)

Помстаю не супакоіць пакуты. Яна зневажае чалавечую годнасць да стану жывёлы

(Я. Баршчэўскі)

Валадарыць светам любоў, самая дасканалая з усіх каштоўнасцей і даброт людскіх, без якой марна ўсё ў свеце.

(Ф. Скарына)

Куды б ні завяла цябе далёкая дарога, не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.

(П. Броўка)


Увага! СЛОВА!

Жабрак - вельмі бедны чалавек

Верашчака - страва з мясам, каўбасой, прыправамі

Зеўра - адтуліна, яма, прорва

Ёўня - збудаванне для сушкі снапоў

Тартак - лесапільны завод

Пыха - фанабэрыстасць, ганарлівасць

Знічка - зорка, якая, падаючы, згарае ў небе

Абібок - гультай, лайдак, лежабок

Фіранка - тканевая заслона на вокны, дзверы

Шыба - шкло ў аконнай раме

Сцірта - вялікі стог сена, саломы, снапоў

Цыдулка - маленькая запіска, пісулька

Аберуч - абедзвюма рукамі

Друз - маса з бітага камення, цэглы

Шчыраваць - дбайна, старанна рабіць што-небудзь

Тамлёнка - тушаная бульба

Мапа - геаграфічная карта

Шаршатка - тоўстая і доўгая іголка

Саган - чыгунны гаршчок

Зух - бойкі, удалы чалавек; хват

Жырандоля - асвятляльны прыбор пад столлю

Памяцельнік - палка, на якую прывязваюць венік

Адсотак - сотая частка якой-небудзь велічыні

Летуценне - мара пра што-небудзь прывабнае

Рунь - мара пра што-небудзь прывабнаеусходы, пасевы азімых культур


11 кастрычніка ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 6 –х класаў удзельнічалі ў выставе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Малюнкі па любімых казках, апавяданнях, вершах, легендах падрыхтавалі дзеці. Малайцы, добра папрацаваліі парадавалі ўсіх сваім талентам!


Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шкоркіна Наталля Мікалаеўна


Ці ведаю я свой горад?

«Ці ведаю я свой горад?” Так называлася віктарына, у якой удзельнічалі вучні 5 “А” класа. Дзеці адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй горада, з важнымі падзеямі, з памятнымі мясцінамі Магілёва. Кожны хацеў паказаць свае веды!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Пыжова Ала Аляксандраўна


Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй), нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара.
Атрымаў семінарскую адукацыю. Быў прапаршчыкам у царскай арміі. У 1918-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921-1926 гг. настаўнічаў у Краснаполлі ў школе II ступені (выкладаў гісторыю і французскую мову). У 1926-1930 гг. - інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. Быў сябрам «Узвышша». У 1934 г. рэпрэсіраваны, асуджаны тройкай АДПУ на 5 гадоў ссылкі. Справа пераглядалася. Зноў арыштоўваўся ў 1940 г. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай, Мурманскай абласцях, працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве, выкладчыкам літаратуры ў школе. У час арышту ў Мурманску ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. Рэабілітаваны 06.01.1961 г.
Памёр 08.10.1943 г. у лагеры на Поўначы.
Першы твор апублікаваў у 1924 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Друкаваўся ў «Голасе беларуса» (Вільня), «Узвышшы», «Чырвоным сейбіце». Аўтар сатырычнага рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (часопіс «Узвышша», 1929; «Полымя», 1988, пастаўлены тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя», 1990), нарысаў і апавяданняў. Некаторыя перадрукаваны часопісамі «Маладосць», «Полымя», надрукаваны таксама лісты «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» (1988).
Пераклаў на беларускую мову «Тыса гаворыць» Б.Іллеша (1932), «Шляхамі ўзбочнымі» П.Загаруйкі (1932).


Сяргей Грахоўскі
105 год з дня нараджэння

Грахоўскі Сяргей, нарадзіўся 25.09.1913 г. у сяле Нобель Пінскага павета Менскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і.
Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё.
У 1936 г. быў рэпрэсіраваны, 10 гадоў знаходзіўся ў лагеры (Горкаўская вобласць). Пасля вызвалення выкладаў расейскую мову і літаратуру ва Ўрэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946-1949). Быў паўторна арыштаваны і па ранейшым абвінавачванні высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць, дзе працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі (19.10.1955) працаваў на Беларускім радыё (1956-1957 гг.), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Бярозка» (1957-1959). Быў літаратурным кансультантам СП БССР (1959-1960), літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка» (1960-1973), у 1973-1974 гг. - адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1956 г.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983).
Узнагароджаны медалямі.
Першы верш надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выдаў нарыс «Горад маладосці» (1960), зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968, паводле аповесці пастаўлены спектакль у 1968, твор экранізаваны ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігу ўспамінаў «Так і было» (1986). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961),
На беларускую мову пераклаў «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж.Верна (1937, з Ю.Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А.Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р.Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А.Блока (1980), кнігу лірыкі М.Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, Я.Райніса, С.Ясеніна, Лесі Ўкраінкі, П.Варанько, М.Забалоцкага.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды»


Анатоль Грачанікаў
80 год з дня нараджэння

Грачанікаў Анатоль, нарадзіўся 08.09.1938 г. у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.
Пасля заканчэння ў 1960 г. Гомельскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе (1960-1962), намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962-1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965-1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969-1971 гг. - загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», а ў 1971-1976 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 г. - галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 г. - часопіса «Бярозка», з 1982 г. - часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1965 г.
Памёр 07.03.1991 г.
Упершыню выступіў у друку ў 1957 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990). Выданы на расейскай мове зборнік паэзіі «Звезды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Ўсесаюзным літаратурным конкурсе імя М.Астроўскага (1978). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988). Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».
Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э.Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан - значыць Радзіма» (1987), М.Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы расейскіх, украінскіх, малдаўскіх, летувіскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».


Ніна Мацяш
75 год з дня нараджэння

Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Сябра СП СССР з 1971 г.
Узнагароджана медалямі.
Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р.Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладае з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж.Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А.Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж.Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л.Кастэнка (1989).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Ўсебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.


Юбіляры верасня

Андрэй Мрый
125 год з дня нараджэння


“Вынікі рэспубліканскага конкурса “Буслік””

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго на¬рода, да роднай мовы.
Родная мова — ду¬ша народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.
“Родная мова, матчына мова”, — так шаноўна і ласкава гаворым мы аб сваёй роднай мове.

Знаўцамі мовы можна назваць вучняў,якія прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. Гэтымі днямі ў школе адбылося іх ўзнагароджванне. Пераможцы атрымалі медалі і прызы.

Жадаем усім поспехаў у далейшым вывучэнні мовы і авалодванні яе багаццем!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Пыжова Ала Аляксандраўна


“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”

Першы ўрок у Дзень ведаў 1 верасня быў прысвечаны Году малой радзімы. Ён прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Так, з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны народа і дасягненняў землякоў, выхавання пачуцця гонару за сваю малую радзіму і яе герояў, вучні 9 “А “ класа адправіліся ў завочнае падарожжа па родным горадзе.

У гэты дзень у горадзе праходзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў. Вучні школы наведалі пляцоўку каля Палаца культуры вобласці, набярэжную ракі Дубравенкі, дзе прайшло агульнагарадское свята” Стварай! Выдумвай! Спрабуй!”

Гэты святочны дзень прайшоў з бадзёрым настроем і шчырымі ўсмешкамі.

Класны кіраўнік 9 "А" класа
Н. М. Шкоркіна


Парады выпускнікам па падрыхтоўцы да выпускнога экзамену па беларускай мове

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур'ёзная, грунтоўная падрыхтоўка.

Па беларускай мове за курс сярэдняй школы вучні здаюць пераказ тэксту. Падрыхтоўка павінна пачынацца загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.

Большасць вучняў памылкова лічыць, што галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст "слова ў слова", важна "выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці , захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу". Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей у напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады, калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце, можна перабудаваць сказ (напрыклад, складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых і г.д.). Словам, галоўная задача - знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту і лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, як пераказ.

Пры самастойнай падрыхтоўцы можна параіць дапаможнік, складзены С.І. Цыбульскай. Структура яго адпавядае зместу школьнай праграмы па беларускай мове. Аднак некаторыя пытанні разглядаюцца больш падрабязна, іншыя толькі агаворваюцца, нагадваюцца. Такі падыход да выкладання матэрыялу - вынік шматгадовых назіранняў і аналізу работ абітурыентаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Таму ў адным параграфе вы знойдзеце тлумачэнні, парады, разважанні, у другім - схемы і табліцы, у трэцім - "сухія" правілы.

Задача вучняў - прааналізаваць тэарэтычны матэрыял. разабрацца ў ім, зразумець, што трэба завучваць (напісанні, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, асаблівасці беларускага сінтаксісу), а што - асэнсаваць.

Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Такі від работы, як дыктант, патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця слыхавай (маторнай) памяці; рыхтуючыся да тэсту. неабходна развіваць найперш памяць зрокавую. Якаснае напісанне пераказу патрабуе даволі высокага развіцця абодвух відаў памяці. Таму заданні, змешчаныя ў дапаможніку, арыентаваны на развіццё і слыхавай, і зрокавай памяці.

Разам з тым многія практыкаванні арыентаваны на развіццё і ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў (уменняў дакладна ўжываць словы, захоўваць іх лексічную спалучальнасць, будаваць словазлучэнні і сказы, пераказваць тэкст з захаваннем пэўных стылёвых асаблівасцяў).

Абавязкова выконвайце ўсе практыкаванні - гэта дапаможа вам замацаваць веды па тэорыі, выпрацаваць уменне карыстацца правіламі на практыцы.

Кожны раздзел дапаможніка змяшчае заданне напісаць пераказ тэксту. Гэтыя тэксты, як правіла, меншыя за тыя, што даюцца на экзаменах, аднак не варта пачынаць адразу з вялікіх: справіцца з імі можна толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі. Пасля таго як пераказ напісаны яго неабходна праверыць , вярнуцца да тэксту, прааналізаваць найбольш цяжкія напісанні, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, адзначыць магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго каб веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання неабходна выканаць работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: прааналізаваць моўную з'яву, успомніць адпаведнае правіла, самастойна падабраць прыклады на гэта правіла - словам, асэнсаваць, чаго раней не ведаў і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны "Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі” (тэксты для пераказаў), які варта мець кожнаму, хто рыхтуецца здаваць экзамен у форме пераказу ў школе.

Бясспрэчна, лепш рыхтавацца да экзамену пад кіраўніцтвам спецыяліста - настаўніка, выкладчыка падрыхтоўчых курсаў, рэпетытара. Але, калі гэта немагчыма, не трэба адчайвацца: дапаможнік якраз разлічаны на самастойную працу абітурыентаў, у ім ёсць раздзел "Адказы да практыкаванняў",які дапаможа вам праверыць сябе.

Усе пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова трэба занатаваць (можна адвесці для гэтага некалькі старонак у рабочым сшытку), каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.

Неабходна нагадаць правілы напісання пераказу.

- Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
- Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
- Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
- Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка або ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўце словы.
- Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
- Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
- Перачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое-небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.

Як відаць, самаправерка пісьмовай работы - справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.



Буктрэйлер "Нястомны вандроўнік"

Янка Маўр — "бацька" беларускай дзіцячай літаратуры

Янка Маўр (1883—1971) — агульнапрызнаны «бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту.

Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе» з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым псеўданімам: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт.

Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія, зараз горад імянуецца Ліепая). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні.

Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.

Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.

Настаўніцкую працу Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 г., калі перайшоў на працу ў дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, дзе працаваў аж да 1936 г. уключна. У душы ж ён усёроўна заставаўся настаўнікам.

Літаратурная творчасць напачатку і выспявала з патрэб педагагічнай працы, з жадання захапіць вучняў прагай ведаў аб бязмежнасці свету і няспыннасці развіцця чалавецтва, але ў хуткім часе стала неадольнай творчай патрэбай, унутранай неабходнасцю, выкліканай загадкай самога феномена дзіцяці, што прыцягвала яго як бацьку, як настаўніка, як чалавека наогул і, нарэшце, як пісьменніка. У пошуках гэтай разгадкі ён ішоў ад вытокаў, пачынаючы з гісторыі чалавека наогул.

У аповесці «Чалавек ідзе» ён зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека, мільённагадовы, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за сваё жыццё і з самім сабой, шлях працяглага і маруднага назапашвання не толькі вопыту практычнага, але і духоўнага.

Услед за «падарожжам» у глыбіню вякоў пачаліся «падарожжы» Маўра па вялікай карце свету, далёка за межамі роднай краіны — на Вогненную Зямлю і Новую Гвінею, у Інданезію, Кітай, Цэйлон і чароўны Неапаль. Адна за адной выходзяць у 1928 г. аповесці так званага майн-рыдаўскага цыкла: «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1927), дзе аўтар выступае як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, як паўнамоцны прадстаўнік шматпакутных абарыгенаў Паўночна-Заходняй Афрыкі і наогул усіх прыгнечаных «каляровых» туземцаў. У сувязі са зместам гэтых твораў адкрылася і загадка аўтарскага псеўданіма: ён сімвалічна ўбірае ў сябе як нацыянальную своеасаблівасць творцы, так і непадробны, рэальны яго інтэрнацыяналізм. Захаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, аўтар недвухсэнсоўна нагадваў, што ён — сын беларускай зямлі, шчодра надзелены пачуццём суперажывання, здольнасцю пранікацца інтарэсамі і клопатамі, смуткам і радасцю працоўнага чалавека свету.

Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем багатага пазнавальнага матэрыялу: аўтар насычае апавяданне вялікай колькасцю канкрэтных апісанняў жывёльнага і расліннага свету краіны, дзе адбываецца дзеянне, і гэта стварае адчуванне нявыдуманай мастацкай рэальнасці і разам з тым адпавядае асаблівасцям псіхалогіі дзіцячага чытача, яго празе пазнання і адкрыцця новага. Праўда, пазнавальны матэрыял часам замаруджвае сюжэтны рух, не заўсёды натуральна ўпісваючыся ў мастацкі тэкст, але прынцып падачы матэрыялу вызначыўся пэўна: незнаёмае параўноўваецца са знаёмым, сваім, родным. Вызначылася ў аповесці і такая асаблівасць мастацкай манеры, як публіцыстычнасць — праява адкрытай аўтарскай тэндэнцыйнасці, адзнака крайняй абвостранасці сацыяльных пачуццяў пісьменніка.


Буктрэйлер "Нястомны вандроўнік"




“Чарнобыль - боль у нашых сэрцах”

На адкрытым пазакласным мерапрыемстве, прысвечаным 32 гадавіне Чарнобыльскай аварыі “Чарнобыль - боль у нашых сэрцах”, праведзеным у 8 «А» класе, вучні гаварылі аб тым, якія наступствы прынесла аварыя жыхарам Беларусі, аб подзвігу людзей- ліквідатараў, аб іх лёсах.

Звярнуцца да падзей тых гадоў, навучыцца ўспрымаць чужою бяду, чужы боль як асабісты, выхоўваць адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол, было мэтай мерапрыемства.

Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць тых, хто ўжо ніколі, ні ў радасці, ні ў горы, не вернецца на гэту зямлю.




Класны кіраўнік 8 "А" класа,
Наталля Мікалаеўна Шкоркіна



У кніг, як і ў людзей, розны лёс. Адны, толькі з’явіўшыся, знікаюць, а другія ідуць з намі па жыцці.

У гэтым годзе многія любімыя кнігі адзначаюць юбілейныя даты. Яны жывуць ужо шмат гадоў і будуць жыць вечна.


105 гадоў – Янка Купала “Шляхам жыцця”(1913)


105 гадоў –Якуб Колас “Нёманаў дар”(1913)


95 гадоў – Якуб Колас “Новая зямля” (1923)


90 гадоў – Янка Маўр “Сын вады”(1928)


75 гадоў – Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады” (1943)


70 гадоў – Васіль Вітка“Вавёрчына гора” (1948)


55 гадоў – Алена Васілевіч “Калінавая рукавічка” (1963)


50 гадоў – Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1968)


505 гадоў пражскім выданням кніг Фр. Скарыны “Эклезіяст”, “Царствы”, “Песня песням”
500 гадоў паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”
440 гадоў “Азбуке” І.Федарава (1578)
105 гадоў зборніку вершаў М.Багдановіча “Вянок”
95 гадоў “Магіла льва” Я. Купала (1923)


Зараз у нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў. Палова з іх – пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.



Юбіляры красавіка

5 красавіка споўнілася 75 год з дня нараджэння
Мар’яна Дуксы


Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы (1969-1987).

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” (1989).

Першая кніга паэта - “Спатканне” - выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчувалася, што ў літаратуру прыйшоў новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы.

Якія праблемы ўздымаў малады аўтар? Пісаў, як і іншыя, пра свае, яшчэ блізкае дзяцінства, пра зямлю і чалавека на ёй, пра каханне ды адзіноту, якая часта мяжуе з гэтым светлым пачуццем. Можна было заўважыць, што паэт вельмі чуйны да роднай прыроды, але сваё захапленне ёю выказвае неяк стрымана, быццам хоча агледзецца навокал, паразважаць. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць – гэта ўжо выразна акрэсленыя рысы ранняй паэзіі Мар’яна Дуксы.

Да прыроды ў мастака слова своеасаблівае, пяшчотнае стаўленне. Ён усей душой адчувае яе безабароннасць і лічыць збяднелым у пачуццях чалавека, які не адчувае сваіх каранёў і саей повязі з прыродай.

Самае галоўнае жаданне ў творцы – “у чужое сэрца слова… перасадзіць”. Цяжка з ей, слоўнай перасадкай. А раптам абсячэш корань? А раптам не прыжывецца? Гэтая зусім не лішняя засцярога заўседы нагадвае М.Дуксу пра пошук самага запаветнага, жывога і дакладнага слова.

Муза паэта так і не параднілася з горадам. Усё свае жыцце, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса звязаў з вёскаю.

Паэты ўвесь час у нястомным пошуку тэмаў. І гэта зразумела. Надакучвае штодзенна смакаваць адзін і той жа боршч, хай ён і аздоблены новымі заправамі. А між тым жыцце і час могуць падкінуць новую тэму. Трэба быць толькі чуйным і мець добры паэтычны зрок.

Словы Мар’яна Дуксы : “Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”.


Віншуем!

Пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2017/ 2018 навучальнага года

Вучань Клас Дыплом
Шумянкову Дар’ю II сцепень
Мухіну Анастасію II сцепень

75 гадоў з дня трагедыі беларускай Хатыні

22 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Сёння ні на адной геаграфічнай карце няма гэтай беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі …

У гэты дзень у школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. Вучні і настаўнікі хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. У класах адбыліся Урокі мужнасці, класныя гадзіны, гутаркі. Вучні чыталі вершы, знаёміліся з матэрыяламі прэзентацый, з якіх даведаліся аб Хатынскай трагедыі.




Настаўніца беларускай мовы і літаратуры,
Пыжова Ала Аляксандраўна


Юбіляры сакавіка

2 сакавіка споўнілася 100 год з дня нараджэння
Алеся Бачылы (1918 – 1983)


Беларускі савецкі паэт, празаік, драматург, перакладчык. Дэбютаваў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі, кнігі пра М.Багдановіча “Дарогамі Максіма”. На музыку пакладзены яго вядомы верш “Радзіма мая дарагая”


20 сакавіка
65 –годдзе з дня нараджэння
Уладзіміра Бутрамеева


Савецкі і беларускі празаік, драматург, перакладчык і літаратуразнаўца.Пачаў друкавацца ў 1982 годзе. Аўтар кніг, аповесцей і апавяданняў, п’есы “Страсці па Аўдзею”.



УЛАСНАБЕЛАРУСКІЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ


ГЭТЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫЯ АДЗІНКІ НЕ БЫЛІ ЗАПАЗЫЧАНЫ З ІНШЫХ МОЎ, А ЎЗНІКЛІ НЕПАСРЭДНА Ў СВАЁЙ, БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.

1. Абедзвюма рукамі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘з вялікай ахвотай, жаданнем, радасцю (падтрымліваць каго-н.)’ і ‘вельмі моцна, з вялікай зацікаўленасцю (брацца за што-н.)’.

2. Муж аб’еўся груш. Уласна бел. Незаконны, не аформлены юрыдычна або які знік, прапаў.

3. Абкласці чырвонымі сцяжкамі каго. Уласна бел. Стварыць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. жыццядзейнасці.

4. Абы з рук. Уласна бел. Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.).

5. Авохці мне! Уласна бел. Ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш. Авохці мне! Што ж гэта будзе?

6. Адвейваць зерне ад паловы. Уласна бел. Аддзяляць добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага, непатрэбнага.

7. Ад гаршка паўвяршка. Уласна бел. Вельмі нізкі, малы ростам.

8. Ад зямлі не адрос. Уласна бел. Вельмі нізкага росту, малы.

9. Адмыкаць адамкнёныя (адчыненыя) дзверы. Уласна бел. Настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў.

10. Адпускаць (адпусціць) гайкі. Уласна бел. Паслабляць патрабаванні, рабіць іх менш строгімі.

11. Ад’яда душы (сэрца). Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек.

12. Ад яйка (ад яйца) адліць. Уласна бел. Неверагодна лоўка ўкрасці, прысвоіць нават тады, калі гэта здаецца немагчымым.

13. Апалоскваць (апаласкаць; паласкаць, папаласкаць) косці (костачкі) чые, каго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘займацца плёткамі, абгаворваць каго-н.’ і ‘асуджаць чые-н. недахопы’.

14. Апошняя ў папа жонка. Уласна бел. Ужыв. як рэакцыя суразмоўніка ка слова апошні. Не, не апошні.

15. Араць дарогі(-у). Уласна бел. Гаварыць ці рабіць якое-н. глупства.

16. Асёл маляваны. Уласна бел. Тупы, неразумны чалавек.

17. Баранчык божы. Уласна бел. Вобразна-метафарычная назва бакаса — балотнай птушкі з голасам, падобным да бляяння.

18. Без духу. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: (прыметнікавым) ‘мёртвы’ і (прыслоўным) ‘у знямозе ад хуткага бегу’.

19. 19. Без духу бегчы, уцякаць і пад. Уласна бел. Вельмі хутка, як мага. Гарачка дзядзьку так і носіць, бяжыць, тхара ён даганяе, напагатове кол трымае. За дзядзькам Костусь прэ без духу.

20. Бібікі біць. Біць тылылы. Уласна бел. Марнаваць час, гультаяваць.

21. Біць у званы. Уласна бел. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н., што выклікае трывогу, заклікаць да барацьбы з якой-н. небяспекай.

22. Біць у хамут. Уласна бел. Упарціцца, рэзка рэагаваць.

23. Бочку арыштантаў нагаварыць, навыдумляць і пад. Уласна бел. Занадта многа і абы-чаго, без разбору.

24. Брацца (узяцца) у рожкі з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца.

25. Браць (узяць) за шчэлепы каго. Уласна бел. Прымушаць паступаць пэўным чынам.

26. Браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі. Уласна бел. Прымаць на сябе кіраванне чым-н.

27. Браць (узяць) уцям што. Уласна бел. Разумець, усведамляць што-н.

28. Варона загуменная. Уласна бел. Разявака, нерастаропны, нехлямяжны чалавек.

29. Вароты пірагамі падпёрты ў каго. Уласна бел. Усяго ўволю,колькі хочаш (пра багатае жыццё).

30. Вомегам вылазіць каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннем ‘адпомсціцца, не праходзіць бясследна’, калі кажуць пра расплату за які-н. кепскі ўчынак.

31. Воўк дарогу перабег каму. Уласна бел. Вельмі шанцуе каму-н. Узнік на аснове павер’я, што воўк, які перабег дарогу каму-небудзь, «прадракае шчасце, а заяц або лісіца — няшчасце»

32. Вочы вялікія зрабіліся ў каго. Уласна бел. Хто-н. быў вельмі здзіўлены, збянтэжаны, разгублены.

33. Выдраць лысаму валасы (валоссе). Уласна бел. Зрабіць ці, выхваляючыся, мець намер зрабіць што-н. недарэчнае.

34. Выкручваць (выкруціць) сырыцу з каго. Уласна бел. Поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі, свайму жаданню; муштраваць каго-н.

35. Выяда душы. Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек.

36. Гавары з чортам пацеры! Уласна бел. Выказванне абурэння, незадавальнення тым, з кім немагчыма весці размову, ніяк нельга дамовіцца.

37. Гад печаны. Уласна бел. Агідны, шкодны чалавек.

38. Гады ў рады. Уласна бел. Занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі (бываць дзе-н., бачыцца, сустракацца з кім-н., зайсці куды-н. і пад.).

39. Газеты чытаць. Уласна бел. Галадаць (звычайна пра каня).

40. Ганяць гусей. Уласна бел. Ужыв. у дачыненні да п’янага са значэннем ‘ісці хістаючыся’.

41. Гарадзіць плот. Уласна бел. Выкручваючыся ў размове, гаварыць глупства, выдумляць што-н.

42. Голаму за пазуху. Уласна бел. Зусім няма (чаго-н.).

43. Гула асмаленая. Уласна бел. Зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.).

44. Да абуха дабіваць (дабіць) і пад. Уласна бел. Да поўнай непрыгоднасці.

45. Даваць (даць) перуноў каму. Уласна бел. Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагражаць.

46. Даставаць гізунты з каго. Уласна бел. Здзекавацца з кагосьці, збіваць кагосьці.

47. Да трох не гавары з кім, каму. Уласна бел. Хто-н. рашучы, гарачы; з кім-н. жарты кепскія.

48. Два канцы адной палкі. Уласна бел. Вельмі блізкія ці аднолькавыя ў якіх-н. адносінах з’явы (рэжымы, вучэнні і пад).

49. Душой загавець. Уласна бел. Памерці, загінуць.

50. Заводзіць (завесці) катрынку. Уласна бел. Дакучліва гаварыць пра адно і тое ж.

51. За гуж узяцца. Уласна бел. Пачаць якую-н. справу, лічачы сябе здольным выканаць яе.

52. Задаваць (задаць) труса. Уласна бел. Баяцца, палохацца.

53. За дзедам шведам. Уласна бел. Вельмі даўно.

54. Закідваць (закінуць) наперад. Уласна бел. Рабіць які-н.прадбачлівы, апераджальны ход з надзеяй мець потым ад гэтага пэўную карысць для сябе.

55. Заліваць кулі каму. Уласна бел. Бессаромна лгаць, расказваць няпраўдападобнае.

56. Замуж за <пана> Пясоцкага збірацца. Уласна бел. Паміраць.

57. Збор-каляда. Уласна бел. Група людзей ці прадметаў, неаднародных па якіх-н. прыметах, якасцях.

58. Збыць з галавы што. Уласна бел. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. непрыемнага.

59. З божай ласкі. Уласна бел. Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі.

60. З ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве. Уласна бел. Занадта легкадумны, несур’ёзны.

61. З ветру вяроўкі віць (звіць). Уласна бел. Гаварыць, сцвярджаць што-н. без усякіх падстаў, пляткарыць, выдумваць.

62. З’есці з трыбухамі каго. Уласна бел. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем.

63. З жабіны прыгаршчы чаго. Уласна бел. Вельмі мала (шчасця, радасці, здароўя і пад.).

64. З затоеным дыханнем слухаць, глядзець. Уласна бел. Вельмі ўважліва, зацікаўлена.

65. Зімой і летам адным цветам. Уласна бел. Ужыв. пры дзейніку са значэннем асобы і мае сэнс ‘заўсёды ў адным і тым жа адзенні’.

66. З капейкамі. Уласна бел. З невялікім перавышэннем.

67. Злавіць (спаймаць) лісу (лісіцу). Уласна бел. Неасцярожна прапаліць вопратку пры агні.

68. Злазіць (злезці) з карку (з шыі) чыйго (чыёй). Уласна бел. Пераставаць абцяжарваць каго-н., будучы на яго ўтрыманні.

69. З паходам. Уласна бел. З невялікім перавышэннем (пры прыблізным вызначэнні велічыні, даўжыні, колькасці чаго-н.).

70. З плеч ды ў печ. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) без асаблівых запасаў, не клапоцячыся пра заўтра, бестурботна (жыць), 2) абы-як, нядбайна (рабіць), 3) зараз жа, неадкладна, не задумваючыся (рабіць што-н.).

71. I жук і жаба. Уласна бел. Усе без выключэння; усякі, кожны чалавек.

72. I куры не шэпчуць пра каго. Уласна бел. Ніхто нічога не гаворыць пра каго-н., хто-н. не з’яўляецца аб’ектам размовы.

73. I лейцы ў рукі каму. Уласна бел. У каго-н. ёсць усе падставы быць кіраўніком чаго-н.

74. I пайшло і паехала. Уласна бел. Прыйшло ў рух, пачалося што-н. (пра інтэнсіўнае разгортванне чаго-н.).

75. I ў коле і ў мяле. Уласна бел. У самых разнастайных жыццёвых сітуацыях (быць і пад.).

76. Каланіца носіць каго, дзе, калі. Уласна бел. Хто-н. недарэчы, не ў пару аказваецца, з’яўляецца дзе-н.

77. Капціць свет. Уласна бел. Жыць без пэўнай мэты, без справы, без карысці для іншых.

78. Касіць дугой. Уласна бел. Не назапасіўшы корму для жывёлы, выпрошваць, купляць, пазычаць яго.

79. Кату па пяту. Уласна бел. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы.

80. Конь божы. Уласна бел. Ужыв. як эўфемізм, як своеасаблівы стылістычны сінонім да слова асёл са значэннем ‘тупы, неразумны чалавек’.

81. Костка ў горле каму, для каго, для чаго. Уласна бел. Вялікая перашкода, непрыемнасць для каго-, чаго-н.

82. Кроіць сэрца каму, чыё. Уласна бел. Выклікаць вялікі душэўны боль, пакуты.

83. Крывіць губы. Уласна бел. Крывіцца, выражаючы незадаволенасць, злосць.

84. Крывое кола. Уласна бел. Упарты чалавек, які сваімі ўчынкамі пляміць сам сябе.

85. Курту з гурту выбіраць (выбраць). Уласна бел. (Выбіраць) каго-н. непрыгожага, кепскага.

86. Лахі пад пахі. Уласна бел. Узяўшы ‘свае пажыткі з сабой’, калі гаворыцца пра любыя асабістыя рэчы, што можна прыхапіць з сабой, панесці ў руках ці на сабе перад адыходам, уцёкамі, ад’ездам.

87. Легчы (залегчы) на дно. Прытаіўшыся, не рабіць ніякіх дзеянняў.

88. Лезці сляпіцай у вочы <каму>. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’ і ‘раздражняць, злаваць каго-н. непрыемным уздзеяннем’.

89. Лезці смалой у вочы каму, да каго. Уласна бел. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць.

90. Ліслівае (ласкавае) цяля. Уласна бел. Спрытны, дагодлівы чалавек, які ўмее пакарыстацца абставінамі.

91. Лынды біць. Уласна бел. Гультаяваць, займацца нявартымі справамі; пасіўнічаць.

92. Людзьмі звацца. Уласна бел. Быць свабоднымі, незалежнымі, шчаслівымі.

93. Малоць не падсяваючы. Уласна бел. Гаварыць глупства, пустасловіць.

94. Мераць асьмінай грошы. Уласна бел. Многа мець, атрымліваць, нажываць (грошай).

95. Мераць на адзін капыл каго. Уласна бел. Меркаваць пра каго-н., ацэньваць каго-н. абсалютна аднолькава, без уліку індывідуальных асаблівасцей.

96. Млын пусты. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў.

97. Можна ў плуг запрагаць каго. Уласна бел. Хто-н. вельмі моцны, здаровы.

98. Можна язык зламаць. Уласна бел. Цяжка вымавіць што-н.

99. На авось ды нябось. Уласна бел. 3 разлікам на шчаслівую выпадковасць; на ўдачу (пакладацца, рабіць што-н.).

100. На ваду брахаць. Уласна бел. Бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу.

101. На валовай скуры не спішаш чаго. Уласна бел. Вельмі многа, y вялікай колькасці.

102. На горкі яблык. Уласна бел. Вельмі моцна, бязлітасна.

103. На злом галавы. Уласна бел. Абазначае ‘не думаючы, неабачліва (рабіць што-н.)’ і ‘вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў (імчацца, уцякаць і пад.)’.

104. На пасад садзіць каго. Уласна бел. Аддаваць замуж.

105. На пень брахаць. Уласна бел. (Вучыць, навучыць каго-н.) гаварыць недарэчнае, неразумнае.

106. На ростанях. Уласна бел. У стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-н. (быць, заставацца і пад.).

107. На ўзвей (на ўзві) вецер. Уласна бел. Дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-н.).

108. На хвост (на хвасце) станавіцца. Уласна бел. Пагрозліва, варожа ставіцца да каго-н.

109. Ні вока ні бока не шкадаваць, не пашкадаваць. Уласна бел. Абсалютна нічога.

110. Ні млён ні таўкач. Уласна бел. Ні на што не здатны, няўмелы.

111. Ні семя ні емя ў каго, дзе. Уласна бел. Зусім няма нічога есці.

112. Нялёгкая гоніць (прыгнала) каго. Уласна бел. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць, з’яўляецца (выказванне незадавальнення ў сувязі з прыходам нежаданага госця, наведвальніка).

113. Падмінаць (падмяць) пад сябе каго, што. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі’ і ‘сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)’.

114. Падпілоўваць (падпілаваць) рогі каму. Уласна бел. Уціхамірваць, утаймоўваць, рабіць больш памяркоўным каго-н., прымушаць пакарыцца.

115. Першай гільдыі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘найвышэйшай якасці, адметны (майстар, штукар і пад.)’ і ‘самы заўзяты, з крайнім праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.)’.

116. Плесці кашалі / лапці <каму, пра каго, пра што>. Уласна бел. Гаварыць абы-што, выдумваць.

117. Плячысты на жывот. Уласна бел. Прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці.

118. Пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну. Уласна бел. Быць пачынальнікам, першаадкрывальнікам у якой-н. справе.

119. Прышыванне ярлыкоў. Уласна бел. Аднабаковая, шаблонная ацэнка, характарыстыка каго-н.

120. Пустая малатарня. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў.

121. Пушку(-і) заліваць каму. Уласна бел. Бессаромна лгаць, пускаць пагалоскі.

122. Рабіць (зрабіць) з камара каня. Уласна бел. Беспадстаўна перабольшваць што-н., надаваць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне.

123. Рукой пайсці. Уласна бел. Добра весціся, гадавацца (пра жывёлу, птушку, пчол).

124. Рыхтык у рыхтык падобны. Уласна бел. Вельмі моцна, абсалютна.

125. Сабакам сена касіць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой справай, 2) знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і.

126. Следам за дзедам. Уласна бел. Па шляху іншых, шляхам папярэднікаў (ісці, ехаць, рабіць што-н.).

127. Спяваць на хлеб. Уласна бел. Збіраць міласціну, жабраваць.

128. Сядзець на двух крэслах. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘займаць няпэўную, няясную пазіцыю, прытрымліваючыся розных, несумяшчальных пунктаў гледжання’ і ‘займаць адначасова дзве пасады’.

129. Сякера пад лаўкай (лавай). Уласна бел. Не знаходка, не адкрыццё, даўно вядомая рэч, з’ява, факт і пад.

130. Табаку важыць. Уласна бел. Драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву.

131. Трымацца абедзвюма рукамі за каго. Уласна бел. Высока цаніць каго-н., даражыць кім-н.

132. Узяць (браць) за шкірку каго. Уласна бел. Пакараць, прыцягнуць да адказнасці.

133. У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н.

134. У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.).

135. У сабакі вачэй пазычыць. Уласна бел. Страціць сумленне, сорам, набрацца нахабнасці.

136. Фіга на талерцы. Уласна бел. Непрыемнасць для кагосьці, прыхаваная ветлівасцю, далікатнасцю.

137. Хоцькі-няхоцькі. Уласна бел. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н.

138. Чортава вока. Уласна бел. Багністая бяздонная прорва.

139. Шарварку(-і) адрабляць. Уласна бел. Марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу.

140. Што ўбіў то < і > уехаў. Уласна бел. Бесклапотны, гультаяваты, такі, што толькі пад прымусам робіць што-н. (пра чалавека).

141. Язык каля (ля) вушэй матляецца ў каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга.

142. Язык на шарнірах у каго. Уласна бел. Хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць.

143. Як га. Уласна бел. Вельмі хутка.

144. Як жару ўхапіўшы. Уласна бел. Вельмі хутка, спяшаючыся (бегчы, уцякаць і пад.).

145. Ляпнуць як лапцем па балоце. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.).

146. Як на дзяды. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) выдатна, уволю (наесціся, пад’есці), 2) чаго, вельмі многа (пра яду).

147. Спаць як пшаніцу (пяньку) прадаўшы. Уласна бел. Вельмі моцна.

148. Як серада на пятніцу крывіцца, касіцца. Уласна бел. 3 вялікім незадавальненнем, болем і пад.

149. 149. Як скурат на агні. Уласна бел. Ужыв. са знач. ‘празмерна, залішне (выкручвацца)’ і ‘бесперастанку (круціцца)’.

150. Прыстаць як сляпы да плота. Уласна бел. Неадчэпна, дакучліва.

151. Як старой бабе сесці чаго. Уласна бел. Вельмі мала (звычайна пра зямлю).

152. Як (што) босаму разуцца. Уласна бел. Вельмі лёгка, проста, не складае ніякіх цяжкасцей (зрабіць што-н.).

153. Як (што) костка ў горле каму. Уласна бел. Вялікая перашкода для каго-н., тое, што дапякае каму-н.


Не маўчы па-беларуску








21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы


Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. На жаль, беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.

21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы беларусам.

Няхай нават сёння яна — моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

У гэты дзень у школе адбылося шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Сярод вучняў малодшых класах прайшлі акцыі “Гавары са мной па- беларуску”, “Маё роднае слова”.


На выставе, размешчанай на трэцім паверсе, можна было пазнаёміцца з творчымі работамі вучняў і малюнкамі, зробленымі да твораў беларускіх аўтараў.


У бібліятэцы школы арганізавана выстава кніг пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. Вучні з цікавасцю знаёміліся з навінкамі і выбіралі творы на свой густ.


Дзеці чыталі вершы, слухалі ўрыўкі з твораў, рыхтавалі сцэнкі па эпізодах з прачынаных твораў.


Цікавай была акцыя “Смак роднай мовы”. Вучні адгадвалі словы, запісвалі іх па-беларуску, успаміналі творы, у якіх сустракаліся гэтыя словы.


Хоцацца, каб родная мова гучала не толькі ў гэты дзень, на ўроках беларускай мовы і літаратуры, па чацвяргах, але і ў паўсядзённым жыцці.


Няхай арыенцірам кожнаму стануць словы Змітрака Бядулі:

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова “.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры,
Пыжова Ала Аляксандраўна


Віншуем

Пераможцаў раённага конкурса “Спроба пяра”

Ляцко Лізавету - 9 “А” клас (верш “Гімн зямлі”)
Раманаву Дзіяну – 11 “А” клас (верш “Купала”)!!!



ГІСТАРЫЧНЫ КАЛЯНДАР

( 125-ГОДДЗЕ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА)

18 лютага 1893


Шырыня і шматграннасць яго творчых інтарэсаў, а калі дакладней - наогул талент гэтага чалавека - не могуць не ўражваць. Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнаўца, гісторык... I ўсё гэта ён - Максім Гарэцкі. У кожнай з гэтых галін "чалавеказнаўства" Максім Іванавіч не проста "адзначыўся", а пакінуў след...Свой след: адметны і непаўторны!

I такім жа, уласна кажучы, быў і яго лёс, і яго, Максімава, доля...

Максімава доля

Ён "бачыў" жыццё ўвачавідкі - ва ўсіх яго шматлікіх і самых неверагодных праявах і выпрабаваннях. А галоўнай сваёй мэтай Максім лічыў паказ гэтага іншым. Ён сам бачыў святло ў цемры, разумеў і адчуваў вялікую духоўную моц беларуса, яго нераскрытую маральную сілу... Сам жа ішоў-крочыў па тым жыцці шляхам, які ён вызначыў, сам для сябе, "мастацкай праўдзіваснасці - найлепшай дарогай літаратуры нашай...".

На двары быў 1914-ы... Вось-вось пачнецца Першая сусветная вайна. Здавалася: ці да заклікаў, ці да лозунгаў?! Аднак ён, 20-гадовы Максім Гарэцкі з вёскі Багацькаўка, што на Магілёўшчыне, звяртаецца не да канкрэтнай асобы і нават не да свайго часу, а да юнай па ўзросту роднай беларускай літаратуры: "... Прозы, прозы, добрай, мастацкай прозы беларускай, дайце нам!"

З такім зваротам-заклікам да роднай прыгожай пісьменнасці ён выступіў зусім невыпадкова: якраз тады Максім напісаў драматызаваную аповесць "Антон", роўную, як высвятляць потым даследчыкі, не толькі па манеры і задуме "Братам Карамазавым" Фёдара Дастаеўскага, але і па самаму вартаму і прызнанаму - імкненню паказаць сапраўды вялікія зрухі ў жыцці сучаснага яму грамадства, пэўную новую "філасофію" дня і будучыні... Жорсткая праўда пра беларуса- нашага земляка ў штодзённым быцці - была сказана Гарэцкім у 1910-я гады адным з першых у нашай нацыянальнай літаратуры.

Так што артыкул Максіма Гарэцкага "Думкі і развагі", выраз з якога прыведзены вышэй, напісаў ён у тым жа 1914 годзе зусім невыпадкова: меў на гэта аўтар самае сапраўднае маральнае права...

У літаратуру - вялікую і сапраўдную - ён не ўвайшоў, а ўварваўся ў прамым сэнсе гэтага слова. Хоць і былі ў ёй насцеж расчыненыя дзверы: калі ласка, пішы, заяўляй аб сабе, выдавай кніжкі... На поўную моц тварылі ўжо Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Ядвігін III., Цішка Гартны і Алесь Гарун, але ж колькі ніш (чытай: тэм) заставалася не раскрытых, не кранутых і таямнічых - такіх патрэбных беларускаму тагачаснаму грамадству!

- Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другімі творыць гармонію жыцця! - напіша-паспавядаецца Максім Гарэцкі ў "Нашай ніве" за 16 мая 1913 года. А як дакладна назваў ён той свой сповед: "Стогны душы"!

Яму было ўсяго толькі дваццаць! А душа ўжо стагнала?! Яго, таленавітага маладога чалавека, памечанага Богам! Ці не занадта ранавата? Наперадзе ж ЖЫЦЦЁ: поўнае задум, планаў, нарэшце - здзяйсненняў... Але ж стагнала Душа Максіма...

Жыць вольным жыццём ён захацеў адразу ж, як толькі стаў на ногі!

...У 16-гадовым узросце Максім Гарэцкі ўзяў першы ў жыцці бар'ер: перамог у вялікім конкурсным адборы і стаў навучэнцам Горы-Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча. Там юны Максім упершыню ўзяў у рукі "Нашу ніву", пазнаёміўся з творамі, падпісанымі Януком Купалам, Тарасам Гушчам (Якубам Коласам), Змітраком Бядулем, Алаізай Пашкевіч (Цёткай)... А потым убачыў на старонках гэтай газеты і свае першыя "пробы пяра"...

Менш года папрацаваў Гарэцкі каморнікам у Літве. Пачалася Першая сусветная вайна, і ўжо напрыканцы чэрвеня 1914-га яго мабілізавалі ў дзеючую царскую армію. Уражанні вайны, прапушчаныя праз душу і сэрца творцы, знойдуць потым адлюстраванне ў дакументальным творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне" - аповедзе аб самым нечалавечым выпрабаванні, у якім аказваецца чалавек. Твор пастаўлены крытыкай і даследчыкамі ў адзін рад з "Севастопальскімі апавяданнямі" і "Вайной і мірам" Л. Талстога, аповесцямі і раманамі А. Барбюса, А. Цвейга, Э.-М. Рэмарка і іншых таленавітых і непараўнальных сусветных майстроў вайсковай прозы.

Акрамя таленавітых і непараўнальных у мастацкіх і маральных адносінах запісак "На імперыялістычнай вайне", Максім Гарэцкі стварыў таксама і такія арыгінальныя творы-палотны жыцця беларусаў, як "Камароўская хроніка", "Віленскія камунары", аповесці "Меланхолія", "За што?" і іншыя.

Многія даследчыкі і вялікія знаўцы творчасці Максіма Гарэцкага не без падстаў сцвярджаюць, што самай галоўнай кнігай для яго самога павінна была стаць "Камароўская хроніка". Цяжка, вядома ж, спрачацца з гэтым, тым больш, што закончыць твор пісьменнік не паспеў. I ўсё ж насамрэч, як адзначаў пісьменнік Міхась Стральцоў, "там быў матэрыял, назапашаны з дзіцячых і юнацкіх гадоў, прасветлены сталым роздумам, зразуметы ў гістарычнай перспектыве і рэтраспекцыі, ва ўсеўзбраенні немалога пісьменніцкага вопыту..." Пытанне: "Што гэта магло быць?" таксама задавалі і задаюць многія спецыялісты і аматары мастацкага слова Гарэцкага. I таксама выказваюць "прагнозы": раман-хроніка, летапіс, а, можа нават, і сага, "адзначаная скрупулёзнасцю хронікі і мудрым, урачыста-наіўным ладам высокага летапісу" (М. Стральцоў)... Як бы тое ні было, "Камароўская хроніка" магла б стаць вялікім панарамным палатном беларускай нацыянальнай рэчаіснасці, тым творам, які б прынёс Максіму Іванавічу яшчэ адно - чарговае - самае сапраўднае сусветнае прызнанне.

Тым больш, што першы вопыт стварэння такога панарамнага палатна пісьменнік ужо меў: гэта была, вядома ж, хроніка "Віленскія камунары"...

...Напрыканцы кастрычніка 1923 года сям'я Гарэцкіх пераехала ў Мінск. Максім Іванавіч выкладаў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта, актыўнічаў у літаратурным і грамадскім жыцці. На працягу 1926-1928 гадоў ён працаваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, потым - вучоным спецыялістам Інстытута беларускай культуры ў Мінску Яшчэ раней- у студзені 1925-га- разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным і іншымі майстрамі беларускай нацыянальнай культуры - Максім Гарэцкі быў зацверджаны правадзейным членам (акадэмікам) Інбелкульта.

А ў сярэдзіне ліпеня 1930-га прагучала навальніца з яснага неба: Максіма Гарэцкага арыштавалі і разам з іншымі выдатнымі людзьмі Бацькаўшчыны абвінавацілі ў прыналежнасці да неіснаваўшага, міфічнага "Саюза вызвалення Беларусі"... Прысуд: высылка на 5 гадоў у горад Вятку.

Пасля адбыцця тэрміну надуманага пакарання ён выкладаў рускую літаратуру і мову ў пасёлку Пясочня на Смаленшчыне, але праз два гады - у жудасным 1937-м, падчас новых масавых рэпрэсій - зноў быў арыштаваны.

5 студзеня 1938 года на несправядлівы па тым часе свет Боскі з'явіўся "дакумент":

"Протокол № 85 заседания Тройки УНКВД Смоленской области", у якім адзначалася і наступнае:

"Слушали:

Дело № 13036 Кировского РО УНКВД... по обвинению Горецкого Максима Ивановича, 1893 года, уроженца д. Малое Бочачково (так у арыгінале. - Заўвага А.М.), Мстиславльского района, БССР, из крестьян-середняков, служащего, судимого.

Постановили:

Горецкого Максима Ивановича расстрелять..."

Потым яго сям'я атрымала паведамленне, што Максім Гарэцкі памёр 20 мая 1939 года ў Комі АССР. На справе ж Максіма Іванавіча, як было ўстаноўлена даследчыкамі, расстралялі 10 лютага 1938 года ў 15 гадзін у Вязьме...

Накануй яму Усявышні болей гадоў жыцця (пражыў жа Максім Іванавіч усяго толькі 45), і ён стварыў бы яшчэ не адно панарамнае палатно беларускай рэчаіснасці. Размах творчасці, глыбіня аналізу, тонкасць светаадчування ў яго былі на ўзроўні Льва Талстога - не менш! Бацькаўшчыну ж ён любіў бязмежна, тонка: з болем у душы і светлай верай у будучыню ў сэрцы - адначасова...


ГІСТАРЫЧНЫ КАЛЯНДАР

(180 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА)

2 лютага 1838 г.


Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864) - першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага шляхціца, уласніка невялікай ткацкай фабрыкі. Ён вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, з якой выйшлі многія знакамітыя вучоныя і дзеячы культуры, вядомыя далёка за межамі Беларусі. Пасля дадатковай самападрыхтоўкі юнак накіраваўся ў Маскву з мэтай стаць студэнтам універсітэта, дзе ўжо вучыўся яго старэйшы брат Віктар. У 1856 г. браты пераехалі ў Пецярбург, дзе Канстанцін вытрымаў уступныя экзамены і быў залічаны студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. У гады вучобы ён пазнаёміўся з рэвалюцыйнай публіцыстыкай "Колокола" і "Современніка", актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка Серакоўскага. Дыплом кандыдата права Канстанцін Каліноўскі атрымаў у 1861 г., якраз калі быў падпісаны закон аб адмене прыгоннага права. Грабежніцкі характар рэформы 1861 г. выклікаў хвалю сялянскіх выступленняў. У такіх умовах Каліноўскі вяртаецца на радзіму, дзе ўключаецца ў падрыхтоўку паўстання.

К лету 1862 г. Кастусь Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім пачалі выдаваць першую ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратычную газету "Мужыцкая праўда", адрасаваную непасрэдна сялянству. Выходзіла яна на беларускай мове ад імя "Яські, гаспадара з-пад Вільні". Усяго ў свет выйшла сем нумароў.

У нацыянальна-вызваленчым руху супраць царызму напярэдадні і ў час паўстання 1863 - 1864 гг. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве існавалі дзве плыні: буржуазна-памешчыцкая і дэмакратычная.

"Белыя" (буржуазна-памешчыцкая плынь) складаліся: ў Польшчы з буйной і сярэдняй шляхты, гандлёва-фінансавай буржуазіі, на Беларусі і ў Літве - пераважна з памешчыкаў. Выступалі супраць узброенага паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў, патрабавалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і ў сваёй дзейнасці арыентаваліся на Захад.

Склад "чырвоных" (дэмакратычная плынь) быў вельмі неаднародны. Сюды ўваходзілі мала- і беззямельная шляхта, афіцэры, студэнты, ремеснікі, дробрыя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя. Па сваіх палітычных поглядах "чырвоныя" падзяляліся на два крылы: правае (памяркоўныя "чырвоныя"), якія не патрабавалі радыкальнага вырашэння аграрнага пытання і выказваліся за кампенсацыю памешчыкам за зямлю, калі тая пяройдзе да сялян, хісталіся паміж прызнаннем правоў беларускага, украінскага, літоўскага народаў на самастойнае развіццё і імкненнем да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., і левае (рэвалюцыянеры-дэмакраты), якія выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем.

Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт. Ён быў створаны летам 1862 г. у Вільні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прынялі Звяждоўскі, Каліноўскі, Вярыга, Длускі, Чаховіч. 3 пачаткам паўстання ў Польшчы Літоўскі правінцыяльны камітэт 1 лютага 1863 г. абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з адозвай падтрымаць паўстанне ў Польшчы. 3 першых дзён існавання Часовы ўрад, у якім кіруючая роля належала Каліноўскаму, узяў курс на аграрную рэвалюцыю, што выклікала процідзеянне "белых", якія ў хуткім часе захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Часовы правінцыяльны ўрад быў распушчаны, а замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Няўдачы паўстанцаў, жорсткія ўрадавыя рэпрэсіі, адсутнасць дапамогі з Захаду, на якую разлічвалі кіраўнікі руху, поўнасцю дэмаралізавалі Аддзел кіраўніцтва, паказалі яго бездапаможнасць. У жніўні 1863 г. яго кіраўнікі былі арыштаваны.На чале паўстання ў другі раз стаў Кастусь Каліноўскі. Былі зроблены захады ажывіць паўстанне, ператварыць яго ва ўсенародны рух з апорай на сялянства. Аднак дасягнуць гэтай мэты не ўдалося.

Буйную перамогу над царскім войскам беларускія паўстанцы атрымалі ў бітве пад Мілавідамі (Гродзенская губерня), у якой удзельнічала каля 800 паўстанцаў. Супраць іх было накіравана пяць рот салдат. Паўстанцам удалося атрымаць перамогу, але замацаваць поспех яны не змаглі і непрыкметна пакінулі лагер. Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Царскі урад рукамі Мураўёва, які атрымаў прозвішча "вешальніка", жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання.

Паводле афіцыйных даных, на Беларусі і ў Літве было пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12 тыс.чалавек высланы за межы радзімы на катаргу і пасяленне ў Сібір.

Кіраўнік паўстання пражыў кароткае жыццё, усяго 26 гадоў.


Канстанцыя Антонаўна Буйло

( да 125 – годдзя з дня нараджэння)

Нарадзілася ў сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча.

Была ахрышчана 17 студзеня 1893 у Віленскім касцёле Святога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў.

Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914).

Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава (1912-1913), дзе вучыла сына пана Дзеўчапольскага

Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз(руск.) бел..

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца, сына надворнага саветнiка, якi паходзiў з засцянковай шляхты Мiнскага павета (у 1933 арыштаваны).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку

Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944).

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 года. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнева (Валожынскі раён).

Творчасць

Друкавацца пачала ў 1909, змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павета («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46).

Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910.

У 1914 годзе Беларускае выдавецкае таварыства выпусціла дэбютны зборнік вершаў К. Буйло — «Курганная кветка» (1914, Вільня, друкарня Марціна Кухты; факсімільнае выданне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала[1] і аформіў Язэп Драздовіч.

Да сярэдзіны 1940-х, амаль 20 гадоў не друкавалася.

Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі».

Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

У гонар Канстанцыі Буйло названая вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя.


Літаратурная гасцінная «Наша мова вольная , пявучая...»

У чацвер 18.01.2018 г.вучні 5 “А” класа сабраліся ў літаратурнай гасціннай. Вучні Гусакоў Вадзім, Цімощанка Насця, Раўкоў Максім, Нікіценка Рома і інш. чыталі вершы на роднай беларускай мове. На класнай гадзіне гучалі вершы Валянціна Тараса “Дзве мовы”, урывак з верша Пятруся Броўкі “Беларусь”, урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

А Герасімчук Аня выканала песню "Мой кут", якая вельмі спадабалася ўсім вучням класа



Н.Я.Цэдрык,
класны кіраўнік 5 “А” класа


Віктарына «Францыск Скарына і яго час»

1 снежня 2017 года вучні 5 “А” класа ўдзельнічалі ў гульне - віктарыне «Францыск Скарына і яго час», прысвечанай 500 – годдзю беларускага кнігадрукавання. Жыццё, вучоба, асветніцкая дзейнасць нашага земляка не пакінулі нікога абыякавымі.

Шмат цікавага даведаліся вучні на гэтай гульне – віктарыне.


Віншуем!

Ляцко Лізавету, пераможцу 2 этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, з дыпломам 2 ступені!

Малайчына!


Загадкі

Снежань

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым
снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы тонкім пухам,
Крые рэчкі, травы, лозы
Белай воўнаю-кажухам...
А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышкі,
Рыбкі, буслік даўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!
У полі, лузе ўсё заснежыў.
А чаму? Бо гэта…. (Снежань)

Студзень

Белым снегам, чыстым пухам
Прымяце садок стары.
Мароз з цеткай завiрухай
За ноч абыйдуць двары.
Вокны зробяцца сляпымi:
Траў дзiвосных, кветак шмат.
Вецер плача ў камiне,
Iней кволы студню брат.
Добра ў хаце, вельмi цёпла,
Не бяда, што так мяце.
Хай мароз малюе вокны -
Ён у хату не зайдзе.
Будзе ранiчка празрыстай,
Скрып ад санак, звонкi смех.
А пакуль марай iскрыстай
На двары лажыцца снег
Што ж за месяц такі слаўны?
Нам нясе сюрпрызаў мех?
Гэта…(студзень) так жаданы,
Дорыць святы, гульні, смех!

Люты

Завіруха не сціхае,
Снегу гурбы намятае.
То завые, то заплача,
З хаты выйсці – вось задача.
І калі ж вось так бывае?
Кожны гэты месяц знае.
Рэчка лёдам уся закута,
Елкі ў шубкі апрануты,
Выйсці ў поле – вось пакута!
А завецца месяц -…. (люты)
Без сякеры, без кліна на рацэ мост зрабіў.(Мароз зрабіў лёд)
Пятрок ля варот цяпло ўвалок, сам не бяжыць, а стаячых не любіць.(Мароз)
Без рук малюе, без зубоў кусае.(Мароз)
Ішоў генерал, з усіх шапкі паздымаў, а трое не даліся.(Мароз, хвоя, елка, ядловец)
Ляцеў птах, на ваду - бах. Вады не скалаціў, на дно патануў.(Снег)
Ляцелі белыя гусі, крылля русы, ды нельга з іх па пёрушку вырваць.(Снег)
Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног.(Сняжынкі)
Па калені вады, а не нап'ешся.(Снег)
Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. (Снег)
Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае.(Снег)
З неба ўпаў, усю зямлю, як абрусам, заслаў.(Снег) Зімой грэе, вясной тлее, улетку памірае, увосень аджывае.(Снег)
Ляцеў птах, на вароты - бах, прыляцеў каптур, сагнаў адтуль.(Снег, дождж)
На вадзе родзіцца, а вады баіцца.(Лёд)
Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае. Хто адгадае?(Лядзяш)
Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане, паху не мае, зімой вырастае.(Лядзяш)
Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.(Лёд у палонцы)
Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?(Год, месяцы, тыдні, дні)
Летась кароль ехаў, а сёлета сляды значны.(Каляды)

СНЕЖНЫЯ ЗАГАДКІ

На двары гарой, а ў хаце вадой.(Снег)
Я падаю да вас на хаты,
Я белы-белы і кудлаты,
Я наліпаю вам да ног,
Вы клічаце мяне…(Сняжок)
Яго не мылі, а ён блішчыць, яго не смажылі, а ён хрумсціць.(Снег)
Як гэты белы цукар завецца,
Што з хмар на зямлю ўзімку нясецца?(Снег)
Белы абрус накрыў Беларусь.(Снег)
Белы, а не цукар,
Мягкі, а не вата,
Без ног, а ідзе.(Снег)
З хмарнага вулля
Пчолы наляцелі,
Пакрылі белым вуліцы
І на лузе селі.
А на яблыні старой
Пасяліўся цэлы рой!(Снег)
Валіцца з неба – не разбіваецца,
Трапляе ў ваду – і разліваецца.(Снег)
Узімку пад нагамі валяецца,
А ўлетку невядома дзе хаваецца.(Снег)
Увосень нараджаюся, увесну паміраю,
Узімку сваім целам цямлю я саграваю.(Снег)
Калі падаю я з неба,
Людзі кажуць: “Так і трэба!”
Дзеці санкі дастаюць
І на горкі ўсе бягуць.(Снег)
Хто на месцы не сядзіць,
Разам з ветрыкам ляціць?
Жвава кружацца пушынкі,
Гэта белыя …(Сняжынкі)
Пабялілі наваколле
І схавалі лес ды поле.
А як сонца прыпячэ,
Ручаінкай пацячэм!(Сняжынкі)
Зорачка белая
Мне на шапку села,
Покуль нёс яе сюды,
Стала кропелькай вады.(Сняжынка)
Я – істота не жывая,
Я – істота снегавая,
З камякоў складаюся,
Дзецям падабаюся!(Снегавік)
Пад вакном маім калюжа
Уначы падмерзла дужа,
Цвёрдым шкельцам узялася,
Будзе коўзацца Настасся!(Лёд)
У вагне не гарыць, у вадзе не тоне.(Лёд)
І ўначы і ўдзень бясконца
Ён усю зіму ляжыць.
Як вясной прыгрэе сонца,
Аж да мора пабяжыць.
Вось які бярэ разбег!
Адгадалі?
Гэта – …

Сакавік

Часам снегам сее, часам сонцам грэе
Дрэвам сок пускае.
Зямельку ад сну абуджае,
Звяр’ё ў лесе ад снуабуджае(сакавік)

Красавік

Сонейка свеціць ярчэй я прымушаю,
Ручайкі з палону вызваляю.
Кветкі, дрэвы ажыўляю,
Птушак з выраю вітаю,
Краскамі зямельку напаўняю,
Людзям рабасць дастаўляю (КРАСАВІК)

Май

У белый колерапрануўся сад,
Пчёлы першыя ляцяць.
Гром грохоча. Узгадай,
Што за месяц гэта?(май)

Чэрвень

Гэты месяц не гуляе –
Ураджай люляе.
А калі будзе ён сухі,
Плюнь тады на баравікі (Чэрвень)
Цёплы, доўгі-доўгі дзень.
У поўдзень – невялічкі цень.
Зацвітае ў полі колас,
Падае нам конік голас.
Дазраваюць ужо суніцы.
Што за месяц, падкажыце? (чэрвень)

Ліпень

Гарачы, спякотны, душны дзень,
Нават куры шукаюць цень.
Пачалась касьба хлябоў,
Час настаў для ягад і грыбоў.
Дні яго – вяршыня лета.
Што, скажы, за месяц гэта? (ліпень)

Жнівень

Лісце клёна пажаўцела,
У вырай птаства адляцела,
Ластаўкі, гракі, стрыжы.
Што за месяц, адкажы?
Што за месяц
сее, жне і косіць –
на сталах багацця ўдосталь?

Верасень

1.Апусцеў калгасны сад,
Павучкі ўдаль ляцяць,
На паўднёвы край зямлі
Пацягнулісь журавы.
Адчынілісь дзверы школ.
Што за месяц зноў прыйшоў?

2.Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае?

Кастрычнік

Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,
У зямлі увяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)
Усё сумнейшы твар прыроды:
Пачарнелі агароды,
Агаляюцца лясы,
Моўкнуць птушак галасы,
Мішка ў спячку завліўся.
Што за месяц аб’явіўся? (кастрычнік)

Лістапад

На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.
Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі. (лістапад)
З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.
А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк. (ліст)
Поле чорна-белым стала:
Падае то дождж, то снег.
А яшчэ пахалададла –
Ільдом пакрыты воды рэк.
У полі мерзне рунь жыта
Што за месяц, пакажы – ты! (лістапад)
Лісце жоўтае кружыцца,
Нам пад ногі дываном лажыцца.
Жоўты- жоўты карагод
Восенню здараецца.
Танец гэты – кожны год.
Як ён называецца?



ЛІСТАПАД

16.11 - 80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы(1937 – 2012)

Драматург, публіцыст, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік

СНЕЖАНЬ

05.12 - 70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава (1947)

Пісьменнік і перакладчык


БІЯГРАФІЯ ДАНУТЫ БIЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВАЙ

Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.
Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі № 5 г. Гродна.
З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.
У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе.
Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).
За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Верас
Маўклівае лона радзімы —
задумлівы верас.
Вымярзаў і гарэў,
але вырас і пахне...
Яшчэ раз
пакланіся яму,
пакляніся з маленства на вернасць.
Ён твае таямніцы не выдасць.
Куды ты слядочкі павернеш?
Падужэў у палях —
і зацесны матулін каптурык.
Пакіруеш свой шлях
да навукі —
разумны, культурны...
Мо паходзіш на ўласных нагах?
Мо абуеш катурны?
Толькі верасу пальцы
настрояць душы тваёй струны.

Роднае слова
Пад казачным дубам
над Нёманам сiнiм
хлапец прызнаваўся ў каханнi
дзяўчыне.
I рэхам той шэпт
адгукаўся мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Я чула пяшчотнае,
шчырасцi поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае,
такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агнiстае,
як Нёман празрыстае,
як казка, былiна, як песня,
жаданае,
дагэтуль зусiм у жыццi не пазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвiнела над хвалямi ў рэчцы.
вятрыска шаптаў яго
з лiсцем мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Шапталi яго сенажаць i дуброва,
людзьмi перачутае,
некаму новае,
адзiнае, дзiўнае, светлае слова -
кахаю... кахаю...
Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова "люблю" паўтараю.

Раніца
Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.
Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных...
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор — блакітам лёну.
Барок грыбамі запалоніць:
лісіц — грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.
Паміж чарніцамі-насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.
Паабтрасаю росы з голля —
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.
Ліецца песня з-пад блакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта...
Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.


Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі

Янка Купала (1925)
Якуб Колас (1926)
Кандрат Крапіва (1956)
Пятрусь Броўка (1962)
Міхась Лынькоў (1962)
Аркадзь Куляшоў (1968)
Максім Танк (1968)
Іван Мележ (1972)
Іван Шамякін (1972)
Пімен Панчанка (1973)
Андрэй Макаёнак (1977)
Васіль Быкаў (1980)
Янка Брыль (1981)
Ніл Гілевіч (1991)
Рыгор Барадулін (1992)
Іван Чыгрынаў (1994)
Іван Навуменка (1995)


Лаўрэаты Ленінскай прэміі

Пятрусь Броўка (1962 г., за кнігу вершаў «А дні ідуць»)

Іван Мележ (1972 г., за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы")

Максім Танк (1978 г., за зборнік "Нарачанскія сосны")

Васіль Быкаў (1986 г., за аповесць "Знак бяды")


Выказванні пра зямлю

Зямля была і вечна ёю будзе,
Калі не ўчынім самі мы бяды...

(А. Бачыла)

Як мёд пчала збірае рупна ў соты,
Збіраем скарб з зямлі і з-пад зямлі.

(Я. Купала)

Здаецца, у зямлі і паху асаблівага няма. А з яе, апладнёнай працаю, нараджаюцца ўсе пахі.

(Я. Сіпакоў)

Зямля гасцінна засцілае
Абрус зялёны свой на стол.

(Я. Колас)

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў - ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць, па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.

(П. Броўка)

Пахла зямля карою дрэваў, халодным карэннем мокрага зелля рэкавых берагоў, з дна рэчак.

(К. Чорны)

Зямля буяла пад шчодрым сонцам, пад лагодным небам.

(І. Мележ)

І зноў на глебе хоча засяродзіцца
Цяжарная і чыстая зямля,
Як багародзіца.

(П.Макаль)

Мы знаем: у нашай краіне
Няма непрыгожай зямлі.

(П. Панчанка)

Зямля дыхае глыбока, на поўныя грудзі.

(В. Жуковіч)

Вачам адкрыўся незабыўны малюнак: зямля свяцілася, зямля гаварыла.

(Я. Колас)

Да рук ліпла пульхная зямля, раса сцюдзёніла пальцы.

(Б.Сачанка)

Зямля наша - самы святы запаведнік -
І трэба, як маці, яе берагчы.

(П. Панчанка)


”Сцяжынкамі Коласа”

9 лістапада вучні 7 “А” класа ўдзельнічалі ў віктарыне ”Сцяжынкамі Коласа”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Віктарына праходзіла ў школьнай бібліятэцы, дзе быў падрыхтаваны матэрыял да юбілею Якуба Коласа. Вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго жыцця.



1 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9-11 класаў

28 кастрычніка адбыўся 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9-11 класаў.

Пераможцамі сталі:
Уласенка Анастасія 11”А” клас
Ляцко Лізавета 9”А” клас
Ракоўская Кацярына 9”А” клас


Віншуем пераможцаў!


Kонкурс вершаў, прысвечаных маці

Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее
За дзяцей хвалявацца і перажываць.
Так, як маці, ніхто не ўмее на свеце
Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.
Так, як маці, ніхто цябе не разумее,
Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.
Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,
Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе".

Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты, уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах. Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта? Хіба ёсць на свеце слова, якое гучыць больш мілагучна? Зразумела, няма. Бо ў гэта слова ўкладзена ўсё мацярынскае цяпло, уся мацярынская любоў, дабрыня, сардэчнасць і пяшчота.

У Цёткі ёсць хвалюючы верш "Тры кветкі", напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад сябра, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя – матчына.

Колькі цудоўных вершаў напісана пра маці! Іх сёння, 12 кастрычніка 2017 года, чыталі вучні нашай школы на конкурсе вершаў, прысвечаных маці. Кожны ўдзельнік чытаў іх шчыра, узнёсла, з вялікай цеплынёй у сэрцы.

Пераможцамі сталі:

Сімаковіч Аляўціна 7”А” клас
Патаенка Мікіта 5”А” клас
Шумянкова Дар’я 5”Б” клас
Еўтушэнка Арыяна 6”А” клас
Клепча Валерыя 10”А” клас

Віншуем пераможцаў і ўсіх матуль са святам!




Значэнне фразеалагізмаў і іх рускія эквіваленты

Аўгіевы канюшні

Калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-небудзь арганізацыі’: На фронце адбываецца рэвалюцыя. На фронце салдаты праводзяць чыстку вашых аўгіевых канюшняў (Полымя).

Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якія ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні.


Залатая сярэдзіна

Калька з лацінскай мовы, мае значэнне ‘прамежкавае становішча, прамежкавая пазіцыя’: Як-ніяк калгас займаў залатую сярэдзіну (Літаратура і мастацтва).

Аўтар крылатага выразу – старажытнарымскі паэт Гарацый, які ў одзе выкарыстаў яго са значэннем ‘прамежкавае становішча’.


Як фенікс з попелу

Няпоўная калька з нямецкай мовы. Ужываецца як сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння: Як фенікс з попелаў (вольны дух) узносіцца з канаў, на дно якіх яго спіхаюць цемраў зверы (Я.Купала).

Выраз склаўся на аснове міфа, які ўзнік у старажытнай Аравіі і быў вядомы егіпцянам і грэкам. Паводле міфа, свяшчэнная птушка фенікс, арол з вогненна-залацістым апярэннем, праз кожныя пяцьсот гадоў прылятае ў егіпецкі храм Бога сонца, дзе яе спальваюць і яна зноў адраджаецца з попелу.



Асядлаць Пегаса

У такой форме фразеалагізм ужываецца ва ўсходнеславянскіх, а таксама нямецкай мовах. Абазначае ‘заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы’: Асядлаў Пегаса з адзіным імкненнем – хутчэй перасесці на ўласны аўтамабіль (Літаратура і мастацтва).

Выток фразеалагізма – грэчаская міфалогія. Пегасам у старажытых грэкаў называлі чарадзейнага крылатага каня, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, аднойчы музы так цудоўна спявалі, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і ўжо паднялася была да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца і высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення.


Ахілесава пята

Калька з грэчаскай мовы, ужываецца са значэннем ‘найбольш слабае, паражальнае месца’: …Ігнатовіч ведаў “ахілесаву пяту” сакратара і бязлітасна стрэліў туды. Вось табе! За твой намёк пра маю няшчырасць у сяброўстве (І.Шамякін).

Паводле міфа, марская багіня Фетыда, каб зрабіць свайго сына Ахілеса несмяротным, акунула малога ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс. Толькі пятка, за якую, апускаючы ў ваду, трымала маці сына, засталася адзіным неабароненым месцам. У час Траянскай вайны Ахілес праславіўся подзвігамі, апетымі ў паэме Гамера “Іліяда”, але быў забіты царэвічам-траянцам Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя.



Блудны сын

Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы. Так называюць чалавека распуснага, які раскаяўся ў сваіх памылках: У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне – гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся (К.Крапіва).

Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў. А пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У прыкладзе з рамана К.Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое, што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: “Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся”.



Кануць у Лету

Запазычанне з рускай мовы, абазначае ‘быць забытым, назаўсёды знікнуць’: Мае дарагія сябры, сёстры і брацця, - мінуць, пройдуць, у Лету кануць стагоддзі, зменяцца пакаленні…(А.Карпюк).

Выраз узнік, паводле М.М.Шанскага, у пачатку мінулага стагоддзя ў паэтычных творах на аснове гутарковага канул в воду; апошні кампанент быў заменены іншым словам – вобразам з грэчаскай міфалогіі.

Лета – рака забыцця ў падземным царстве, з якой душы тых, хто трапляў на той свет, пілі ваду; адзін глыток вады прымушаў іх забываць зямлю і сваё былое жыццё на ёй.


Каінава пячаць

Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘след злачыннасці’: Каму патрэбна творчасць, на якой ляжыць каінава пячаць? (К.Крапіва).

Склаўся на аснове біблейскай легенды пра першае забойства на зямлі і кару за яго. Калі Каін, сын Адама і Евы, прызнаўся, што ў час ахвяравання забіў свайго брата Авеля, бог пакараў забойцу: зрабіў на яго твары спецыяльны знак і загадаў быць вечным вандроўнікам.



Казёл адпушчэння

Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, мае значэнне ‘чалавек, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за другіх’: Параіліся разумнікі дый вырашылі: “Ахвяруем. На тое ён і Казёл, каб быць казлом адпушчэння. Цяпер-то мы напэўна адкупімся (К.Крапіва).

У Бібліі расказваецца пра старажытнаяўрэйскі абрад “казлаадпушчэння”: адзін раз у год, у дзень адпушчэння грахоў, прыводзілі ў пэўнае месца казла, і на яго галаву першасвяшчэннік (вярхоўны жрэц) ускладваў абедзве рукі, што сімвалізавала перакладанне грахоў усяго народа на казла, якога пасля праганялі (“адпускалі”) у пустыню.



Соль зямлі

Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, абазначае ‘самае галоўнае, самае істотнае’: Не магу я выхваляцца, што, маўляў, я соль зямлі, бо ў мяне такая праца – кожны дзень мялі й мялі (Я.Непачаловіч).

Паводле Евангелля, гэтымі словамі назваў сваіх вучняў Ісус, звяртаючыся да іх з казанню: “Вы соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна не патрэбна ні на што, яе толькі выкінуць вон на патаптанне людзям”.


Трыццаць срэбранікаў

Няпоўная калька з царкоўнаславянскай мовы, ужываецца са значэннем ‘плата за здраду, цана здрады’:

Мігуцкі. Падумайце. Лібрэта гатова. Ганарар – трыццаць…

Гудовіч (падхоплівае). Срэбранікаў (К.Крапіва).

Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра Юду Іскарыёта, які прадаў свайго настаўніка Ісуса Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго.


Укласці ў пракрустава ложа

Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі’: Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, а рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове – пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К.Крапіва).

Паводле міфа, разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць “мучыцелем”). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў у сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ногі, а калі карацейшая – расцягваў госця да памеру ложка.


Траянскі конь

Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі. Мае значэнні ‘ашуканства, хітры падман’ і ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дабіваецца чыйгосьці давер’я, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’: Даруйце, у вас недакладна запісана. Я назвала яго траянскім канём (М.Матукоўскі).

Паводле міфаў, пасля дзесяцігадовай асады грэкі хітрасцю авалодалі горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана.


Лаўры спаць не даюць

Няпоўная калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘хтосьці вельмі зайздросціць чыйму-небудзь поспеху’.

Параўн. Каламбурнае выкарыстанне фразеалагізма: Скардзіўся на бяссонніцу. Не давалі спаць лаўры (Б.Сачанка).

Гэты крылаты выраз, які належыць старажытнагрэчаскаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу Фемістоклу. Ён прымаў удзел у Марафонскай бітве, у якой грэкі на чале з афінскім стратэгам Мільціядам разбілі персаў. Фемістокл зайздросціў славе стратэга, паўтараючы: “Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць”, аж пакуль сам не стаў славутым палкаводцам.


Арыядніна ніць

Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘сродак выйсці з цяжкага становішча’: Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіць і сніць, толькі дзе, скажы, Арыядна, Арыядніна твая ніць? (А.Вярцінскі).

Паходзіць з міфа пра афінскага героя Тэзея, найважнейшым подзвігам якога было знішчэнне Мінатаўра – пачвары з чалавечым тулавам і бычынай галавой. Гэтаму страшыдлу, які жыў у лабірынце, адкуль ніхто не мог знайсці выхаду, афіняне, паводле загаду крыцкага цара Міноса, кожны год ахвяравалі сем юнакоў і столькі ж дзяўчын. Дайшла чарга і да Тэзея. Але яму дапамагла Арыядна - дачка цара Міноса, якая пакахала юнака і дала яму востры меч і клубок нітак. Прывязаўшы нітку ля ўваходу і размотваючы клубок, Тэзей дабраўся да Мінатаўра і, забіўшы яго, па нітцы знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта, а таксама вывеў асуджаных на з’ядзенне.


Гордзіеў вузел (секчы гордзіеў вузел)

Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, мае значэнне ‘заблытаная справа, складанасць, цяжкасць’: На жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца свае гордзіевы вузлы (А.Карпюк).

Паводле міфа, Гордзій, да таго як стаць царом Фрыгіі, быў простым земляробам. Калі ён араў на валах, арол сеў на ярмо. Гэта прадказвала Гордзію, як растлумачыла прарочыца, царскую ўладу. Якраз у фрыгійцаў у хуткім часе не стала цара, і яны, выконваючы волю аракула, выбралі таго, хто першы на калёсах ехаў па дарозе да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышля такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць.

Секчы гордзіеў вузел - крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘смела і рашуча ліквідаваць заблытанасць, перамагчы цяжкасці’: Тут трэба было або шукаць “кончыкаў ніткі”, або секчы гордзіеў вузел (І.Шамякін).

Паходзіць з таго ж міфа, што і фразеалагізм гордзіеў вузел. Аракул прарочыў, што той, хто развяжа хітры вузел, зроблены фрыгійскім царом Гордзіем, стане ўладаром усёй Азіі. Ніхто, аднак, не мог справіцца з вузлом, пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом.


Віктарына “Мая Радзіма – Беларусь”

21 верасня вучні 5 “Б” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Мая Радзіма – Беларусь”. Дзеці падарожнічалі па абласных цэнтрах, па памятных мясцінах краіны, узнавілі веды аб вядомых дзеячах Беларусі, чыталі вершы беларускіх паэтаў.

Шмат было сказана і аб святкаванні ў нашай краіне ў жніўні месяцы 500 –годдзя з дня беларускага кнігадрукавання.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Пыжова Ала Аляксандраўна


Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка


ЖЫВЕ МАКСІМАВА ІМЯ…

25 мая - Дзень памяці Максіма Багдановіча. 100 год прайшло з таго часу, як не стала паэта. Але ён жыве. Жыве ў нашых сэрцах.


ЯЛТА - 1917

Чысты погляд васілька
Ціха журыцца радзіме.
Роднае поле радка
Ці не з табою, Максіме?
Чую, як мора шуміць.
Хваля тугі не адніме.
Хочацца верыць і жыць
Ці не табе, Максіме?
Белай самоты сцяна,
Дай яму лёту і сілы!
Ці не з журбы Лесуна
У Лебедзя гордыя крылы...
Скруха душу апячэ,
А ці ўзніме нягода.
Гэта спяшаецца Чэсць
У абарону народа.
Смерць, ты цікуеш дарма,
Белых галінак кіпенне.
Смерці Паэта няма —
Ёсць Нараджэнне!
Песняй абвостраны слых,
Чуеш, Максім? — не ўмірае!
Гэта з табой. І для ўсіх
Зорка Венера світае.

Яўгенія Янішчыц



Помнік на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце.



Помнік Максіму Багдановічу ў Мінску.


Штогод у гэты дзень мы з сумам і жалем успамінаем Максіма, шкадуем, што ён, такі таленавіты паэт, празаік, літаратурны крытык і перакладчык, пражыў усяго 25 гадоў, пакінуўшы нам у спадчыну сваю адзіную кнігу паэзіі “Вянок”.

У школе прайшоў Вечар памяці, на якім вучні чыталі вершы Максіма Багдановіча і вершы паэтаў, прысвечаныя яму.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Шкоркіна Наталля Мікалаеўна


Радзімай сваёй ганаруся

З нагоды 72-гадавіны Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі мемарыяльныя комплексы “Курган Славы” і “Хатынь”. Экскурсія выйшла цудоўнай, нават надвор’е пасля доўгага пахаладання спрыяла нам.

Вялікае ўражанне ў сэрцах дарослых і дзяцей пакінула экскурсія па гэтых трагічных месцах. Калі мы слухалі экскурсавода пра падзеі ваеннага часу, у жылах стыла кроў. Экскурсія вельмі ўразіла, бо многія з вучняў пасля яе доўгі час моўчкі ехалі ў аўтобусе, думаючы пра нешта сваё.

А ў Мінску мы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння НАН Беларусі, яе роляй у жыцці кожнага беларуса. Пасля наведалі дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей і плошчу Якуба Коласа, паэта-юбіляра. Вучні зрабілі цудоўныя фотаздымкі на фоне помніка любімаму паэту і героям яго твораў. Шмат цікавага даведаліся мы і пра слаўную сталіцу нашай непаўторнай Радзімы. Экскурсія пакінула глыбокі след у душы кожнага з нас.



Шкоркіна Наталля Мікалаеўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры



рондаль – кастрюля;

патэльня — сковорода;

кубак – чашка;

шклянка — стакан;

талерка — тарелка;

сподачак – блюдце;

келіх – рюмка;

калатоўка – венчик для взбивания продуктов;

апалонік – черпак;

імбрычак – заварник;

збан (жбан) – горшок;

гляк – кувшин без ручки;

відэлец – вилка;

дзяжа – кадка;

цукроўніца – сахарница;

слоік – банка;

сцізорык – раскладной ножик;

днушка – разделочная доска;

куфаль – бокал;

накрыўка, века, вечка – крышка;

філіжанка — маленькая чашечка (для кофе).


ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ АЛІМПІЯДЫ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ!!!

Ляцко Лізавету, вучаніцу 8”А” класа (дыплом 3 сцепені)

Мухіну Анастасію, вучаніцу 6”А” класа (дыплом 3 сцепені)

Жадаем далейшых поспехаў!!!


На канікулах вучні нашай школы ўдзельнічалі ў гарадскiм конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкi”, які праходзіў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст”.

Удзельнікі намінацыі “Чытальнік”

Сімаковіч Аляўціна (6 ”А”)
Смірнова Таццяна ( 10”А”)

узнагароджаны дыпломамі 2 сцепені.

Віншуем дзяўчат з перамогай!!!


500 год
беларускаму кнігадрукаванню

Беларускі асветнік, гуманіст, вучоны-медык, пісьменнік, мастак – гэта ўсё наш славуты зямляк, Францыск Скарына. На жаль, не ўся яго біяграфія дайшла да нашых дзён.

Дакладная дата нараджэння вялікага асветніка пакуль так і невядома. Прынята лічыць, што нарадзіўся ён паміж 1485 і 1490 годам. Дакладна вядома месца яго нараджэння – горад Полацк. Многія факты паказваюць на тое, што яго бацькам быў заможны купец Лука Скарына. Бацькі выхавалі ў Францыска любоў да беларускай зямлі і прагу да ведаў яшчэ ў дзяцінстве. У роднай хаце ён навучыўся чытаць і пісаць. А вось першую вышэйшую адукацыю Скарына атрымаў у Кракаўскім універсітэце. Там захаваліся дакументы, якія датуюцца 1504 годам, дзе ў ліку тых, хто паступіў, ёсць і імя нашага знакамітага зямляка. Існуе здагадка, што пасля заканчэння універсітэта Скарына з 1506 па 1512 год cлужыў сакратаром у дацкага караля.

З 1517 года Францыск Скарына знаходзіўся ў Празе. Тут жа ён пачаў вывучаць тэхніку друкавання і гравіравання, а таксама пазнаёміўся з чэшскімі першадрукаванымі біблейскімі кнігамі і дасканала авалодаў старажытнаяўрэйскай мовай, якая пасля спатрэбілася яму для перакладу Бібліі. Тут жа Скарына пачынае сваю друкаваную справу.

Першай надрукаванай кнігай стала славянская «Псалтыр». З гэтага часу Скарыны за невялікі перыяд з 1517 па 1519 гады надрукаваў адразу 22 кнігі Бібліі, у прадмове да якіх напісаў: «Я, Франтишек, Скоринин сын из Полоцка, понимая то, что без страха Божьего, без мудрости и без доброго поведения невозможно благочестиво жити людям вместе на земле, постановил печатать Притчи на русском языке прежде всего на славу и честь Утешителя Бога, а затем людям простым посполитым к пользе и распространению добрых обычаев, чтобы, научившись мудрости и праведно живя в мире, милосердного Бога прославляли». Такім чынам, Францыск Скарына імкнуўся зрабіць Біблію зразумелай кожнаму чытачу. Акрамя гэтага, усе выдадзеныя ім кнігі былі ўпрыгожаны выдатнымі гравюрамі. Такая дзейнасць патрабавала ад выдаўца велізарнай смеласці. І тут мы звернемся яшчэ да аднаго спрэчнага моманта яго біяграфіі – веравызнанне.

На пачатку 20-ых гадоў 16 стагоддзя Францыск Скарына накіроўваецца ў Вільню. Тут ён адкрывае друкарню і выдае яшчэ дзве кнігі: «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал». Акрамя гэтага, з Вільняй звязаны яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі Скарыны. Так, многія даследчыкі лічаць, што тут Францыск ажаніўся з Маргарытай Адвернік, ад якой у яго было двое сыноў – Францішак і Сымон. З гэтым фактам пагодзяцца далёка не ўсе. Віной таму, партрэт Скарыны, які знаходзіцца ў Падуанскім універсітэце, у «Зале сарака». Гледзячы на яго, можна прыйсці да высновы, што Скарына быў чорным манахам, а таму пра нашчадкаў не можа ісці і гаворка. Але на самой справе, гэты партрэт маляваўся ўжо ў 1942 годзе, прычым мастак маляваў абстрактна і не карыстаўся ніякімі крыніцамі. А таму нашчадкі Скарыны цалкам рэальныя. Адзін з іх і наш сучаснік – канадзец Станіслаў Стэнлі Скарына працягваў (ёсць непацверджаная інфармацыя, што ён памёр) медыцынскую справу свайго вялікага продка. У яго нават атрымалася наведаць беларускую землю, ў 1990 годзе ён прыязджаў у слаўны Полацк.

Біяграфія Францыска Скарыны хавае ў сабе яшчэ шмат таямніцаў. Але вядома галоўнае: што з яго імем звязана выдатная інтэлектуальная падзея ў жыцці не толькі беларускага народа, але і ўсіх усходніх славян – выданне ў пачатку 16 стагоддзя значнай часткі Бібліі. А таму пераацаніць дзейнасць вялікага беларускага асветніка і першадрукара ў нашу культуру немагчыма.


НАРОДНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫ

Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы.

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

Саракі.

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Камаедзіца.

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п. красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:

Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здароў, як вада,
А расці, як вярба!
Будзь здароў на ўвесь год!

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзень.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра?даніца, Ра?дуніца, Радаўні?цкія Дзяды?, На?ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Праваслаўная Царква ўключыла Радаўніцу ў свой культ.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

Юр'я.

Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

Купалле.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Дажынкі.

Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.

Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.

У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

Пакровы.

Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.)

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.



Абабак – русск. подберёзовик.

Абсада – русск. насаждения.

Прысады – дрэвы, пасаджаныя вакол ці каля чаго-небудзь (дарогі, будынка, вуліцы і пад.)

Агрэст – русск. крыжовник.

Агрэсціна – русск. ягода крыжовника.

Аер – русск. аир.

Ажына – русск. ежевика.

Касцяніца – русск. костяника (ягода).

Брусніца, брусніцы – русск. брусника.

Дурніцы – русск. голубика.

Парэчка – русск. смородина.

Суніцы – русск. земляника.

Ажыннік – русск. ежевичник.

Азіміна – русск. озимь.

Азімка – русск. озимая пшеница.

Аксамітка – русск. бархатец.

Аксамітнік – русск. щирица.

Алешына – русск. ольха.

Альяс, альвас – русск. алоэ, бессмертник.

Амшара, імшара – русск. моховое болото.

Імшаны – русск. моховый.

Атава – маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год.

Атожылак – русск. отросток.

Асцё – тонкія доўгія шчасцінкі на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта).

Аўсянік – русск. шишечник.

Атрэп’е – адходы валакна, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну.

Ахрап’е – русск. отходы ботвы, кочерыжки.

Бабіна – русск. бобок.

Бабка, трыпутнік – русск. подорожник.

Бавоўна – русск. хлопок.

Багавінне – русск. водоросли.

Багатка – русск. молочай.

Багна, багнішча – русск. топь, трясина.

Багра – русск. багрец.

Багун – русск. багульник.

Бадыллё — русск. стебли, быльё.

Бадыль – сухое сцябло травяністай расліны ( русск. былинка).

Барвенак – русск. барвинок.

Баршчэўнік – русск. борщевик.

Бацвінне – русск. борщ, ботва свеклы.

Блёкат – русск. белена.

Боцікі – русск. борец синий.

Браткі – русск. анютины глазки.

Бросня – русск. плесень (на жидкостях).

бружмель – русск. жимолость.

Брунэлька – черноголовка.

Бручка – русск. брюква.

Брызгліна – русск. бересклет.

Буячнік, бугайнік, дурнічнік – русск. заросли голубики.

Бульбянік – русск. картофельная ботва, картофельная оладья.

Канаплянік – русск. стебли конопли.

Гарбузнік – русск. тыквенная ботва.

Макоўнік – сцябліны мака.

Маркоўнік – русск. ботва моркови.

Грабняк – русск. заросли граба.

Сліўняк – зараснік слівы.

Клённік – зараснік клёна.

Ляшчэўнік – зараснік ляшчыны.

Сунічнік – зараснік суніц.

Шыпшыннік – зараснік шыпшыны.

Буза – русск. отходы, ил, сапропель.

Буйміна – русск. сердечник.

Бульбянішча – месца, на якім расла бульба.

Бурачнішча — месца, на якім раслі буракі.

Вічанішча – поле, на якім расла віка. чернобыль, чернобыльник.

Бабовішча – месца, дзе рос боб.

Гарохавішча – поле, з якога сабраны гарох.

Грачанішча – месца, на якім расла грэчка.

Ільнішча, ільнянішча, льнянішча – поле, з якога сабралі лён.

Канаплянішча – поле, з якога сабраны ўраджай канаплі.

Канюшынішча – поле, з якога сабрана канюшына.

Капуснішча – поле, з якога сабрана капуста.

Люцэрнішча – поле, дзе расла люцэрна.

Макавішча – поле, на якім рос мак.

Пшанічнішча — поле, на якім расце пшаніца ці з якога ўбралі пшаніцу.

Аржанішча, іржышча, ржышча – русск. жнивьё (поле, с которого собрали урожай ржи).

Ячнішча – 1) поле, з якога сабралі ячмень, 2) ячменная салома.

Сачавічнішча – поле, на якім расла сачавіца (чечевица).

Пневішча – месца, пакрытае пнямі.

Бэз – русск. сирень.

Відук – русск. мак-самосейка.

Быльнік (быльнёг) – русск. чернобыль, чернобыльник.

Бухматы – з развесістай пышнай кронай.

Выварацень – вывернутае з коранем дрэва.

Вяргіня – русск. георгин.

Вяршаліна – русск. верхушка дерева.

Выносісты, гонкі – з прамым і высокім ствалом.

Гай – русск. роща.

Гарашыны, (гарохавінне) – русск. гороховая солома.

Гарлачык – русск. кувшинка.

Гічаны (дыялект.) – русск. ботва у свеклы, брюквы.

Глог – боярышник.

Гронка – русск. кисть ( о плодах).

Грэцкі – русск. гречневый.

Дакопкі – русск. завершение уборки картофеля.

Дзядоўнік – расліна-пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі галоўкамі (русск. репейник).

Лопух, дзяды (дыялект.) – лопух.

Дзяцеліна – дзікая канюшына (русск. дикий клевер).

Дрыгва – русск. трясина, топь.

Дурнап’ян – русск. дурман.

Дуброва – дубовы гай.

Дуля — 1) груша, 2) кукіш.

Жамерыны – русск. выжимки, мезга.

Жыгучка – крапіва з дробным пякучым лісцем.

Забалаць – русск. заболоченное место.

Зельнік – русск. гербарий.

Закоскі – русск. начало косьбы.

Зёлкі – травы, кветкі (звычайна лекавыя).

Зуй – русск. охлопки шерсти.

Ігліца – русск. хвоя, игла (лист хвойного дерева).

Каліва – русск. растеньице, стебелёк.

Камель – ніжняя патоўшчаная частка дрэва.

Канюшына – русск. клевер.

Капа – русск. копна.

Капуснік – 1) поле з капустай 2) капусны ліст.

Карына – кавалак кары дрэва.

Карыць – здымаць кару.

Касавіца – сенакос, час касьбы.

Касач – русск. ирис.

Карчак – пень з каранямі, які затануў.

Корч – 1) пень з карэннем, вывернуты з зямлі, 2) куст бульбы, цыбулі.

Катах — русск. початок кукурузы, серёжка берёзы.

Кіях — русск. початок кукурузы.

Ключыкі – русск. первоцвет.

Коцік – русск. серёжка берёзы.

Краска – палявая кветка.

Крываўнік – русск. тысячелистник.

Кудра – русск. роща, рощица.

Куль – тоўсты сноп жытняй саломы.

Куп’ё – русск. кочки.

купіна — русск. кочка.

Купчасціцца – русск. расти кудрявым.

Ламачча – русск. хворост.

Лоўж – ламачча, складзенае ў кучу.

Ладан – пахучая смала некаторых трапічных дрэў.

Латочына – русск. ложбина, заболоченное место.

Лістазелень – хларафіл.

Лузанец – русск. вылущившийся орех.

Ляда – дзялянка высечанага лесу са спаленым ці яшчэ не прыбраным суччам. (русск. вырубка).

Ляха – шырокая градка.

Ляшчына – арэшына.

Макулінка – русск. маковое зёрнышко.

Мудранка – русск. вороний глаз.

Наготка – русск. ноготок.

Націна – сцябло і лісце розных агародных раслін.

Нашатраваць – ачысціць зерне ад шалупіння.

Пытляваць – дробна размолваць папярэдне ачышчанае ад абалонкі зерне.

Ніцы – русск. плакучий (ива)

Павал – русск. валежник, бурелом.

Павой – русск. вьюнок.

Падтыннік – русск. чистотел.

Пакоша – скошаны луг.

Параснік – зараснік з дробных дрэў і хмызняку, малады лес.

Парахня – дробныя кавалачкі перагніўшага дрэва.

Пацяруха – пацёртае сена.

Півоня – русск. пион.

Поплаў – русск. заливной луг.

Пражмо (дыялект.) – колоски ржи.

Пустазелле – русск. сорняки.

Пупышка – бутон.

Разгалісты – раскідзісты.

Разлог – русск. даль, простор.

Рала – тоўсты сук, адгалінаванне ствала дрэва.

Ралля – русск. пашня, вспаханное поле.

Раіца – русск. росянка.

Расходнік – русск. очиток.

Расцяроб — месца, дзе высеклі лес, кусты.

Рудаўка – балотная вада рыжага колеру.

Рунець – зелянець ( аб азімых культурах).

Рунь – русск. озимые всходы.

Сачавіца – русск. чечевица.

Святаяннік – русск. зверобой.

Сенаваць – русск. заготавливать сено.

Скародзіць – русск. бороновать.

Спадзісты, спусцісты – русск. пологий, отлогий.

Спарыш – русск. сросток, двойчатка (сросшийся орех и т.д.)

Спічак – шып.

Спляжыць – 1) вырубіць, знішчыць (лес), 2) Забрудзіць, затаптаць падлогу, 3) штосьці змяць, стаптаць.

Сталачыць – русск. потравить, истоптать (поле).

Стромкі – русск. 1)крутой, обрывистый, 2) прямой, высокий.

Струк – русск. стручок (гороха).

Струменіцца – русск. струиться.

Струмень – русск. поток, струя.

Сценка – дарогі паміж палямі, шырокая мяжа.

Сцірта, тарпа –вялікі стог сена, саломы або складзеных снапоў збожжа для захавання пад адкрытым небам.

Твань – русск. топь, трясина (на дне водоёма).

Трыснёг, трысцё – вадзяная ці балотная расліна з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым сцяблом (русск. тростник).

Удзірванець – зарасці травой.

Здзірванелы – пакрыты густой травой.

Узлессе – русск. опушка леса.

Улонне – русск. лоно (природы, воды, земли).

Урвішча – русск. крутой обрыв.

Флянс – русск. 1) одно растение рассады, саженец. 2) отросток.

Флянсаваць – русск. рассаживать саженцы.

Хвойнік – русск. сосняк.

Хвоя – сасна.

Хлуд – дробны хвораст, вецце.

Хмызняк, хмыз – кусты, зараснік.

Цалік – русск. целина.

Цурчаць – русск. 1) журчать, 2) струиться, течь.

Цыбук – русск. стебель.

Цяўе (дыялект.) – русск. ботва.

Чабор – русск. чебрец, тимьян.

Чачотка – русск. корельская берёза, древесина её.

Штрыфель – сорт яблык.

Шыпулька – игла хвойных растений.

Шыпшына – русск. шиповник.

Шышак – русск. 1) кисть винограда, 2) ком пчёл.

Ядловец – русск. можжевельник.

Язмін – русск. жасмин.

Яр – русск. овраг.

Ярыца – яравое жыта (русск. яровая рожь).

Яснотка – глухая крапіва.

Вязьмо, перавясла – саламяны жгут для звязвання снапоў.

Жывіца – 1) вадкая празрыстая смала, якая выцякае з хваёвых дрэў у месцах іх пашкоджання. 2) пра тое, што надае сілы, ажыўляе.

Папар – участак поля, пакінуты на адзін год незасеяным для лепшай падрыхтоўкі яго да наступнай сяўбы.

Папас – месца, дзе пасуць жывёлу, паша.

Пожня – 1) луг, сенажаць, 2) зжатае поле.

Постаць – палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.

Прагал, прагаліна – 1) незарослае месца ў лесе, палянка, 2) свабоднае месца паміж чым-небудзь (між хмар і пад.).

Пуціна – шлях, дарога.

Явар – белы клён.


Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння


2017-й год у нашай краіне пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.

Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо». Гэта ўзвышаны і рамантычны паэт. Любоў да Радзімы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў гучалі на ўсіх этапах яго творчасці – ад пафасных вершаў «Мужык» і «Там» да шчырай і задушэўнай песні аб будучай перамозе над гітлераўскім фашызмам «Зноў будзем шчасце мець і долю».

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.


Кожны чацвер у нашай школе праходзіць адзіны дзень роднай мовы. А сення ён быў незвычайны. Вучні пачатковых класаў з задавальненнем удзельнічалі ў выставе «Беларускія народныя вырабы». Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у выпуску інфармацыйных сценгазет «Зямля пад белымі крыламі».

Гайдук С. С., Шумская В. М.,
выхавацелі ГПД


Тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання

Якая прыгожая, мілагучная, яскравая наша мова. Толькі гэту мову мы можам назвать роднай, бо гэта мова нашай зямлі. Каб прывіць любоў да роднай мовы, у пачатковых класах дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва” з 13.03.2017 г. стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання.

У актавай зале адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, знаёміліся са Спадарыняй Мовай, гулялі ў гульню “Перакладчык”.

На працягу тыдня кожны вучань зможа праявіць сябе ў конкурсах і мерапрыемствах.


Гайдук С. С., Шумская В. М.,
выхавацелі ГПД


Любімаму гораду прысвячаецца

25 лютага адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу паэтычнага майстэрства “Любімаму гораду прысвячаецца”./p>

Сімаковіч Аляўціна, вучаніца 6 «А» класа, узнагароджана ДЫПЛОМАМ 1 сцепені за верш "Мой Магілёў"


Віншуем Аляўціну!!!!


Міжнародны дзень роднай мовы

Мова…Наша родная мова…Колькі шчырасці, таемнасці, спеўнасці ў ёй!

Суніцы, журавіны, дзякуй, дабранач, матуля, спадчына. Адны словы вабяць сваёй мілагучнасцю, другія – непаўторнасцю. У іх мы адчуваем пошум ветрыку, булькатанне крынічкі, спеў каласоў у полі. Праз мову фарміруецца свядомасць чалавека, разуменне ім сённяшняй і ўчарашняй рэчаіснасці. Мова – наша памяць, а без памяці няма будучыні.

Ёй, нашай мове, былі прысвечаны мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва”. Дзеці яшчэ раз звярнуліся да спадчыны, што маюць беларусы, да твораў беларускіх пісьменнікаў, да народнай творчасці. Вучні лектарскай групы пабывалі ў гасцях у вучняў малодшых класаў і расказалі шмат цікавага і карыснага.

Прайшлі праз выпрабаванні ў гэты дзень і настаўнікі. Яны выконвалі кантрольную работу па беларускай мове. Вучні могуць ганарыцца : настаўнікі справіліся з заданнямі выдатна!

Хочацца верыць, што нашы навучэнцы будуць імкнуцца да тых нязведаных таямніц, якія адкрывае перад імі наша беларуская мова, будуць берагчы і шанаваць нашу спадчыну, несці ў свет роднае слова!


Пыжова Алла Аляксандраўна
настаўніца беларускай мовы і літаратуры


Паэты - юбіляры

14 лютага споўнілася 110 гадаў з дня нараджэння паэта Алеся Звонака і 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Стральцова. Шмат цікавага даведаліся вучні аб жыцці і творчым шляху юбіляраў, пазнаёміліся з іх творамі.


"Свята паэзіі і роднай прыроды…"

Сапраўды, атрымалася сапраўднае свята. Дзеці чыталі вершы і ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры з апісаннем прыроды, разгадвалі загадкі, прадстаўлялі свае малюнкі. Было вельмі цікава!

Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры


Гучыць Максімава імя.

Максім Багдановіч… Калі гучыць гэтае імя, перад вачыма паўстаюць жытнёвыя палі з блакітнымі васількамі; зорка Венера, якая прынесла “ светлыя згадкі”;слуцкія паясы, што сталі гонарам нашай краіны.
Яго творы – цэлы свет загадак і цудаў прыроды, неразгаданых таямніц чалавечай душы.
Аб гэтым і аб многім іншым гаварылі вучні на мерапрыемствах, прысвечаных 125 – годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Дзеці чыталі вершы, прадстаўлялі малюнкі па творах Багдановіча, слухалі рамансы на словы паэта, агучвалі свае творчыя работы па тэме «Мой Максім Багдановіч».
Думаецца, што такія сустрэчы застануцца ў памяці вучняў на доўгі час, а імя Максіма Багдановіча будзе жыць у памяці беларусаў яшчэ многія гады.

Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры


Радзіма пачынаецца з…

Пад такой назвай прайшоў конкурс сярод вучняў 5 -7 класаў.
Дзеці чыталі вершыбеларускіх аўтараў аб Радзіме, расказвалі розныя гісторыі, рашалі крыжаванкі, абаранялі малюнкі.
Многія вучні атрымалі ўзнагароды за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе «Буслік - 2016». Сярод пераможцаў вучаніцы 6«А» класа Сімаковіч Аляўціна і Мухіна Анастасія.

Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры


Цікавая сустрэча

Вучні 8«А» класа сустрэліся з вельмі цікавым чалавекам, кіраўніком суполкі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», Алегам Дзьячковым.
Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу. Дзеці задавалі госцю розныя пытанні: любімы аўтар, любімы твор беларускай літаратуры, любімы занятак у вольны час. Вучняў цікавіла дзейнасць суполкі , якую ўзначальвае Алег Уладзіміравіч.
А дзяўчаты частавалі госця смачнымі дранікамі.
На памяць – агульны фотаздымак.
Сустрэча з Алегам Дзьячковым запомніцца надоўга!

Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры


Ганаруся беларускай мовай, таму што...

Вучнi нашай школы выказвалi свае меркаваннi наконт роднай мовы. Свае думкi яны выражалi на вялiкiм аркушы, якi быў размешчаны ў фае школы.

Сапраўды, наша беларуская мова спеўная, мiлагучная, прыгожая, бо гэта мова нашых продкаў.




Не чакайце, што буду хвалiцца
Перад іншымі мавай маёй.
Хіба хваліцца з лесу крыніца,
Што грымотней яна за прыбой?
Той, хто любіць папраўдзе, ён цiха
Слова роднае ў сэрцы спялiць,
Беражэ ад пагарднага лiха: Калi слову, то й сэрцу балiць...

Е. Лось

Пыжова А. А.
Шкоркiна Н. М.,
настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»


Лiтаратурныя чытаннi

Вучнi 6 "А" класа пашырылi свае веды аб творчасцi i творах Яна Баршчэўскага.
На лiтаратурных чытаннях, якiя адбылiся 20.10.2016 года, яны пазнаемiлiся з кнiгай Я. Баршчэўскага "Шляхцiц завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", з выхаду якой у гэтым годзе спаўняецца 170 гадоу.

Пыжова А. А.
Шкоркiна Н. М.,
настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»


Замкі Беларусі

Замкі і палацы Беларусі, велічныя збудаванні ці напаўзабытыя руіны вартыя таго, каб іх убачыць. Адчуць непаўторную энергетыку: таямніц каралёў і княгінь, ваенных пагадненняў і рамантычных гісторый. Там, у цёмных калідорах, на мініяцюрных лесвіцах, прызнаваліся ў каханні, за вялізнымі драўлянымі сталамі пры святле кандэлябраў раскошна балявалі, а ля масіўных каменных варот сустракалі ганцоў — веснікаў чарговых дзяржаўных змен. Наша зямля, праз якую праходзіла мноства гандлёвых шляхоў, а значыць і войнаў, стала падмуркам абарончага дойлідства.

Рэкардсмены па таямніцах

Самае, бадай, багатае на легенды месца — Нясвіжскі замак, былая рэзідэнцыя некаранаваных кіраўнікоў Рэчы Паспалітай, аднаго з самых знатных родаў Вялікага Княства Лiтоўскага — Радзівілаў.

Старонкі з жыцця Нясвіжскага замка ў наш час раскрываў, напрыклад, Анатоль Бутэвіч. У яго кнізе сабраны паданні, цікавыя факты, чуткі і нават анекдоты. Замак — гэта чароўнасць італьянскага дойлідства ў спалучэнні з непрыступнасцю адной з самых магутных крэпасцей таго часу. Залатыя апосталы ў сутарэннях, таямнічыя хады, што праславіліся ледзь не як метро, прывід-прадказальнік Барбары Радзівіл, ахвяра свайго кахання і Боны Сфорцы, майстар катання на санках у солі сярод лета Пане Каханку... Культурным цэнтрам замак як быў, так і застаўся. Раней — бібліятэка на некалькі дзясяткаў тысяч тамоў, карцінная галерэя з палотнамі, як у музеі, зброя з розных краін, слуцкія паясы... Сёння на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля праходзяць оперныя вечары і балі, выстаўкі і тэатралізаваныя імпрэзы. Словам, гісторыя жыве.

Яшчэ адно містычнае месца непадалёк ад Нясвіжа — Мірскі замак (таму, як правіла, наведваюць адразу абодва замкі). Яшчэ адно дзецішча Радзівілаў і прыстанак самых неверагодных загадак мінулага. То паганская барановая галава ў сцяне, якая падтрымлівае фасады, то чалавек у доўгім цёмным плашчы і цыліндры, з-за якога можа і мову адняць. Ну і, вядома, бяскрыўдная Сонечка, ахвяра праклятага яблыневага саду, які быў ссечаны дзеля жывапіснага вадаёма, у якім потым (і па наш час) сталі тануць людзі... Народная памяць захоўвае шмат вобразаў, прычым самых разнастайных, прыцягваючы ўвагу да замкаў не адно стагоддзе. І як ты разбярэшся: што праўда, а што фантазія?

Натхненне для Караткевіча

Кажуць, што кожную поўнач на тэрыторыі замка шпацыруюць прывіды. Менавіта імі натхняўся Уладзімір Караткевіч, ствараючы свой знакаміты раман «Чорны замак Альшанскі». Просты хлопец Грыміслаў Валюжыніч закахаўся ў прыгажуню са шляхетнага роду Ганну-Гардзіславу Гальшанскую. Але раптам з’явіўся муж, які даведаўся пра здраду, забіў палюбоўнікаў, а хлопца ўвогуле замураваў у сцяну.

Здагадацца лёгка — гаворка ідзе пра Гальшанскі палац, які праславіўся як адзін з самых злавесных. То Чорны Манах блукае ноччу па руінах і стварае галюцынацыі, то Белая Панна выключае святло або штурхае выпадковых наведвальнікаў... Абодва былі замураваны ў сцяну жыўцом. Адзін з-за забароненага кахання, другая — дурных забабонаў уласнага мужа. Будаваўся велічны Гальшанскі замак як рэзідэнцыя Паўла Сапегі, выдатнага палітыка і падканцлера ВКЛ, натхнёнага галандскім дойлідствам чатыры стагоддзі таму. Сёння засталіся толькі руіны і рэшткі адной з вежаў. Гісторыя падказвае, што Гальшанскі замак — яшчэ і ўвасабленне жорсткасці лёсу і вандалізму. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і эміграцыі гаспадароў будынак трапіў да таго, хто наўпрост падарваў яго, каб распрадаць на… цэглу. Пры Савецкай ўладзе працягвалі разбіраць гісторыка-культурную каштоўнасць дзеля будаўніцтва чарговага дома культуры і кароўнікаў.

«Каменная кветка», прамавугольнік з абарончымі равамі, мноствам прыгожых пакояў з фрэскамі і мастацкай лепкай, вітражамі і мазаікай... Што нам засталося ад яго? Неверагодная энергетыка ўспамінаў. Пабачыць гэтае месца трэба!

Старажытная сіла

Адзін з самых старадаўніх замкаў на нашай зямлі — Навагрудскі. Быў пабудаваны ў XII — XIII стагоддзях, калі праўленне горадам перайшло да сына караля Міндоўга, князя Войшалка. Постаці для гісторыі вельмі значныя, але замак з цягам часу напаткаў такі ж трагічны лёс, як і многія іншыя падобныя збудаванні на нашай зямлі: разбурэнні амаль ушчэнт падчас войнаў Рэчы Паспалітай з Расіяй, а потым і Паўночнай вайны, разбор па частках на брукаванку і гаспадарчыя пабудовы мясцовымі жыхарамі... А раней Навагрудскі замак быў ідэалам абарончага дойлідства: сем масіўных вежаў, умацаванні з усіх бакоў, некалькі глыбокіх і шырокіх равоў. Трымаўся Навагрудак дастойна перад тэўтонцамі і татарамі.

Цяпер вядзецца рэканструкцыя вежаў. Віды з Замкавай гары (дзяцінца) неверагодныя — Налібоцкая пушча на шматлікія кіламетры... Навагрудскі замак быў пабудаваны на адной з самых высокіх кропак сучаснай Беларусі — на вышыні 323 метры над узроўнем мора.

Дарэчы, дзякуючы яму, ёсць у нашай гісторыі і свая Жанна Д’Арк. Калі да сцен палаца падступілі рыцары Тэўтонскага ордэна, жонка князя Літавора Гражына, каб засцерагчы яго ад ганебнага перамір’я і выратаваць усё ВКЛ ад кровапралітнай вайны, пераапранулася ў княжацкія даспехі і вывела войска супраць ворагаў. Возера побач з замкам назвалі Літоўка ў гонар князёўны і яе адважнага ўчынку.

Яшчэ адзін цікавы факт: пры раскопках у Навагрудскім замку быў знойдзены Кубак Святой Ядвігі з выявай дрэва жыцця (які параўноўваюць з Чашай Грааля!), падораны Міндоўгу на яго каранацыі візантыйскім імператарам. Дарэчы, у Навагрудскім замку яна і праходзіла.

Пераломны момант

Тут была падпісана Крэўская унія, якая змяніла плынь гісторыі для многіх краін. Сёння ад замка таксама засталіся кавалкі. З XIV стагоддзя крэпасць нямала перажыла. Менавіта тут хаваўся ад Івана Грознага князь Андрэй Курбскі, а ў вежы па загадзе караля Ягайлы быў задушаны яго дзядзька Кейстут, адсюль жа бег і Вітаўт, пераапрануўшыся ў жаночую сукенку. Пра душы забойцаў, што блукаюць па начах у ваколіцах замка, дарэчы казаў Ігнат Ходзька ў апавяданні «Дух-абаронца». Чуткі сведчаць, што з прыходам цемры тут чутныя стук молатаў і ляск ланцугоў, а побач гуляе дама з сабачкам. Зразумела, прывід: у мінулым прыгажуня адмовіла аднаму з князёў і паплацілася за гэта жыццём.

Па расказах мясцовых жыхароў, у замку ёсць сакрэтны падземны ход, які вядзе да Вільні. Не дзіўна, бо пабудаваў палац сам вялікі князь літоўскі Гедымін. Крэўскі замак таксама мае патрэбу ў рэканструкцыі.

Неверагодны сімвалізм

Косаўскі замак, або палац Пуслоўскіх, быў закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя па загадзе ваяводы Казіміра Пуслоўскага. Нягледзячы на маладосць збудавання, ад яго таксама засталіся толькі рэшткі сцен і калісьці магутных вежаў. А, між іншым, прынцып пабудовы замка быў вельмі незвычайны — кожная з 12 вежаў з’яўлялася сімвалам пэўнага месяца года. Архітэктары прыдумалі сэнс і колькасці пакояў. Кожны год два з паловай дня сонца поўнасцю асвятляла толькі адзін пакой, яго прыбіралі і праводзілі свята. Кажуць, што па начах гаспадары выпускалі гуляць па калідорах ільва, каб слугі не займаліся крадзяжом. У адной з залаў была шкляная падлога, пад якой плавалі рыбкі, а лесвіца «іграла» мелодыю, калі па ёй падымалася дама ў доўгіх строях… Зараз палац Пуслоўскіх знаходзіцца на рэстаўрацыі. На пад’ездзе да яго, дарэчы, стаіць капліца, складзеная са старажытных надмагільных камянёў. Побач — магіла Кастуся Каліноўскага, а за паркам ля руін замка — сапраўдная сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Месца па ўсіх параметрах — знакавае.


Да 130-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.


Парады выпускнікам

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур'ёзная, грунтоўная падрыхтоўка.
Па беларускай мове за курс сярэдняй школы вучні здаюць пераказ тэксту. Падрыхтоўка павінна пачынацца загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічыць, што галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст «слова ў слова», важна «выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці , захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу». Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей у напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады, калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце, можна перабудаваць сказ (напрыклад, складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых і г.д.). Словам, галоўная задача - знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту і лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, як пераказ.
Пры самастойнай падрыхтоўцы можна параіць дапаможнік, складзены С.І. Цыбульскай. Структура яго адпавядае зместу школьнай праграмы па беларускай мове. Аднак некаторыя пытанні разглядаюцца больш падрабязна, іншыя толькі агаворваюцца, нагадваюцца. Такі падыход да выкладання матэрыялу - вынік шматгадовых назіранняў і аналізу работ абітурыентаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Таму ў адным параграфе вы знойдзеце тлумачэнні, парады, разважанні, у другім - схемы і табліцы, у трэцім - «сухія» правілы.
Задача вучняў - прааналізаваць тэарэтычны матэрыял. разабрацца ў ім, зразумець, што трэба завучваць (напісанні, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, асаблівасці беларускага сінтаксісу), а што - асэнсаваць.
Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Такі від работы, як дыктант, патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця слыхавай (маторнай) памяці; рыхтуючыся да тэсту. неабходна развіваць найперш памяць зрокавую. Якаснае напісанне пераказу патрабуе даволі высокага развіцця абодвух відаў памяці. Таму заданні, змешчаныя ў дапаможніку, арыентаваны на развіццё і слыхавай, і зрокавай памяці.
Разам з тым многія практыкаванні арыентаваны на развіццё і ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў (уменняў дакладна ўжываць словы, захоўваць іх лексічную спалучальнасць, будаваць словазлучэнні і сказы, пераказваць тэкст з захаваннем пэўных стылёвых асаблівасцяў).
Абавязкова выконвайце ўсе практыкаванні - гэта дапаможа вам замацаваць веды па тэорыі, выпрацаваць уменне карыстацца правіламі на практыцы.
Кожны раздзел дапаможніка змяшчае заданне напісаць пераказ тэксту. Гэтыя тэксты, як правіла, меншыя за тыя, што даюцца на экзаменах, аднак не варта пачынаць адразу з вялікіх: справіцца з імі можна толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі. Пасля таго як пераказ напісаны яго неабходна праверыць , вярнуцца да тэксту, прааналізаваць найбольш цяжкія напісанні, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, адзначыць магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго каб веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання неабходна выканаць работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: прааналізаваць моўную з'яву, успомніць адпаведнае правіла, самастойна падабраць прыклады на гэта правіла - словам, асэнсаваць, чаго раней не ведаў і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу.
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны "Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс сярэдняй школы (тэксты для пераказу), які варта мець кожнаму, хто рыхтуецца здаваць экзамен у форме пераказу ў школе.
Бясспрэчна, лепш рыхтавацца да экзамену пад кіраўніцтвам спецыяліста - настаўніка, выкладчыка падрыхтоўчых курсаў, рэпетытара. Але, калі гэта немагчыма, не трэба адчайвацца: дапаможнік якраз разлічаны на самастойную працу абітурыентаў, у ім ёсць раздзел «Адказы да практыкаванняў»,які дапаможа вам праверыць сябе.
Усе пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова трэба занатаваць (можна адвесці для гэтага некалькі старонак у рабочым сшытку), каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.
Неабходна нагадаць правілы напісання пераказу. - Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
- Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
- Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка або ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўце словы.
- Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
- Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
- Перачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое-небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы - справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.
Вопыт правядзення цэнтралізаванага тэсціравання пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы паказаў, што гэта форма ацэньвання заваёўвае ўсё большую папулярнасць. Такая форма дазваляе аб'ектыўна ацаніць веды кожнага выпускніка, забяспечвае навучэнцам роўны доступ да атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Таму асноўным відам уступных іспытаў па асобных школьных дысцыплінах, у тым ліку і па беларускай мове, становіцца тэсціраванне.
Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы — арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.
Заданні тэсту адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:
- Мова. Маўленне. Тэкст.
- Арфаэпія і арфаграфія.
- Лексіка і фразеалогія.
- Словаўтварэнне і арфаграфія.
- Марфалогія і арфаграфія.
- Сінтаксіс і пунктуацыя.
У тэставай рабоце правяраецца практычная пісьменнасць, культура мовы і моўная кампетэнцыя навучэнцаў, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб'ёмны і ўсебаковы характар.
Для паспяховага выканання тэставай работы вучні павінны ведаць:
- правапіс галосных;
- правапіс й, ы пасля прыставак;
- прыстаўныя гукі;
- правапіс у-ў,
- правапіс мяккага знака і апострафа;
- правапіс спалучэнняў зычных;
- правапіс вялікай літары;
- напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
- правапіс канчаткаў назоўнікаў;
- ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
- ужыванне часоў дзеясловаў;
- правапіс лічэбнікаў;
- ужыванне і правапіс займеннікаў;
- правапіс прыслоўяў;
- ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
- ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
- ужыванне і правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
- адасабленне даданых членаў сказа;
- пабочныя і ўстаўныя словы, зваротак;
- параўнальны зварот;
- просты і складаны сказ;
- віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
- аднародныя члены сказа;
- спосабы перадачы чужой мовы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
- уменне знаходзіць у слове арфаграмы;
- уменне вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
- уменне правільна ставіць націск;
- уменне вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
- уменне бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных нормаў;
- уменне вызначаць стылістычную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
- уменне аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
- уменне бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча-вобразныя сродкі тэксту.
Пры арганізацыі падрыхтоўкі да тэсціравання настаўніку неабходна перш за ўсё вывучыць асаблівасці работы з тэстам, пажадана самому выканаць тэставыя заданні, пры гэтым зафіксаваць час на іх выкананне. Наступным этапам работы настаўніка павінен стаць аналіз саміх заданняў тэсту: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўным раздзелам граматыкі, характар уменняў, неабходных для выканання таго ці іншага задання. Да заканчэння першага паўгоддзя неабходна правесці ў выпускных класах пробнае тэсціраванне па прапанаваным ніжэй тэсце або па тэстах, складзеных самім выкладчыкам. Праверка выкананых работ дазволіць настаўніку выявіць прабелы ў ведах выпускнікоў, вызначыць цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся пры выкананні работы.
3 другога паўгоддзя па ўсіх прадметах, у тым ліку і па беларускай мове, пачынаецца актыўнае паўтарэнне пройдзенага матэрыялу. Да яго пачатку пажадана аптымальна спланаваць работу па паўтарэнні з улікам навучанасці школьнікаў, патрабаванняў да ведаў і ўменняў вучняў, вызначаных школьнымі праграмамі па беларускай мове і неабходных для паспяховага выканання тэставай работы.
Настаўнік мае права ўнесці неабходныя, на яго думку, змены ў размеркаванне колькасці гадзін на вывучэнне асобных тэм, прапанаванае ў праграме па беларускай мове, вызваліўшы час на арганізацыю сістэматычнага паўтарэння.
Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час пры выкананні тэставых заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую, параіць выконваць тыя заданні, якія пададуцца ім больш лёгкімі, бо кожнае правільна выкананае заданне дабаўляе балы.
Вучні павінны ведаць, што на выкананне тэставай работы адводзіцца 110 хвілін, у кожным заданні можа быць 1, 2 і больш правільных адказаў, перад пачаткам работы неабходна ўважліва прачытаць фармулёўку задання.
Тэст складаецца з дзвюх частак, уякія будуць уваходзіць заданні пяці ўзроўняў складанасці. У першай частцы выкарыстоўваюцца заданні закрытага тыпу (даюцца варыянты адказаў, а вучні выбіраюць правільны адказ) і адкрытага тыпу (вучні самі запісваюць адказ).
Экзамен у любой форме — сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: настроіць сябе на пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.
Для таго каб упэўнена і паспяхова выканаць заданні тэсту, вучням карысна:
- спакойна абдумаць пытанні;
- рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля — больш складаныя;
- не спяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;
- правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.
Паспяховасць выканання тэставых заданняў. забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.
Апошнім часам у продажы з'явілася шмат дапаможнікаў з тэстамі па беларускай мове, аднак пры падрыхтоўцы да тэсціравання пажадана выкарыстоўваць толькі тыя, што маюць грыф Міністэрства адукацыі.


Беларускія прыказкі і прымаўкі

Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.

Пра час
Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.

Пра працу
Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.

Пра словы і мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.

Пра дом і сям'ю
Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.

Пра каханне
Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.

Пра розум і веды
За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
Хто без навукі, той як бязрукі.

Пра багацце
Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб я багатая сям я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит.
Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.

Пра сяброў
Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

Пра ворагаў
Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.

Пра Бога
Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.
Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.
Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.

Пра поспех
Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.


Навінкі беларускай літаратуры

Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак : успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / укладанне Михася Казлощскага. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 543с.:іл.
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Нарцызавіча Драз- довіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў «вечным вандроўнікам». Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу — вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў. Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама «Дзённік» і факсімільнае выданне яго кнігі «Нябесныя бегі».

Высоцкая, Н. Ф. Радзивиллы. Несвиж. Замок [Изоматериалы] = Радзівілы. Нясвіж. Замак = Nesvizh. Castle of Radzivill = Nieswiez. Zamek Radziwilowski : в 2 книгах / Н. Ф. Высоцкая ; редколлегия: Т. Габрусь и др. ; перевод на бел., пол., англ. языки: А. Борисов, С. Важник, А. Голубович. - Минск : Мастацкая літаратура, 2014. - 352 с.
Эта книга является значительным дополнением и продолжением первой книги «Радзивиллы. Несвиж. Замок». Во всех разделах книги особое внимание уделено, во-первых, доказательству принадлежности произведений несвежскому собранию, во-вторых, выяснению нахождения экспонатов в конкретных интерьерах замка Несвижа и, в-третьих, определение самих залов замка, что базируется на анализе инвентарей. Поэтому в книге выделены три части.

Крывашэй, Д.А. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991–2010 гг.). — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 521 с.
У даследаванні разгледжаны агульныя прынцыпы рэалізацыі культурнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь за дваццацігадовы перыяд (1991–2010 гг.). Аўтар спыняецца на асноўных праблемах, якія ўзнікалі пры ўзаемадзеянні дзяржаўнай палітыкі і культуры, аналізуе сацыяльна-эканамічныя фактары, якія аказвалі ўплыў на фарміраванне культурнай палітыкі. Абагульнена практыка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва, захаванні культурнай спадчыны, развіцці індустрый культуры і культурнага супрацоўніцтва, рэалізацыі культурных правоў жыхароў. Кніга будзе цікава як спецыялістам па кіраванні ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, так і навукоўцам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. - Мінск : Звязда, 2014. - 133, [1] с.
Кніга «Францыск Скарына на мовах народаў свету», прадмову да якой напісаў малады, але, разам з тым, добра вядомы ў краіне кнігазнаўца Алесь Суша, вылучаецца прыязным аздабленнем. У выданні прадстаўлены гравюры Францыска Скарыны. Напрыканцы — выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў. Дызайн кнігі распрацаваны Вячаславам Паўлаўцом і Валерыем Рагалевічам. Аддрукаваны зборнік па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Трахименок, С. А. Повести разных лет : роман, повести / Сергей Трахимёнок. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 508, [2] с
В книгу вошли роман «К торжественному маршу», повести «Белли пуэрри» и «По следам Таманцева». В романе»К торжественному маршу» автору удалось в свойственной ему детективной манере связать две сюжетные линии и вскрыть проблемы переломного времени, преподающего нам урок и дарящего надежду на будущее. Время действия повестей -ВОВ. Место – оккупированная Беларусь.

Чергинец, Н. И. Операция «Кровь» / Николай Чергинец. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 366, [1] с.
Роман известного белорусского писателя Николая Чергинца «Операция «Кровь» написан на документальной основе — фактах ужасных преступлений немецких оккупантов в Беларуси во время Великой Отечественной войны»

Освобождение Беларуси, 1943—1944 / В. В. Абатуров и др.; редколлегия: И. И. Басик, А. А. Коваленя (сопредседатели) и др.; Институтистории Национальной академии наук Беларуси, Научно-исследовательский институт(военной истории), Военная академия Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации. - Минск : Беларуская навука, 2014. - 942 с.
В предлагаемой вниманию читателя книге, разработанной белорусскими и российскими историками, показаны наиболее значимые события, происходившие на территории республики в 1943–1944 гг. В ней проанализирована обстановка в Беларуси накануне ее освобождения Красной Армией, акцентировано внимание на преступных деяниях оккупационного режима, раскрыты содержание, формы и способы сопротивления партизан и подпольщиков захватчикам. Основное место в труде отведено ходу и результатам боевых действий, условиям подготовки и ведения операций, успехам и неудачам советских войск. Детальному освещению этих вопросов способствуют документы из фондов архивов Российской Федерации, многие из которых публикуются впервые. Книга представляет интерес для ветеранов Великой Отечественной войны, научных работников и педагогов, военнослужащих, всех, кто интересуется историей Отечества.

Дынько, В. А. Дзе хаваецца небяспека, альбо Слушныя гісторыі ад бабы Валі : [аповеды] / Валянціна Дынько ; [мастак Уладзімір Пашчасцеў]. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2014. - 262, [1] c.
Бабуля Валя апавядае дзеткам пра розныя, страшныя і добрыя,выпадкі, сведкай якіх яна была, і пра тое, як трэба сябе паводзіць,каб жыцце цябе толькі цешыла.

Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / редактор Ю. В. Баженов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. - 376 с.
Биографический справочник, посвящённый 70-летию Победы в Великой Отечественной войне, представляет собой наиболее полный сборник биографий Героев Советского Союза — белорусов, уроженцев Беларуси и граждан Республики Беларусь. В справочник включены также биографии Героев Советского Союза — представителей других народов, которые получили это высокое звание за подвиги, совершенные на белорусской земле.

Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of Belarus / [редакционная коллегия: Л. С. Ананич и др.]. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. - 692, [11] c.
Уникальное издание, своеобразный книжный бренд Большого театра – «Большая энциклопедия Большого театра Беларуси». Вся история, весь творческий путь Большого театра с момента его создания в 1933 году и до наших дней от А до Я представлены в одном большом томе энциклопедии. На страницах издания размещено огромное количество

Дзікі голуб: Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі / Укладальнік: Мікола Мінзер – Мінск, 2011 г. 232 с.
Пад адной вокладкай аб яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба – на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі». У літаратурна-крытычных артыкулах аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.

Пархута, Я. Сонечныя борці: аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск: Мастацкая літатратура, 2011. – 463 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
У асобе Яраслава Пархуты (1930–1996) шчасліва злучыліся якасці, якія лічацца несумяшчальнымі: з аднаго боку – краязнаўца, публіцыст, прывязаны да фактаў, да канкрэтыкі, а з другога боку – вытанчаны паэт-імпрэсіяніст, падрабязны летапісец прыроды, майстар пейзажу. І ўсё гэта арганічна сплятаецца ў адным творы, у адной кнізе, нават у адным сказе. Кніга «Сонечныя борці» знаёміць з найлепшымі мастацкімі творамі пісьменніка: дакументальнай аповесцю пра «палескага рабінзона», чалавека складанага лёсу, які пражыў у пушчы сорак гадоў, і непаўторнымі лірычнымі, філасофскімі навеламі.

Зэкаў, А. М. Генеральскі нумар: апавяданні, былі, абразкі / Анатоль Зэкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 286 с.
Героі апавяданняў Анатоля Зэкава зусім не прыдуманыя, а быццам бы выхапленыя з жыцця. Ды і зусім не героі яны ў сваіх штодзённых турботах, а звычайныя людзі, якія працуюць, кахаюць, здраджваюць, ненавідзяць, радуюцца, сумуюць, хварэюць, паміраюць. Многія творы прасякнуты тонкім гумарам, уласцівым пісьменніку, які шырока вядомы ў краіне як паэт-парадыст. У кнігу «Генеральскі нумар» уключаны таксама згадкі пра сябра – беларускага паэта Алеся Пісьмянкова.

Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік: казкі, для малодшага школьнага ўзросту / Людміла Рублеўская. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 167 с. : іл.
У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі, – паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік – удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя. Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

Міхась Башлакоў. Віно адзінокіх / Башлакоў М.– Мн.: Литаратура и мастацтва, 2011 г.
Новую кнігу самага пранікнёнага і лірычнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэпублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Сто лепшых кніг свету» Міхася Башлакова склалі лепшыя вершы, прысвечаныя Радзіме, маці, каханай, хараству палескіх дарог і беларускіх каявідаў. Ягонай паэзіі прысутна мяккая танальнасць, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, меладычнасць, выключная эмацыянальнасць,шчырасць і адкрытасць

Бутэвіч, А. Прыгоды Віруса Шкодзі: Для малодшага школьнага ўзросту / А. Бутэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. –62 с.: іл. – (Казкі XXI стагоддзя).
Карыстальнікам камп ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

Мінск: падарожжа па горадзе: Кніга-гульня. Гістарычныя даведкі / аўт. тэксту Л. Рублеўская, П. Грынчанка; мастак У. Карман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с.
Штодзень мы праходзім паўз цікавыя пабудовы, бачым архітэктурныя помнікі, гуляем па вулках, названых у гонар славутых людзей... вельмі рэдка ведаем не толькі гісторыю, але нават назвы многіх найцікавейшых аб ектаў. У выданні папулярна расказваецца пра гісторыю і сучаснасць сталіцы нашае рэспублікі. Кніга, дзе ў займальнай форме даюцца кароткія гістарычныя звесткі пра знакавыя мясціны горада, знаёміць дзяцей і дарослых са сталіцай Беларусі. Дзеці могуць гуляць самастойна ці разам з бацькамі і праз гульню трывала замацоўваць свае веды. Кніга дае магчымасць стаць знаўцам сваёй сталіцы. Гэтае выданне – цудоўны дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў па вывучэнні гісторыі Мінска, адметных архітэктурных помнікаў, мясцін, славутых асоб і арыгінальны падарунак першакласнікам на Дзень ведаў, выпускнікам дзіцячых садоў і ўсім, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй сталіцы нашай радзімы з дапамогай займальнай кнігі-гульні. Вокладка кнігі «Мінск: падарожжа па горадзе» зроблена ў форме гульні, вядомай у Еўропе пад назвай pexeso. Квадраты з карцінкамі-выявамі знакамітых мясцін і асоб, кожная з якіх паўтараецца двойчы, выразаюцца і перамешваюцца. Удзельнікі гульні па чарзе разбіраюць карцінкі і параўноўваюць выявы. Выйграе той, у каго па сканчэнні гульні карцінак з аднолькавымі выявамі набярэцца найбольш. Другі варыянт гульні нагадвае Memo – вядомую гульню на запамінанне. Квадрацікі кладзем выявамі ўніз, і кожны па чарзе здымае па 2 карткі. Пераварочваем. Калі на квадраціках будуць аднолькавыя малюнкі, пакідаем іх сабе, а калі розныя – кладзем на месца. Выйграе той, у каго будзе найбольш парных картак. У кнізе даецца кароткая інфармацыя па кожным з аб ектаў.

Напісанае застаецца: сучасная беларуская драматургія: для ст. шк. узросту.- Мінск: Маст. літ., 2011. – 228 с. – (Школьная бібліятэка). У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Шабановіч М. В. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. – 174 с. Новую кнігу Міколы Шабовіча “Мая надзея” склалі творы, напісаныя паэтам за апошнія сем гадоў. Тут і прачулыя радкі пра свій родны Нарачанскі край, і шчырыя прызнанні ў светлых пачуццях да Жанчыны, і яскравыя літаратурныя пародыі, а таксама эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру.

Левановіч Л. Сіняе лета: раман, апавяданні, эсэ / Леанід Левановіч. – Мн. Маст. літ., 2005. – 358 с. “Сіняе лета” працягвае цыкл раманаў, у які ўваходзць “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”. Ў гэтым творы апісваюцца падзеі 1961 года, калі ў космас узляцеў Ю. Гагарын, калі нам абяцалі камунізм праз 20 гадоў. Цяпер усе ведаюць, чым скончылася будаўніцтва камунізму. І ў гэтым асаблівы драматызм знешне “ружовага” твора, бо яго героі верылі, хоць і бралі іх сумненні, у рэальнасць новага грамадства. Но тое лета выпаў мядовы месяц Андрэя Сахуты і Ады. Іхняму гарачаму каханню прысвечана шмат старонак рамана. Апавяданні пра нашых сучаснікаў, ветэранаў вайны і працы, пра моладзь, якая шукае шлях у жыццё. Піша аўтар пра сваіх герояў з любоўю і дасціпным гумарам.


Жывое ў вяках беларускае слова -
Народа душа і народа хвала…
А. Бачыла.

Гнуткая і цвёрдая, гаючая, спеўная, цёплая, гучная, высакародная- такія родныя, нават супрацьлеглыя па сэнсе эпітэты выкарыстоўваюцца для характарыстыкі аднаго паняцця- мовы. Нашай, беларускай. Яна,быццам каштоўныя зіхатлівыя каменьчыкі ,невялікія памерам, але маюць вялікую вартасць, усе разам складаюць скарб, мець які можа кожны. Гэты скарб належыць нашай мове як узнагарода за ўсе выпрабаванні, праз якія яна прайшла за стагоддзі свайго існавання.



У школе адбыліся мерапрыемсты, прысвечаные Міжнароднаму дню роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы мае сваёй мэтай садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.


Выказванні пра зямлю

Зямля была і вечна ёю будзе,
Калі не ўчынім самі мы бяды... (А. Бачыла)

Як мёд пчала збірае рупна ў соты,
Збіраем скарб з зямлі і з-падзямлі. (Я. Купала)

Здаецца, у зямлі і паху асаблівага няма. А з яе, апладнёнай працаю, нараджаюцца ўсе пахі. (Я. Сіпакоў)

Зямля гасцінна засцілае
Абрус зялёны свой на стол. (Я. Колас)

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах і стужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць, па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос. (П. Броўка)

Пахла зямля карою дрэваў, халодным карэннем мокрага зелля рэкавых берагоў, з дна рэчак. (К. Чорны)

Зямля буяла пад шчодрым сонцам, пад лагодным небам. (І. Мележ)

І зноў на глебе хоча засяродзіцца
Цяжарная і чыстая зямля,
Як багародзіца (П.Макаль).

Мы знаем: у нашай краіне
Няма непрыгожай зямлі. (П. Панчанка)

Зямля дыхае глыбока, на поўныя грудзі. (В. Жуковіч)

Вачам адкрыўся незабыўны малюнак: зямля свяцілася, зямля гаварыла. (Я. Колас)

Да рук ліпла пульхная зямля, раса сцюдзёніла пальцы (Б.Сачанка)

Зямля наша - самы святы запаведнік -
І трэба, як маці, яе берагчы. (П. Панчанка)

Лаўрэаты Ленінскай прэміі

Пятрусь Броўка (1962 г., за кнігу вершаў «Адні ідуць»)

Іван Мележ (1972 г., за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»)

Максім Танк (1978 г., за зборнік «Нарачанскія сосны»)

Васіль Быкаў (1986 г., за аповесць «Знак бяды»)

Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі

Янка Купала (1925)
Якуб Колас (1926)
Кандрат Крапіва (1956)
Пятрусь Броўка (1962)
Міхась Лынькоў (1962)
Аркадзь Куляшоў (1968)
Максім Танк (1968)
Іван Мележ (1972)
Іван Шамякін (1972)
Пімен Панчанка (1973)
Андрэй Макаёнак (1977)
Васіль Быкаў (1980)
Янка Брыль (1981)
Ніл Гілевіч (1991)
Рыгор Барадулін (1992)
Іван Чыгрынаў (1994)
Іван Навуменка (1995)

Нашы юбіляры

75 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль

Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.
Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі №5 г.Гродна.
З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.
У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе.
Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтарпаэм і кнігвершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).
За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Верас

Маўклівае лона радзімы —
задумлівы верас.
Вымярзаў і гарэў,
але вырас і пахне...
Яшчэ раз
пакланіся яму,
пакляніся з маленства на вернасць.
Ён твае таямніцы не выдасць.
Куды ты слядочкі павернеш?
Падужэў у палях —
і за цесны матулін каптурык.
Пакіруеш свой шлях
да навукі —
разумны, культурны...
Мо паходзіш на ўласных нагах?
Мо абуеш катурны?
Толькі верасу пальцы
настрояць душы тваёй струны.

Роднае слова

Пад казачным дубам
над Нёманам сiнiм
хлапец прызнаваўся ў каханнi
дзяўчыне.
I рэхам той шэпт
адгукаўся мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Я чула пяшчотнае,
шчырасцi поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае,
такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агнiстае,
як Нёман празрыстае,
як казка, былiна, як песня,
жаданае,
да гэтуль зусiм у жыццi не пазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвiнела над хвалямi ў рэчцы.
вятрыска шаптаў яго
з лiсцем мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Шапталi яго сенажаць i дуброва,
людзьмi перачутае,
некаму новае,
адзiнае, дзiўнае, светлае слова -
кахаю... кахаю...
Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.

Раніца

Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.
Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных...
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор — блакітам лёну.
Барок грыбамі запалоніць:
лісіц — грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.
Паміж чарніцамі- насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.
Паабтрасаю росы з голля —
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.
Ліецца песня з- падблакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта...
Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.

Парады тым, хто хоча размаўляць по-беларуску

1. Пазбаўся страхаў - сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты і газеты; гледзячы агульнае па-беларуску фільмы; слухаючы беларускую музыку; усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску - калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленніў інтэрнэце, допісы ў соцсетках. Вашы знаёмая пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў - псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарымі па-руску.

5. Наведывайце беларускія мерапрыемства - чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб – вандроўнік з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце - спачатку ў сям’і, а потым на працы – у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы - патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.


26 лістапада 2015 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, паэта, драматурга Уладзіміра Караткевіча.
Да гэтай даты ў школе былі праведзены класныя гадзіны “Быў. Ёсць. Буду …”, віктарына “Пераможа той, хто ведае”. Члены лектарскай групы паглыбілі веды вучняў аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча.


Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.


Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.


План мерапрыемстваў
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»
па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы
на 2015/2016 навучальны год


п/п
Назва мерапрыемства Тэрмін выканання Адказныя
Работа з вучнямі
1 Лекторый “Вянок” (падрыхтоўка выступленняў для малодшых школьнікаў да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў і паэтаў) на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
2 Літаратурная віктарына “Пераможа той, хто ведае” (да юбілея У.Караткевіча) лістапад Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
3 Конкурс газет да Дня роднай мовы люты Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
4 Конкурс чытальнікаў да юбілея К.Крапівы люты Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
5 Конкурс чытальнікаў да Сусветнага дня пісьменніка сакавік Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
6 Удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
7 Выпуск інфармацыйных лісткоў да юбілейных дат на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
8 Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік” люты Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
9 Наведванне краязнаўчага і этнаграфічнага музеяў на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
Работа з настаўнікамі
1 Наведванне цікавых мясцін Беларусі на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
2 Знаёмства з навінкамі беларускай літаратуры на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
3 Афармленне матэрыялаў на сайце школы на працягу навучальнага года Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.
Работа з бацькамі
1 Выступленне вучняў на бацькоўскім сходзе. Пастанова да свята “Вялікдзень” май Пыжова А.А.
Шкоркіна Н.М.