“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”

Першы ўрок у Дзень ведаў 1 верасня быў прысвечаны Году малой радзімы. Ён прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Так, з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны народа і дасягненняў землякоў, выхавання пачуцця гонару за сваю малую радзіму і яе герояў, вучні 9 “А “ класа адправіліся ў завочнае падарожжа па родным горадзе.

У гэты дзень у горадзе праходзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў. Вучні школы наведалі пляцоўку каля Палаца культуры вобласці, набярэжную ракі Дубравенкі, дзе прайшло агульнагарадское свята” Стварай! Выдумвай! Спрабуй!”

Гэты святочны дзень прайшоў з бадзёрым настроем і шчырымі ўсмешкамі.

Класны кіраўнік 9 "А" класа,
Н. М. Шкоркіна