Адзіны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.

3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова.

Такія словы знайшоў для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы Максім Танк.

У гэты дзень і ў нашай школе праходзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. У фае школы, на ўсіх паверхах былі размешчаны выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, вельмі цікавай была выстава “Малюнкі да твораў беларускіх пісьменнікаў”. Пастараліся вучні і ў стварэнні газет, прывечаных гэтаму святу. А гэта і сапраўды было свята! Нават бацькі па прыкладзе дзяцей стараліся размаўляць па-беларуску!

Вучні лектарскай групы “Спадчына” правялі ў пачатковых класах віктарыну “Смак роднай мовы”,якая вельмі спадабалася дзецям. Самыя актыўныя атрымалі прызы.

А потым прыйшлося і папрацаваць, бо ў гэты дзень адбылася рэспубліканскі конкурс “Буслік”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-10 класы. Жадаем ім поспехаў!


Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
А. А. Пыжова, Н. М. Шкоркіна