Беларусь - мая краіна!

Думаць усюды аб народзе,
Родны край усюды сніць

Цётка

Радзіма – маленькі кавалачак сусвету, які мы імкнёмся берагчы, абараняць, захоўваць. Гэта месца, куды нам заўсёды хочацца вяртацца, дзе нам добра і вольна, дзе мы можам быць сабой, быць шчаслівымі, адчуваць еднасць са сваім народам. Такім лейтматывам былі прасякнуты ўсе мерапрыемствы, што ладзіліся ў межах месячніка патрыятычнай накіраванасці «Беларусь – мая краіна» з 01.10 па 01.11.2020 г. у ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Магілёва”.

У 1-11 класах былі праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх вучні знаёміліся з гісторыяй, культурай і літаратурай, сучаснымі дасягненнямі нашай краіны. Сярод вучняў пачатковых класаў быў наладжаны конкурс малюнкаў “Краіна шчаслівага дзяцінства”. Вучні 6 “А” класа прынялі ўдзел у міні-канферэнцыі “Срэбны голас беларускай літаратуры”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Ул. Дубоўкі. Старшакласснікі наладзілі літаратурную гасцёўню “Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”, а вучні 7-8–ых класаў адправіліся ў падарожжа пад назвай “Беларусь – краіна маёй будучыні”. У школьнай бібліятэцы кожны жадаючы мог пазнаёміцца з выставай кніг беларускіх аўтараў “Беларусь – крыніца натхнення”.

Прымаючы ўдзел у даных мерапрыемствах, вучні маглі знайсці адказы на самыя галоўныя пытанні ў жыцці кожнага грамадзяніна: хто мы і адкуль мы?

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Дзерашава Ала Аляксандраўна