ПЕРАДУМОВЫ ЗМЕН

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

У канцы ХХ стагоддзя абвастрылася праблема беларускага правапісу.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Было прызнана, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання і не патрабуюць кардынальных змен. Камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе б былі ўлічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:
- Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль  недаступны для карыстальнікаў.
- Правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.

НОВАЕ Ў “ПРАВІЛАХ…”

У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
1) пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль;
2) паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць;
3) пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання;
4) у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў;
5) уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў;
6) упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый. прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г.д.;
7) уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”;
8) у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх;
9) рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-);
10) са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
11) уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сісэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;
12) спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым.

Перадача акання на пісьме

1. Незалежна ад паходжання слова гук  [о] у ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: какава, Більбаа, Ватэрлоа, Мінданаа, Токіа, Рыа-Негра.
2. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: грэйдар, камп’ютар, лідар, пэйджар, фарватар, фламастар, шніцаль.
3. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Гендэль, Гюнтэр, Ландэр, Одэр, Манчэстэр, Пітэр, Шапенгаўэр, Юпітэр.

Правілы напісання літар Э, Е

1. У пачатку слова гукі [э] і [] вымаўляюцца даволі выразна і таму на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем перадаюцца літарамі Э, Е.
2. Літара Э заўсёды пішацца на канцы неславянскіх слоў (у тым ліку і ўласных назваў) пасля галосных (алоэ, каноэ, Кальсруэ) і зычных (за выключэннем Л і К): бурымэ, галіфэ, дэкальтэ, купэ.
3. Пасля літар Л, К на канцы іншамоўных слоў пішацца літара Е: більбоке, камюніке, дэфеле, рэле, суфле, сальта-мартале, Юнке.
4. У сярэдзіне іншамоўных слоў напісанне літары Э ці Е залежыць ад вымаўлення і правяраецца толькі па слоўніку (бізнесмен, менеджар, навела, сервіз, сканер, энергія, інтэрнэт, маянез, сэрвіс, экзэмпляр).

Пішацца літара Э

Пішацца літара Е

ЗАПОМНІ НАПІСАННІ

эдэльвейс

экспарт

эліпс

эльф

эпас

эпітэт

эркер

эўрыка

Эверэст

Эрыка

Эзоп

Эквадор

Эўклід

Эўтэрпа

этнас

эму

экзарх

Ева

егер

ежа

епархія

епіскап

есавул

еўра

Еўфрасіння

Еўропа

Ерэван

Еўпаторыя

Егіпет

Есентукі

Еўлашэўскі

Еўразія

ажыа

адажыа

аўдыя-

відэа-

імпрэсарыа

капрычыа

мас-медыя(мас-медыйны)

мультымедыя

партфоліа

радэа

рацыа

сальфеджыа

трыа

Антарыа

Антоніа

Асарыа

Бакачыа

Барнеа