![]()
| |||
![]() Янка Купала – беларускі Лермантаў Толькі пачуеш: Купала, — I паўстае прад вачыма Уся дарагая айчына. Кастусь Кірэенка Своеасаблівым падагульненнем ведаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, адной з формаў выяўлення асабістых адносінаў школьнікаў да выдатнага песняра Беларусі і яго творчай спадчыны стала гасцёўня, праведзеная ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі. Вучні, натхнёныя творчасцю Івана Дамінікавіча, арганізавалі выставу твораў пісьменніка, крытычных артыкулаў пра яго творчасць. Падрыхтавалі літаратурную насценгазету. На мерапрыемстве прагучалі лепшыя вучнёўскія працы (сачыненні, ілюстрацыі да твораў, вершы), прысвечаныя Янку Купалу.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Флэшмоб “Чытаем усёй сям’ёй” У нашы дні чытаць кнігі проста неабходна! Ні радыё, ні тэлебачанне, ні камп’ютар не заменяць чытання кніг! На жаль, зараз маладыя людзі аддаюць перавагу тэлевізару, камп’ютару. Яны не ўсведамляюць таго, што кніга пашырае кругагляд, робіць чалавека больш інфармаваным і эрудзіраваным. Многія кнігі, прачытаныя адзін раз, запамінаюцца назаўсёды, некаторыя з іх хочацца перачытваць шмат разоў. Калі людзі чытаюць, яны думаюць, у іх развіваецца мысленне. Любоў да чытання неабходна прывіваць з дзяцінства. Бацькі проста абавязаны выхаваць любоў да кнігі ў дзіцяці. Вучні нашай школы чытаюць кнігі разам з бацькамі, малодшымі сёстрамі, сябрамі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грошы ў міфалогіі беларусаў Грошы ва ўяўленні нашых продкаў былі не толькі сімвалам багацця і дабрабыту, але і выпрабаваннем на маральную годнасць чалавека. Яны заўважалі, што грошы правакавалі людзей на выяўленне іх дрэнных якасцей: сквапнасці, прадажнасці, махлярства, таму лічылі, што грошы – гэта вынаходніцтва нячыстай сілы і што чорт пусціў іх “гуляць” па свеце, каб пазводзіць людзей. Нашы продкі верылі, што з іх дапамогай нячысты купляў душы грэшнікаў. Грошы звязвалі з тым светам. У казках іх носьбіты звычайна не “свае” людзі, а чужыя: заезжыя купцы, разбойнікі, салдаты. Свае ж людзі часцей былі без грошай. Верылі, што грошы, атрыманыя ад чорта, маглі ператварыцца ў смецце, а вуглі, наадварот, у золата. Нашы продкі марылі пра неразменны рубель, які, што б ты за яго ні купляў, заўсёды заставаўся ў свайго гаспадара, і баяліся атрыманых на кірмашы “сурочаных” грошай. Грошы ахвяравалі цудадзейным і святым камяням, дрэвам і вадаёмам, каб тыя далі здароўе і шчасце. Грошы прысутнічалі ў каляндарных і сямейных абрадах: каб запраграмаваць нованароджанаму багатую долю, на Віцебшчыне бацька клаў некалькі срэбных манет у начоўкі пры яго першым купанні; перад вянчаннем малады клаў срэбра ў халяву свайго правага бота. У пахавальнай традыцыі грошы лічыліся платай нябожчыка за яго месца на тым свеце ці перавоз яго праз вогненную раку. На вяселлі госці выкуплялі за грошы сваю частку вясельнага каравая, а на радзінах – “бабінай кашы”. У народных паданнях і казках часта расказвалася пра заклятыя скарбы, пра закапаныя ці затопленыя чужынцамі залатыя ці сярэбраныя воз, куфар ці скрыню, пра акамянелых людзей, якія саграшылі, працуючы ў свята дзеля грошай. Паводле народных уяўленняў, грашамі маглі адарыць міфічныя істоты – Вужыны кароль, Змей ці Цмок. Каб атрымаць свайго змея-ўзбагачальніка, раілі гадаваць сем гадоў чорнага пеўня, пакуль ён як быццам не знясе яечка. Маленькае змеяня, якое з яго вылуплялася, трэба было трымаць у цяпле і карміць яечняй, пакуль яно вырасце, навучыць лятаць і насіць свайму гаспадару грошы. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Смак роднай мовы Вельмі цікавая гульня прайшла ў рамках беларускамоўнага чацвярга, але не ў школе. Нашы вучні шукалі беларускія слоўцы у нашым горадзе: у крамах, кнігарнях, на вуліцах. Дзякуючы флэшмобу “Смак роднай мовы” вучні не толькі павандравалі па родным горадзе, але і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас роднымі словамі. Некаторыя вучні здзіўляліся, колькі побач з намі беларускага, а мы яго і не заўважаем.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гульня “Родныя слоўцы” Развіццё чалавека як грамадскай асобы немагчыма без ведання роднай мовы, гульняў, звычаяў, казак, песень, свят, твораў. Кожны чалавек павінен ведаць свае карані, мову, умець гуляць у гульні свайго народа, спяваць народныя песні, танцаваць свае танцы, ведаць як з веку ў век святкуюць святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Беларусь. Фарміраванне ў вучняў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, выхаванне патрыятычных пачуццяў, узбагачэнне слоўнікавага запасу, навучанне звязнаму маўленню – галоўная задача настаўніка беларускай мовы. Таму ў нашай школе кожны чацвер праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі роднай мовы. Вельмі падабаецца нашым вучням гульня “Родныя слоўцы”. Дзеці з задавальненнем запісваюць беларускія словы і атрымліваюць салодкі пачастунак. Кожны ўдзельнік гульні ўзбагаціўся новымі ўражаннямі і пачуццямі, тым самым наблізіўшыся хоць часцінкай сваёй душы да выканання запавету беларускага паэта Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі!” Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ ПРА КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ З імем Ефрасінні Полацкай звязана з’яўленне важнай хрысціянскай святыні – Крыжа, які бясследна знік больш за семдзесят гадоў таму назад і аб вяртанні якога на родную зямлю моляцца вернікі па ўсёй Беларусі. 1.Вырабіў яго па просьбе прападобнай Ефрасінні полацкі майстар Лазар Богша. У Крыжы былі закладзены часцінкі святых для кожнага хрысціяніна рэліквій: кроў Хрыстова, частка труны Гасподняй і дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Панцеляймона, Стафана, кроў святога Дзмітрыя. Упрыгожвалі Крыж лікі святых з Новага Запавету, для стварэння якіх майстар выкарыстаў 21 пласціну золата, 20 пласцін срэбра і каштоўныя камяні. Таксама на Крыжы былі зроблены надпісы. 2.Адзін з тэкстаў, што змешчаны на крыжы, утрымліваў словы праклёну ў адрас тых, хто асмеліцца вывезці рэліквію за межы Полацка. 3.Захоўваць Крыж у сябе асцерагаўся нават сам Іван Грозны. Смаленскія князі, якія ў XIII ст. захапілі Полацк, перавезлі Крыж да сябе. Святыня на рускай зямлі карысталася папулярнасцю. Адпраўляючыся ў паход на Полацк у 1563 годзе, Іван Грозны ўзяў Крыж з сабой і паабяцаў, што калі ён дапаможа яму вярнуць горад, то ён верне рэліквію на месца. Так Крыж зноў апынуўся ў Полацку. 4.Вядома, што ў 1928 годзе Крыж быў перададзены на захоўванне ў Магілёў, дзе быў схаваны ў спецыяльным пакоі-сейфе Магілёўскага абкама партыі. У ліпені 1941 года, пасля таго, як горад захапілі нямецкія войскі, Крыж таямнічым чынам знік. 5.Сёння ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры захоўваецца копія Крыжа, выкананая брэсцкім мастаком-ювелірам Мікалаем Кузьмічом і асвечаная мітрапалітам Філарэтам. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Флэшмоб “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” Настаўніцай беларускай мовы Правашынскай Н.С. у беларускамоўны чацвер быў арганізаваны флэшмоб “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Да акцыі вучні падрыхтаваліся адказна: на рознакаляровых аркушах паперы намалявалі беларускамоўныя коміксы. Мерапрыемства было вясёлым і пазнавальным. Свята закончылася… Але хочацца верыць, што яно пакінула ў дзіцячых сэрцах хоць кропельку любові да роднага слова, жаданне аберагаць і распаўсюджваць нашу самабытную, багатую і мілагучную мову. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мяккі, памяркоўны беларус 15 студзеня споўнілася 85 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Я. Сіпакова. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Мяккі, памяркоўны беларус”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Правашынская Наталля Сяргееўна пазнаёміла вучняў з цікавымі звесткамі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Пра нашага таленавітага земляка Янку Сіпакова можна гаварыць бясконца — паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, ён пакінуў нам багатую спадчыну. Усе творы Янкі Сіпакова прасякнуты дабрынёй і спагадай да чалавека, да ўсяго наваколля, да роднай Беларусі… Так пачыналася наша гасцёўня. Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні, якія дэкламавалі вершы паэта, а таксама падрыхтавалі выказванні і малюнкі на тэму “Мой любімы твор Янкі Сіпакова”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ТАНЦЫ У беларускай нацыянальнай танцавальнай культуры ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент, характар нашага народа. Асаблівасці танца пачалі складвацца ў XIV-XVI стст. Доўгі час беларускі танец быў малавядомы і рэдка выходзіў за межы пэўнай вёскі. У яго папулярызацыі на сцэне Беларусі і за яе межамі сыграла вялікую ролю трупа Ігната Буйніцкага, які ў 1907 годзе стварыў беларускі народны тэатр. У канцэртах удзельнікі трупы выконвалі народныя песні, творы беларускіх паэтаў і танцы пад акампанемент традыцыйных скрыпкі, цымбалаў і дуды. Найбольш папулярнымі беларускімі народнымі танцамі з’яўляюцца “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Юрачка”, “Полька-Янка”, “Чарот”, “Таўкачыкі”, “Лянок”, “Кола”, “Бульба”, “Ручнікі” і іншыя. Асаблівасць беларускага танца – дынамічнасць і жыццярадаснасць, эмацыянальнасць і калектыўны характар выканання. У цяперашні час беларускі народны танец прадстаўлены прафесійнымі танцавальнымі калектывамі, самыя вядомыя з якіх – Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, ансамблі “Харошкі”, “Лявоніха”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вайна – памяць і боль народа Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але да сённяшняга часу не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. Каб не перарвалася стужка часу, не забыліся тыя крывавыя часы, вучні 7 “А” разам са сваім класным кіраўніком Правашынская Н.С. наведалі краязнаўчы музей горада, пазнаёміліся з экспазіцыяй Вялікай Айчыннай вайны, якая перадае ўсю трагедыю і мужнасць савецкіх людзей, якія перамаглі фашызм. Асобная зала прысвечана гераічнай абароне Магілёва. Вучні засталіся ў захапленні ад экскурсіі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Моўны турнір Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Свята роднай мовы сёння адзначалі ў нашай школе. У гэты дзень вучні прынялі ўдзел у моўным турніры. Дзеці з задавальненнем адгадвалі крыжаванкі, рэбусы, піктаграмы, выконвалі творчыя заданні. Вучні былі вельмі актыўнымі, яны атрымалі вялікую асалоду і задавальненне ад дадзенага мерапрыемства. Свята атрымалася. Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі ў беларускамоўны чацвер, а заўжды! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Самыя вядомыя беларускамоўныя мультфільмы і тэлеперадачы Усе дзеці любяць мультфільмы, таму вельмі важна, каб яны з маленства вучылі маленькіх гледачоў любові і павазе да роднай мовы і культуры. Калі вы дарослы, які размаўляе па-руску, і пераход на беларускую мову даецца вам складана, то вы таксама можаце пачаць глядзець мультфільмы на нашай мове і тады ваша моўная праблема будзе вырашацца прасцей. Прапаную падборку лепшых беларускамоўных мультфільмаў, створаных на кінастудыі “Беларсьфільм”. “Калыханка ад Дзеда Барадзеда”. З’яўляецца сапраўднай класікай для цэлага пакалення маленькіх беларускіх тэлегледачоў. Дзед Барадзед – гэта імя лялькі-вядучага ў знакамітай тэлепраграме. Ім кіравалі тры акцёры: адзін мімікай, другі тузаў за ручкі, трэці – за ножкі. Музыка для калыханкі была створана ў 1980-я гады Леанідам Захлеўным, а словы – Артурам Вольскім. “Аповесць мінулых гадоў”. Гэта серыя гісторыка-пазнавальных мультыплікацыйных фільмаў (2006-2014) пра ўзнікненне гербаў беларускіх гарадоў і розныя аспекты гісторыя Беларусі. “Беларускія прымаўкі”. Мультфільм створаны ў 2008 годзе ў выглядзе выцінанкі, а сюжэт пабудаваны на беларускіх прымаўках. Аўтарам ідэі, сцэнарыстам і рэжысёрам з’яўляецца Ціхан Тумеля. Гэты анімацыйны твор можна назваць ідэальным па форме і змесце. “Піліпка”. Мультфільм створаны ў 2012 годзе па матывах беларускай народнай казкі пра Піліпку-сынка і Бабу Ягу. У аснове сюжэта гісторыя пра тое, як маленькі хлопчык сваёй дабрынёй растапіў сэрца Бабы Ягі і такім чынам выратаваў сваё жыццё. “Дзед”. Якасны анімацыйны фільм. Яго сюжэт пабудаваны па матывах беларускай народнай казкі. У мультфільме гучаць фрагменты народных песень і музыкі ў выкананні гуртоў “Guda”, “Ліцвіны”. “Як Несцерка скарб шукаў”. Класічны беларускі мультфільм па матывах народнай казкі пра Несцерку. Рэжысёр – Ігар Волчак. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Віктарына “Мая Бацькаўшчына” У рамках беларускамоўнага чацвярга з вучнямі нашай школы была праведзена віктарына “Мая Бацькаўшчына”. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў гутарцы пра родны край. Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў любові і цікавасці да Беларусі, яе прыроды, гісторыі, павагі да славутых людзей, пачуцця гонару за сваю краіну. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Малюем фразеалагізмы разам Беларуская мова ззяе самацветамі, лаканічнымі іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў – прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагізмамі. Яны дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць. Фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі прадстаўлены ў вобразных правілах, парадах, павучаннях. Своеасаблівая жартаўлівасць, іранічнасць і гумарыстычнасць народных выслоўяў, сур'ёзныя павучанні – усё разам адлюстроўвае вялікае значэнне гэтых жамчужын народнага розуму, народнай славеснасці. Чарговы беларускамоўны чацвер быў прысвечаны гэтым моўным залацінкам. На свяце панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм. Дзецям было цікава і весела. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Любімыя вершы ў малюнках Чарговы беларускамоўны чацвер у нашай школе быў салодкі. Вучні чыталі свае любімыя вершы беларускіх класікаў, малявалі да вершаў малюнкі. Некаторыя вучні запісвалі вершы не толькі на аркушах паперы, але і аздаблялі імі шакаладкі. Вучням вельмі спадабалася такая ідэя: яны не толькі чыталі вершы, але і пачаставаліся шакаладам.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ У адзіны беларускамоўны чацвер для вучняў 11 класа была арганізавана гасцёўня “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаная творчасці У.С. Караткевіча. Вучні з вялікай цікавасцю разглядалі фотаздымкі Уладзіміра Караткевіча, рэпрадукцыі яго замалёвак да ўласных твораў. На старонках мультымедыйнай прэзентацыі ўсе прысутныя маглі ўбачыць відэаматэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама выступленне Уладзіміра Сямёнавіча на яго 50-гадовым юбілеі. Пранікнёна прагучалі вершы паэта, пакладзеныя на музыку. Ніхто не застаўся абыякавым, у сэрцы кожнага вучня з’явіўся свой куточак, які назаўсёды належыць Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Віншую прыказкамі Як прыемна у чацвер сустракаць вучняў у фае школы, вітацца з імі па-беларуску, віншаваць іх са святам беларускай мовы, якое мы адзначаем кожны чацвер. Але якое свята без падарункаў? Люблю вучняў віншаваць з пачаткам навучальнага дня вершамі, прыказкамі, пажаданнямі, якія друкую на аркушах паперы і ўручаю дзецям Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Беларускі фальклор Беларускі фальклор багаты на жарты, прыпеўкі і загадкі. Галоўная функцыя загадкі - развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны позірк на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі шырока прымяняліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай "праверкі" разумовай сталасці жаніха. Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна адлюстроўвала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, работу, збудаванне сусвету. Загадкі можна загадваць адзін аднаму, але ў загадкі можна яшчэ гуляць супольна, як у іншыя гульні. У беларускамоўны чацвер у нашай школе часта гучаць загадкі. Вучням падабаецца спаборнічаць і правяраць свае разумовыя здольнасці, а калі за правільны адказ атрымліваеш яшчэ і салодкі прыз – гэта ўдвая прыемней. Часта з вучнямі гуляем у «Бабку». Усе становяцца ў радок (можна гуляць і седзячы). Першы загадвае якую-небудзь загадку. Адгадаць яе могуць многія ўдзельнікі гульні, але адгадку нельга вымаўляць уголас. Адгадку можа гучна сказаць толькі той, хто стаіць або сядзіць радком з тым, хто загадвае. Як толькі ён адгадае, павінен загадаць новую загадку свайму суседу. Калі той адгадае, загадвае другую загадку свайму суседу. Але не заўсёды так лёгка ідуць загадкі па ланцужку. Даводзіцца, што хто-небудзь не можа адгадаць загадку або адказвае няправільна. Тады сусед загадвае яму другую загадку. Не змог адгадаць і гэту - яму загадваюць трэцюю. Калі і трэцюю не адгадае - хай пяройдзе ў самы канец радка. Пасля гэтага гульня працягваецца. Гуляюць да тых пор, пакуль могуць прыдумаць новыя загадкі. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КУХНЯ БЕЛАРУСІ Сытная і смачная беларуская кухня з’яўляецца адной з самых разнастайных у свеце. Для народных традыцый кулінарыі характэрныя простыя рэцэпты, а для магнацкіх і шляхецкіх – незвычайныя спосабы прыгатавання мясцовых прадуктаў, выкарыстанне экзатычных прадуктаў і спецый, складаная тэхналогія прыгатавання (на княжым стале маглі быць ласіныя губы, фаршаваныя вугры). З кожным годам узрастае цікавасць людзей да старадаўніх рэцэптаў. У аграсядзібах можна паспрабаваць стравы, якія бытавалі ў пэўнай мясцовасці, свежы хлеб па старадаўніх рэцэптах, сыры з каровінага ці з казінага малака, прысмакі з мёду, журавін. У ліку самых папулярных: дранікі, калдуны, клёцкі, бульбяная бабка, мачанка, верашчака, хатнія каўбасы, халаднік са шчаўя і грыбныя супы. Некалі нашы продкі ўжывалі не так шмат мяса: яно часцей прысутнічала на святочным стале ў выглядзе салёных і вяленых прадуктаў. З часам мясны рацыён пашырыўся і папулярнымі сталі свініна, бараніна, ялавічына, птушка (куры, качкі, гусі, індычкі), дзічына (лось, казуля, дзік, бабёр). Сярод мясных страў у беларускім меню – пячыста, кумпячок, мачанка, тушанка, смажанка, хатнія каўбасы, салёнае сала, вэнджаніна. Нашы продкі гатавалі шмат страў з рачной рыбы (лінь, асётр, шчупак, мянтуз, лешч, вугор, стронга, акунь, карп). З яе варылі юшку, рабілі клёцкі, яе салілі і вэндзілі. З малочных прадуктаў самымі распаўсюджанымі былі тварожны сыр, смятана і масла. Малако ўваходзіць у рэцэпты многіх беларускіх супоў, каш і мачанак. Бульба ў нашай краіне з’явілася ў XVIII ст. Яна не толькі ўзбагаціла нацыянальную кухню, але стала асновай шматлікіх беларускіх страў. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Замацавалася слоўка снежань у беларускай мове з пачатку ХХ ст. дзякуючы супрацоўнікам газеты «Наша ніва», а таксама складальнікам першых беларускіх слоўнікаў (В. Ластоўскаму, М. Гарэцкаму, М. Байкову, С. Некрашэвічу). У далёкім мінулым, калі славяне жылі яшчэ агульнай супольнасцю, першы месяц зімы называлі просінец. Як тлумачаць фалькларысты, той, які робіць праСВЕТ, разлівае ПРОСІНЬ у нізкіх аблоках. Падставай для наймення служылі прыродныя з’явы: з гэтага месяца дзень паступова пачынае большаць, а ноч – станавіцца карацейшай. Францыск Скарына ў ХVІ ст. выкарыстоўваў дзве назвы – старабеларускую просинець і лацінскую декаврий – дзесяты месяц. Параўнайце, і сёння ў многіх народаў замацавалася менавіта лацінскае слова: па-руску – декабрь, па-італьянску – dicembre, па-французску – decembre, па-нямецку – dezember. Просінец захаваўся толькі ў харвацкай і чэшскай (рrosinec) мовах. У палякаў і ўкраінцаў – grudzien і грудень. У народнай мове з вуснаў вяскоўцаў даводзілася чуць і іншыя назвы гэтага месяца: поснік – бо наступаў для вернікаў перыяд посту перад Божым Нараджэннем; хмурань – гэта значыць, пара хмурнага неба і ранняга змяркання; ветразвон, ветразім, стужайла, зімнік – бо адкрывае ледзяныя і марозныя вароты зімы; ледастаў, рэкастаў – замярзаюць рэкі. Самая знакамітая ўласная назва са слоўкам снежань – гэта раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа «Завеі, снежань». За тое, што ў снежні ёсць самы кароткі дзень года (21-га або 22-га), месяц называюць цёмнай парой. А яшчэ перыядам снегападу і маразоў: ён снегам вока радуе, але марозам вушы рве; снежань сцюжны з маразамі дружны. Паэт Васіль Жуковіч склаў нават такую хуткавымаўлянку: у снежні сняжынкі замялі сцяжынкі. Паводле Уладзіміра Куліковіча, Гэты месяц у прыказках і прымаўках называюць варотамі зімы, перыядам звонкага лёду, калі селянін з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца. Сучасная назва яго — вынік семантычнага спосабу словаўтварэння. Яна ўзнікла ў выніку расшчаплення значэння слова лістапад, якое абазначала 'ападанне лісця восенню', і замацавалася ў нас дзякуючы аўтарам і стваральнікам газеты «Наша Ніва» з 1912 г. Сугучныя найменні ў палякаў, чэхаў, славенцаў — listopad, украінцаў — листопад, літоўцаў — lapkritis (lapas «ліст» + kristi «падаць»). Нашы продкі, у тым ліку і Францыск Скарына, называлі месяц груднем. А ў пачатку ХХ ст. беларускія аўтары нярэдка ўжывалі наябр. Параўнайце: у рускай мове — ноябрь, у балгарскай — ноември, нямецкай, венгерскай — nowember. Ад лацінскай асновы novem (дзевяць). Паводле Уладзіміра Куліковіча, Срэбны голас беларускай літаратуры 22-га кастрычніка вучні 6"А" класа наладзілі міні-канферэнцыю "Срэбны голас беларускай літаратуры", прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі. Падчас сустрэчы хлопцы і дзяўчаты праслухалі выступленні аднакласнікаў,прагледзелі і абмеркавалі фільм "У песнях я на Беларусь малюся",зняты на маленькай Радзіме аўтара. У выніку кожны змог выбраць сабе верш Уладзіміра Дубоўкі,каб прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Са старажытных часоў на беларускіх землях другі месяц восені, пра які казалі, што ён зямлю балоціць, а лес залоціць, меў дзясятак назваў. Пазімнік (зазимье) – перадзімовы час; лістапад і жовтень – ападае жоўтае лісце; грaзнік (брyдзень) – частыя дажджы і бруд (прымаўка пацвярджае назву: гэты месяц ні калёс, ні палазоў не любіць); вясельнік (свадебник), месяц кахання – такой парой заканчвалася асноўная праца на вёсцы, і не грэх было вяселле зладзіць; хлебнік – актыўна пяклі хлеб з новага ўраджаю; акцябр (октяврий) – у гонар бога вайны Марса; паздзернік – у гэты час сяляне пачыналі апрацоўваць лён і каноплі. У кнігах Ф. Скарыны, напрыклад, сустракаецца лістапад і октяврий,у А. Рымшы (1581) згадваецца паздерник – ад паздеры, слоўка, якім на поўдні Расіі і па сёння называюць кострики конопли. У ХІХ ст. у слоўніку І. Насовіча паведамляецца: «Паздзeрникъ и паздэрникъ – древнее славянское название месяца октября, слово употребляемое простолюдинами и шляхтою. Паздерникъ паздзираець лисце зъ дзеревъ». Кастрычнік як назва беларускага месяца з’явілася ў пачатку ХХ ст. у асяроддзі рэдактараў і выдаўцоў газеты «Наша ніва». Яно было скалькавана з польскай мовы, дзе словам pazdziernik (працэс апрацоўкі льну і каноплі) і ў сучаснай польскай мове абазначаецца дзясяты месяц года. Толькі за аснову для ўтварэння назвы восеньскага перыяду беларускія моватворцы ўзялі не працэс, а назву пабочнага прадукта, які заставаўся пасля перапрацоўкі льну ці канопляў і называўся кастрa (кастрыца): кастрыца + нік = кастрычнік. У славенскай і верхнялужыцкай мовах тая ж заканамернасць (vinotok і winowc): у аснове іх назваў – вынікі вінаробчага працэсу. Паводле Уладзiмiра Кулiковiча, кандыдата фiлалагiчных навук Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мой чароўны беларускі край 24-га верасня вучні 5-ых класаў прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне "Мой чароўны беларускі край". Падчас сустрэчы пяцікласнікі чыталі вершы беларускіх аўтараў пра радзіму,слухалі песні на роднай мове і наладзілі выставу ўласных малюнкаў. Вынікам сустрэчы сталі новыя веды па краязнаўстве і станоўчыя эмоцыі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Нашы знакамітыя землякі. Аркадзь Куляшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання Правядзенне прадметных тыдняў у нашай школе становіцца добрай традыцыяй і выклікае ў вучняў павышаную ўвагу і жаданне праявіць сябе. З 20 па 24 студзеня ў школе была праведзена прадметная тыдзень па беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковых класах.
У першы дзень ярка і маляўніча было праведзена адкрыццё “Тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання”. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з планам правядзення тыдня, складзеным з улікам магчымасцяў вучняў усіх класаў пачатковай школы. На працягу тыдня праходзіла акцыя «Размаўляй па-беларуску», дэвізам якой было: «Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску". На ўсіх перапынках настаўнікі і вучні размаўлялі на беларускай мове. Праведзены конкурс малюнкаў "Зямля пад белымі крыламі». Мэта конкурсу - убачыць Беларусь вачамі дзяцей. Прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў «Паэтычны алімп».
Для вучняў былі праведзены гульні і гульнявыя праграмы "Скарбы роднай мовы», «Знаўцы беларускай мовы", "Гаворым па-беларуску». Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе «Гучы, родная, мова» і віктарынах «Мой родны кут", "Сябры беларускай мовы". Пры правядзенні дадзенага тыдня дзеці гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі загадкі і рэбусы на роднай мове, знаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, прымалі ўдзел у народных беларускіх гульнях.
24 студзеня адбылося закрыццё тыдня, дзе былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў.
Выхавальнік ГПД Магілёў губернскі 5-га лістапада вучні 5-6- ых класаў наведалі Магілёўскі этнаграфічны музей. Была арганізавана экскурсія ў зале “Магілёў губернскі”, падчас якой вучні даведаліся пра гісторыю Магілёўскай губерні XVIII – пач. XIX стст. Асабліва ўразіў хлопчыкаў і дзяўчынак аповед пра лад жыцця розных саслоўяў тагачаснага Магілёва.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Яны сядзелі ўсе ў цябе за партай - Беларускія песні спяваюць у Бразіліі Крыміналіст па адукацыі бразільянка Андрэа Джавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У Фэйсбуку яна сябруе са шматлікімі беларукімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Раней Андрэа спявала ў бразільскай царкве, вернікі якой, пасля наведвання нашай краіны, узрушана распавядалі пра беларускіх музыкаў. Маўляў, ў беларускіх цэрквах спяваюць так, нібыта грае сапраўдны аркестр. Але карэнным чынам жыццё Андрэа Джаваны змяніла сустрэча з беларускім хлопцам, які прыехаў у Бразілію на канферэнцыю. Андрэа Джавана: "Праз некалькі гадоў на прафесійнай канферэнцыі ў Бразіліі я сустрэла беларуса. Я ўвесь час памылялася, і зараз мне сорамна, бо я ўвесь час пыталася: о, дык ты з Расіі? А ён казаў: "Я не з Расіі, я з Беларусі, гэта розныя краіны!" Пасля канферэнцыі я зразумела, што не ведаю нічога пра краіны былога СССР. І я пачала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, пачала "гугліць" у пошуках беларускай музыкі". Так, Андрэа наткнулася на форум, дзе абмяркоўвалі песню "Купалінка". Там жа была ўзгаданая песня гурта "Харлі" "Купаліначка". Песня на беларускай мове так спадабалася жыхарцы Бразіліі, што яна адразу ж навучылася яе граць на гітары і спяваць. Андрэа Джавана: "У выніку, "Купаліначка" стала першай песняй, якую я вывучыла, а вывучыла я яе за 15 дзён, бо папросту ўлюбілася ў яе. Так усё і пачалося. Вядома, я адразу пачала цікавіцца значэннем літар, спрабавала вывучыць кірыліцу. Потым вычытала пра беларускую лацінку. Я шмат прачытала пра вашу краіну. Людзі ў Бразіліі думаюць, што я вар'ятка. Яны не разумеюць, як можна захапляцца краінай, месцазнаходжанне якой яны не ведаюць. У Бразіліі не ведаюць дзе знаходзіцца Беларусь, і яны не разумеюць, што мяне так зацікавіла ў гэтай краіне <…>У мяне ёсць улюбёныя песні, ёсць і ўлюбёныя гурты, але існуе сапраўдная праблема – мова. Усё што я здольная зразумець пра гурты і іх тэксты, гэта невялічкая колькасць матэрыялаў, перакладзеных на англійскую мову. Я не магу зразумець рускія тэксты і нават беларускія, калі няма перакладаў." Андрэа ведае некалькі беларускіх слоў, якім яе навучылі беларускія спевакі, але гэтых словаў ёй не хапае для разумення тэкстаў песень, хоць і спявае яна іх так, быццам валодае мовай дасканала. Таму дзяўчына прыязджала ў Беларусь, каб бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай і мовай. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ВЕРАСЕНЬ Яна ходзіць з жоўтым клункам, Верасень мае мудрагелісты нораў. Верасень здатны на розныя выдумкі і дзівосы. Гэты месяц адлюстроўвае і лета, і восень. Усе колеры і адценні падабаюцца нам: і аксаміт, і парча, і золата, і чырвань. Адкуль пайшла назва месяца? Беларускае найменне верасень атрымаў дзякуючы меданоснаму верасу, з якога пчолы бяруць апошнюю ношу нектару якраз у гэты час. Сімвал восені – жоўты колер. Менавіта з жоўтага лісця пачынаецца яе час.За тое,што ў верасні так многа гэтага яркага колеру, яго завуць жоўцень. Сонечны, залаты ўбор садоў, паркаў і лесу далі назву таму часу, які пачынаецца з сярэдзіны верасня - пара залатой восені. Усё часцей пачынае хмурыцца неба. За згасанне сонца і частую хмурнасць вераснь атрымаў назву хмурань. Равуном і дажджазвонам яго празвалі за вецер, які часам раве як звер, і за дажджы-вадалеі. У верасні становіцца смачнай рабіна. Раней гэта было асабліва паважанае дрэва. Людзі верылі, што яно выратоўвае чалавека ад хвароб. Вялікім грахом лічылася зламаць рабіну. Казалі, што той, хто ссячэ гэта дрэва, сам хутка памрэ. Яшчэ адно найменне верасня - багач. 21 верасня адзначаецца Раство Багародзіцы, яно супадае са старадаўнім земляробчым святам беларусаў пад назвай Багач, што ладзіцца пасля заканчэння жніва. Азбука народнай мудрасці Верасень — з досвіткам дзень. Людзі, якія нарадзіліся 1 верасня - практычныя, лёгка пераадольваюць жыццёвыя цяжкасці,творчыя, ініцыятыўныя, яны не любяць марнаваць час. 5 верасня. Дзень пакутніка Лупы, як і наогул першая дэкада верасня, прызнаваўся ўдалым для азімай сяўбы — тады, маўляў, «на Лупа будзе жыта купа». Павер’е магло нарадзіцца не толькі на падставе гукавога падабенства, але і па зрокавых асацыяцыях: «У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што на ўсёй ніве будуць «лупы» — жыта ўзыйдзе і вырасце плешынамі». Так, адзін і той жа вобраз у залежнасці ад мясцовай традыцыі надзяляўся супрацьлеглым стаўленнем да сялянскай працы ў гэты дзень. 7 верасня. Варфаламей. Імя гэтага святога (у народзе — Баўтрамея) рыфмавалася з адпаведнымі аграрнымі работамі: «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей». У гэты ж дзень прадугледжваўся адлёт у вырай буслоў, іх зварот праз дзевяць месяцаў падмацоўваў тлумачэнне, што дзяцей прыносяць менавіта гэтыя птушкі: «Святы Баўтрамей высылае буслоў на дзяцей». 11 верасня. Калінавік (Іван Калінавік, Ян). У народзе ўсталяваліся за ім бытавыя прыкметы і павер’і. Лічылася, што нельга рэзаць, сячы круглае (капуста, бульба і г.д.). У народзе гаварылі: “Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу, а па Яне я й адзін упрашу”, “Ян па лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”. 21 верасня. Праваслаўнае свята Раства Маці Божай шмат у чым пераклікалася з Прачыстай, але было як бы рангам ніжэй. Пачынаўся адлік дням чарговай пары года: «Другі святок — восень, браток». Была і свая назва ў гэтага свята, што з найбольшай яскравасцю сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы: Багач. Ён настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць»; «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся жанчыны: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». 27 верасня. Звіжанне (Уздзвіжанне, Хрыст). Свята «закрывання» зямлі на зіму, якое звязана з вужамі і мае значэнне «руху». У гэты дзень не хадзілі у лес, бо там нібы гадзюкі і вужы збіраліся ў клубкі, каб схавацца ў норы на зіму. Існуе легенда, што ў цара гадзюк на галаве ёсць залатыя рожкі. Трэба раніцай на Звіжанне ўпільнаваць, калі будзе грэцца на сонцы клубок гадзюк з царом і ўдарыць па ім адзін раз — схапіць рожкі і збегчы. Лічыцца, што такая карона здымае ўсе замкі і запоры. Лоўка ёю карыстацца зладзеям. Загаварвалі кароў ад гадзюкі. У назіраннях за прыродай значная роля адводзіцца птушкам, якія забіралі з сабой лета. “Узвіжанне – апошні воз з поля рушыў, а птушкі ў вырай пацягнуліся”; “Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла”. 29 верасня. Віктар, Дарафей, Людміла, Язэп, Ісак. У каталіцкім календары гэта дзень Міхаіла, які прадказваў надвор’е: “Калі на Міхала з поўначы вее, то не мей на пагоду надзеі”. Ясная ноч абяцала трывалую зіму. Калі на працягу верасня ліст на дрэвах трымаецца моцна – зіма няскора прыйдзе. Прыкметы пары года Шматгадовыя назіранні за звялай прыродай і паводзінамі жывёлы адлюстраваны ў мудрых народных прыкметах. •Воблакі цягнуцца з поўначы на поўдзень — на сонечнае надвор’е, а наадварот — чакай непагадзь. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мой незабыўны боль — Чарнобыль “Чорны красавік” — так гаварылі старыя людзі таго часу. І ён сапраўды быў чорным. Не толькі ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС, але і ад пралітых слёз людзей, якія пакідалі родныя мясціны, бацькоўскія хаты і нават могілкі, дзе ляжалі іх дзяды і прадзеды. Нават зёлкі апусцілі свае галоўкі і ўткнуліся ў шэрую зямлю… Вясновая ноч над зямлёю пяшчотна плыла. Г. Аўласенка Чарнобыль… Пасля дажджу на зямлі заставаліся рознакаляровыя лужы, быццам бы ў іх дзеці разбавілі ці налілі фарбы. Пажарныя машыны прыязджалі і мылі не толькі дарогі, але і стрэхі і вокны нашых хат, школу, а потым з’яўляліся людзі з дазіметрамі і ўсё нешта правяралі і правяралі, а дазіметры ў іх руках усё пікалі і пікалі…Так да нас прыйшоў Чарнобыль. Такую карціну ўявілі сабе вучні 7А класа пасля класнай гадзіны “Мой незабыўны боль — Чарнобыль”, якая прайшла 25 красавіка.
Класны кіраўнік 7 “А” класа Падарожжа па Беларусi 25 красавiка ў 4 «Б» класе прайшло мерапрыемства «Падарожжа па Беларусi». У час мерапрыемства вучнi удасканалелi веды па сімволіцы Рэспублікі Беларусь; далучылiся да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці; пазнаёмiлiся з творчасцю пісьменнікаў-землякоў. Таксама iшло развiццё крэатыўных якасцей вучняў. Дзецi атрымалi станоўчыя эмоцыi.
Класны кіраўнік 4 “Б” класа Я люблю Беларусь Нязменнай застаецца традыцыя правядзення адзінага дня беларускага маўлення ў школе. Кожны чацвер беларуская мова гучыць не толькі на ўроках. Так, у межах адзінага дня беларускага маўлення ў 9 “А” класе прайшло мерапрыемства “Я люблю Беларусь”. Мэтай мерапрыемства было дапамагчы вучням зразумець, што значыць быць патрыётам; выхоўваць рысы сучаснага беларуса-патрыёта, пачуццё любові да Радзімы, грамадскай адказнасці, гонару за сваіх знакамітых землякоў.
Класны кіраўнік 9 “А” класа ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ гарадскога тура алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Мухіну Анастасію, вучаніцу 8 “А” класа, з дыпломам 2 ступені Шумянкову Дар’ю, вучаніцу 6 “Б” класа, з дыпломам 3 ступені Жадаем далейшых поспехаў у алімпіядным руху!!! Сімаковіч Аляўціну, вучаніцу 8 “А” класа, з перамогай у гарадскім конкурсе Сімаковіч Аляўціну, вучаніцу 8 “А” класа, з перамогай у абласным этапе конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру Малайчына! Жадаем поспехаў і натхнення! Турнір "Знаўцы беларускай мовы" 21 сакавіка 2019 года ў 2"А" і 3 "А" адбылося мерапрыемства "Знаўцы беларускай мовы", якое праходзіла ў рамках дня беларускай мовы і літаратуры. Турнір прайшоў у форме гульні. Дзеці адгадвалі загадкі і рэбусы, складалі прыказкі. З вельмі вялікай ахвотай і захапленнемвучні адказвалі на пытанні, а таксама прымалі актыўны удзел у гульні "Перакладчык". Такія мерапрыемствы цікавыя і карысныя таму, што прывіваюць любоў да роднай мовы.
Настаўнікі пачатковых класаў Смак роднай мовы “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова “. Гэтыя словы вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі сталі арыенцірам на пазакласным мерапрыемстве “Смак роднай мовы”, якое адбылося ў 5 “А” класе 14 сакавіка. Вучні чыталі вершы, адгадвалі словы, запісвалі іх па-беларуску, успаміналі творы, у якіх сустракаліся гэтыя словы, і іх аўтараў. Хоцацца, каб родная мова гучала не толькі ў адзіны дзень беларускага маўлення, на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і ў паўсядзённым жыцці. Класны кіраўнік 5 “А” класа Беларусь - краiна маёй будучынi 15 сакавiка ў рамках дня беларускага маўлення, вучні 5 “Б" класа адправiлiся ў падарожжа " Беларусь - краiна маёй будучынi" . Вучнi паслухалi верш пра родны край, паразмалялi пра гiсторыю Беларусi. Гісторыю нельга перапісаць, перайначыць, гэта наша памяць, яе павінен ведаць кожны беларус, бо чалавек без памяці – нішто. Усё вучнi з задавальненнем адказвалi на пытаннi пра беларускiх дзеячаў i падабiралi беларускія адпаведнікі да рускіх слоў.
Класны кіраўнік 5 “Б” класа Славутыя імёны зямлі беларускай У межах адзінага дня беларускага маўлення 07.03. 2019 з вучнямі 11 “А” класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Славутыя імёны зямлі беларускай”. На мерапрыемстве прагучалі выступленні вучняў пра нашых знакамітых продкаў, імёны якіх вядомы далёка за межамі Беларусі. Мерапрыемства садзейнічала патрыятычнаму выхаванню школьнікаў і паглыбіла веды пра наша гістарычнае мінулае. Выступленні суправаджаліся прэзентацыямі.
Класны кіраўнік 11 “А” класа Замкі на зямлі Беларусі 28.02.2019 года у 10 “А” класе у рамках адзінага дня беларускага маўлення адбылася гутарка з прэзентацыяй “Замкі на зямлі Беларусі”. Вучні падрыхтавалі выступленні і прэзентацыю , у чкой расказалі аб старажытных будынках, помніках, гістарычных месцах Беларусі. Гэта дало магчымасць паглыбіць веды вучняў аб гістарычным мінулым нашай Радзімы.
Класны кіраўнік 10 “А” класа Адзіны дзень роднай мовы 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем. 3 легендаў і казак былых пакаленняў, Такія словы знайшоў для раскрыцця шматграннасці роднай беларускай мовы Максім Танк. У гэты дзень і ў нашай школе праходзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. У фае школы, на ўсіх паверхах былі размешчаны выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, вельмі цікавай была выстава “Малюнкі да твораў беларускіх пісьменнікаў”. Пастараліся вучні і ў стварэнні газет, прывечаных гэтаму святу. А гэта і сапраўды было свята! Нават бацькі па прыкладзе дзяцей стараліся размаўляць па-беларуску! Вучні лектарскай групы “Спадчына” правялі ў пачатковых класах віктарыну “Смак роднай мовы”,якая вельмі спадабалася дзецям. Самыя актыўныя атрымалі прызы. А потым прыйшлося і папрацаваць, бо ў гэты дзень адбылася рэспубліканскі конкурс “Буслік”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-10 класы. Жадаем ім поспехаў!
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Міжнародны дзень Роднай мовы ў пачатковых класах 21 лютага ў вучняў пачатковых класаў прайшлі ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму дню Роднай мовы. Ты адкуль бруішся, мова? У. Мазго
Настаўнік пачатковых класаў Любіце, ведайце і шануйце родную мову! 14 лютага 2019 г. для вучняў 8 «А» класа была праведзена вiктарына «Любіце, ведайце і шануйце родную мову!» Віктарына складалася з некалькiх тураў: “Гавары на роднай мове правільна”, “Старажытная мова – сучаснай аснова”, “Добрыя словы пра родную мову”, “Прымаўкi”, “Перакладчыкi”. Быў праведзены конкурс на лепшага знаўцу беларускіх загадак. Гучалi словы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове: Мілагучная і ласкавая! Удзельнiкi мерапрыемства яшчэ раз удасканалiлiся ў тым, што трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець добра валодаць ёю.
Класны кіраўнік 8 “A” класа Моўныя скарбы роднага краю 14 лютага ў 4 «Б» класе прайшло мерапрыемства «Моўныя скарбы роднага краю». Мэтамi якога былi – пашыраць прадстаўленне вучняў аб родным крае, садзейнiчать развiццю нацыянальнай самасвядомасцi, выхоўваць любоў да сваёй Радзiмы. Вучням былi прапанаваны розныя конкурсы i заданнi (разгадвалi крыжаванкi, чыталi вершы на беларускай мове, спаборнiчалi ў ве-даннi прыказак i прымавак), у час выконвання якiх дзецi праявiлi знаходлiвасць, эрудыцыю, хуткасць думкi. Гучалi песнi i вершы на беларускай мове. Вучнi атрымалi станоўчыя эмоцыi i яшчэ раз пераканалiсь, что вельмi важна вывучаць i паважаць свой родны край. Змаглi пераканацца ў прыгажосцi i непаўторнасцi роднай беларускай мовы.
Класны кіраўнік 4 “Б” класа Жыву ў Беларусі і тым ганаруся! 7 лютага ў 7а класе прайшла інэлектуальна – пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, мэтамі якой былі: •дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; •фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны; •выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. Вучні з цікавасцю адказвалі на пытанні па наступным тэмах: "Дзяржава і яе сімвалы", "Зямля Беларусі – краіна герояў", "Культурная спадчына", "Каменны летапіс", "Зямля пад белымі крыламі", "Песняры", "У свеце народных традыцый", "Крок у будучае". Можна спадзявацца, што сустрэча з традыцыямі, звычыямі роднай зямлі абавязкова працягнецца і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава . І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"
Класны кіраўнік 7 “А” класа Віртуальнае падарожжа "Мая Беларусь!" У чацвер, 31 студзеня, у рамках дня беларускага маўлення, у 6 “Б” класе прайшла віктарына “Мая Беларусь!”, прысвечаная Году малой Радзімы. Вучні пабывалі ў віртуальным падарожжы, паглыбілі свае веды і пазналі шмат новага пра сваю краіну ў розных напрамках – сімвалы, гісторыя, геаграфія, сельская гаспадарка, прамысловасць, культура, спорт.
Класны кіраўнік 6 “Б” класа Мая Беларусь! У чацвер, 24 студзеня, у рамках дня беларускага маўлення, у 6 “А” класе прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мая Беларусь!”. Вучні з цікаўнасцю шукалі адказы на пытанні ў розных намінацыях: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Зямля Беларусі – краіна герояў”, “Культурная спадчына”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Песняры”, “Каменны летапіс”. Шмат адказаў вучні ведалі, але шмат чаго пазналі і новага.
Класны кіраўнік 6 “А” класа Параўнанне дробавых лікаў 24 студзеня, у Дзень адзінага беларускага маўлення, у 5а класе прайшоў урок матэматыкі на беларускай мове на тэму " Параўнанне дробавых лікаў". Дзеці з цікавасцю размаўлялі па-беларуску, перакладалі матэматычныя тэрміны, рашалі задачы і прыклады. Урок пайшоў на карысць вучняў. Настаўнік матэматыкі Падарожжа па роднай краіне 17.01.2019 у 5 «Б» класе праходзiў конкурс чытачоў “Падарожжа па роднай краіне”. Дзеці з задавальненнем чыталі свае любімыя вершы беларускіх пісьменнікаў. Прагучалі вершы Я.Коласа, Я . Купалы, М . Танка, Я.Журбы і інш. Усе вучні вельмі адказна аднесліся да мерапрыемства і чыталі вершы з пачуццём, з неабходнай эмацыянальнай узрушанасцю.
Класны кіраўнік 5 “Б” класа Зімовыя святы беларусаў У чацвер, 10 студзеня, у рамках дня беларускага маўлення, вучні 5 “А” класа пазнаёміліся з зімовым цыклам святаў беларусаў. Дзеці падрыхтавалі шмат матэрыялу пра Каляды, Раство Хрыстова, Вадохрышча. Цікава было даведацца пра традыцыі, звязаныя з гэтымі святамі.
Класны кіраўнік 5 “А” класа СТУДЗЕНЬ Святкуем юбілеі 150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш. 120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова 115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча 95-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага 100-годдзе з дня нараджэння Васіля Хомчанкі Рукапісы не гараць 27 снежня 2018 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна. Анатоль Вялюгін. 1970-я гады Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Машканы Багушэўскага раёна (цяпер Сенненскі раён) Віцебскай вобласці ў сям’і фельчара. Прапрадзед Анатоля Вялюгіна ўдзельнічаў у вайне 1812 года і меў мянушку Камандышка, відаць, паводле назвы кургана Камандышкі, што быў за рэчкай Абалянкай на Сенненшчыне. Дзеда звалі Цярэшка Вялюга. Як пісаў паэт у сваім аўтабіяграфічным нарысе, пасля дзедавай смерці, калі бацьку забрывалі ў салдаты, царскі прыстаў дадаў у канцы прозвішча яшчэ адну літару, так Вялюгі параўтварыліся ў Вялюгіных. Перад самай рэвалюцыяй бацьку мабілізавалі на Балтыйскі флот, дзе ён скончыў ваенна-фельчарскую школу. Вярнуўшыся з грамадзянскай вайны на радзіму, ён падзяліў з братамі бацькоўскую спадчыну – невялічкі надзел зямлі, араў поле і лячыў людзей. Маці Вялюгіна, Мар’я Васільеўна, ў свой час вучылася ў гімназіі, працавала настаўніцай. Калі сям’я паехала на заработкі ў Данбас, маленькага Толю пакінулі ў бабкі на хутары Кляпчэва, дзе яго гадавала цётка Анюта. Лесавічка, знаўца лекавых траў, менавіта яна вучыла хлопчыка тонка адчуваць прыгажосць роднай прыроды, захапляцца хараством родных мясцін. Мацерыкамі свайго маленства называў Анатоль Вялюгін Машканы, Івоны, Ракіты, хутар Кляпчэва. 1933 год Пачатковыя веды юнак набываў у Ракіцкай школе, потым вучыўся ў Машканскай сямігодцы, якую скончыў у 1938 годзе. Вельмі рана ў Анатоля Вялюгіна абудзілася жаданне выказаць свае думкі і пачуцці ў вершах, якія запісваліся ў патаемны сшытак і чакалі свайго часу. А пакуль у часопісе “Іскры Ільіча”, у газетах “Піянер Беларусі” і “Віцебскі рабочы” друкаваліся яго нататкі і замалёўкі. Прыехаўшы ў Мінск дэлегатам Усебеларускага з’езда дзяткораў, Анатоль Вялюгін упершыню ўбачыў паэтаў, вершамі якіх захапляўся з маленства. Як успамінаў пісьменнік, “паэзія паланіла мяне, не давала спакою і на рабфаку ў Віцебску, і ў Мінску, дзе вучыўся на літаратурным факультэце педагагічнага інстытута”. Яго першая паэтычная публікацыя – верш “Матчына песня” – з’явіўся ў 1938 годзе на старонках часопіса “Полымя рэвалюцыі”. Верш “Матчына песня”. "Полымя рэвалюцыі", 1938 год, № 7–8 Але малады літаратар не абмяжоўваўся толькі напісаннем вершаў, не без поспеху праяўляў свае творчыя здольнасці і ў празаічных жанрах: пісаў нарысы, апавяданні, якія з’яўляліся ў перыёдыцы. Апавяданне “Русак”, “Навела, забітая на паляванні”. Чарнавы аўтограф. 1939 і 1940 гады Вучобу ў інстытуце Вялюгін спалучаў з работай у рэдакцыях газет “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Піянер Беларусі” (1939–1941 гады). Сустрэча з вядомымі пісьменнікамі Валянцінам Катаевым і Уладзімірам Лугаўскім падштурхнула юнака да паездкі ў Маскву, дзе на той час, як ён лічыў, існавала добрая школа паэзіі, а таксама меліся рэальныя магчымасці для больш шырокага знаёмства з тэатрам, жывапісам, кінамастацтвам. Восенню 1940-га года Анатоль Вялюгін, спазніўшыся з паступленнем у Літаратурны інстытут, стаў вольным слухачом сцэнарнага факультэта Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, дзе сярод іншых выкладчыкаў чытаў лекцыі Аляксандр Даўжэнка, які зрабіў вялікі ўплыў на далейшае фарміраванне светапогляду юнака. “Вялікі паэт кіно”, – так пісаў пра яго Анатоль Вялюгін. 1940-я гады Вайна застала Анатоля Вялюгіна ў Мінску. Разам з роднымі ён эвакуіраваўся на Урал. Там, правучыўшыся некалькі месяцаў у Свярдлоўскім педінстытуце, быў прызваны ў армію, скончыў Луганскую авіяшколу, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, атрымаў раненне. У шпіталі ён вярнуўся да паэзіі, напісаў некалькі вершаў на рускай мове, якія былі змешчаны на старонках уральскіх газет. Цяжкія карціны ваеннага ліхалецця назаўсёды адбіліся ў яго памяці. Па ўспамінах паэта, “той час пакінуў не толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць, глыбіні памяці ніколі не супакояцца”. Навелы “Бяссмерце”, “Тры Максімы”, “Дзяўчынка ў шпіталі”. Чарнавы аўтограф. 1941 год У канцы мая 1945 года Анатоль Вялюгін вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі толькі што адноўленай газеты “Літаратура і мастацтва” (1945–1946 гады), там жа друкаваў свае вершы. У 1946 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 1947 годзе выйшла з друку першая кніжка паэта “Салют у Мінску”. 1946 год У 1946 годзе па прапанове Пятруся Броўкі, на той час галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, Анатоль Вялюгін стаў працаваць рэдактарам аддзела паэзіі (1946–1984 гады). Пісьмо Анатоля Вялюгіна да рэдакцыйнай калегіі часопіса “Полымя” у сувязі з адыходам з пасады загадчыка аддзела паэзіі і верш “На адыход Анатоля Вялюгіна” неўстаноўленай асобы. 1983 год Многім пачынаючым беларускім паэтам ён даў літаратурную пуцёўку ў жыццё, па вялюгінскім радку вучыліся маладыя паэты культуры верша. Кніга Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці” (1983 год) з дарчым надпісам аўтара Анатолю Вялюгіну “Паэзія – гэта далёкія вятрыстыя шляхі, вечная шчаслівая дарога. Паэзія не любіць сытага жыцця і спакою. Паэзія адразу памірае ў абывацельскім катэджы і чыноўніцкім кабінеце. Яна патрабуе, каб ёй падуласны творца добра ведаў радаслоўную Яе Вялікасці, інакш ён будзе адкрываць даўно адкрытыя амерыкі. А таго творцу, які хоць і верна служыў ёй, але на нейкі час са строгага паста сышоў і здрадзіў, яна карае страшнай карай забыцця”, – пісаў Вялюгін у сваім жыццяпісу. 1950-я гады Анатоль Вялюгін – аўтар кніг паэзіі “Негарэльская арка” (1949 год), “На подступах”, “На зоры займае” (1958 год), “Насцеж” (1960 год), “Адрас любві” (1964 год), “Вершы і балады” (1969 год), “Верасовы ўзятак” (1974 год) і іншых. Па сцвярджэнні даследчыкаў, творчасці пісьменніка ўласцівы “яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова”. Кнігі паэзіі “Негарэльская арка”, “На зоры займае”, “Насцеж” , “Адрас любві”. 1949 – 1969 гады У 1964 годзе за паэму “Вецер з Волгі” паэту была прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. Паэма “Вецер з Волгі” і дыплом лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы. 1963, 1964 гады Шмат паэтычных падарункаў зрабіў Анатоль Вялюгін і маленькім чытачам. Яго пяру належаць зборнікі і паэмы “Галубы” (1949 год), “Тры гудкі” (1951 год), “Дзіцячы сад” (1954 год), “Вада і вуда” (1967 год). Зборнікі вершаў “Галубы”, “Тры гудкі”. 1949, 1951 гады 1950-я гады За зборнік вершаў “Голуб на вежы” (1957 год) паэт атрымаў званне лаўрэата першай ступені Усебеларускага фестывалю моладзі. Дыплом лаўрэата першай ступені Усебеларускага фестывалю моладзі за зборнік вершаў “Голуб на вежы”. 1957 год Анатоль Вялюгін пакінуў свой яскравы след і ў кінематаграфіі. З 1969 года пісьменнік уваходзіў у склад сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага Тэлефільма (Дзяржаўны камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні пры Савеце Міністраў БССР). 1960-я гады Сцэнарый тэлевізійнага фільма “Супраць неба – на зямлі”. Чарнавы аўтограф. 1971 год Па яго сцэнарыях былі зняты двухсерыйны мастацкі фільм “Рэха ў пушчы” (1977 год), мастацкі фільм “Глядзіце на траву” (па матывах апавяданняў Янкі Брыля, 1983 год), звыш 40 дакументальных стужак, з іх больш за дзесяць – паўнаметражных. Творчая картка члена Саюза кінематаграфістаў СССР. 1974 год Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка лічыў Анатоля Вялюгіна стваральнікам беларускага паэтычнага дакументальнага фільма. Як адзначала крытыка, у фільмах, знятых па яго сцэнарыях, “шчодра адчуваецца дыханне паэзіі, почырк сталасці паэта”. І як пацвярджэнне таму гучаць словы самога Вялюгіна: “Я ніколі не адчуваў і не адчуваю, што “кіно адбірае ў паэзіі душу”. Наадварот – вучыць трапнасці зроку і думкі, маштабнасці і ашчаднасці ў слове адзіна патрэбным”. Кніга паэзіі Пімена Панчанкі “Крык сойкі” (1976 год) з дарчым надпісам аўтара Анатолю Вялюгіну У 1968 годзе за сцэнарый хранікальна-дакументальнага фільма “Генерал Пушча” Анатоль Вялюгін быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. 1960-я гады Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. 1968 год У 1969 годзе яму далі званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Пасведчанне заслужанага дзеяча культуры Беларусі. 1969 год 1980-я гады Анатоль Вялюгін быў складальнікам і рэдактарам “Анталогіі беларускай паэзіі” (1961 год), “Анталогіі ўкраінскай савецкай паэзіі” (1975 год), шматлікіх зборнікаў, сярод якіх “Мы іх не забудзем” (1949 год), “Крывёю сэрца” (1967 год). Многія творы паэта перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую мовы. Асобныя яго вершы (“Бярозка”, “Закасі мае вёсны”, “Сын зямлі на віхурнай арбіце”), дзякуючы Ігару Лучанку, ператварыліся ў песні. 1970-я гады Сярод дзяржаўных узнагарод Анатоля Вялюгіна – ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, “Знак пашаны”, медалі, Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украінскай ССР, Літоўскай ССР, Латвійскай ССР. У Анатоля Вялюгіна, як у сапраўднага, таленавітага літаратара, было шмат творчых задумак, якія ён спадзяваўся здзейсніць: “Я думаю аб дрэве жыцця. Думаю пра скарочаныя адлегласці апошніх гадоў. Мяне непакояць страты і пралікі ў перабытым часе. … Як мала зроблена, і часам не так, як належыць, і колькі планаў наперадзе!... Трэба спяшацца”. Апошняя кніга паэзіі “Заклён на скрутны вір” была падрыхтавана Вялюгіным яшчэ пры жыцці, але, на жаль, ён так і не ўбачыў яе надрукаванай – кніга выйшла ў свет у 1995 годзе ўжо пасля смерці паэта. Кніга паэзіі “Заклён на скрутны вір”. 1995 год Анатоль Вялюгін пайшоў з жыцця 24 кастрычніка 1994 года. 1980-я гады У вянок Максіму 10 снежня ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння вядомага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Так, вучні 9 “А” класа правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “У вянок Максіму”, прысвечаную 127-годдзю з дня нараджэння найвыдатнейшага беларускага паэта. Вучнямі 8 “А” класа была падрыхтавана прэзентацыя “Максім Багдановіч. З сямейнага альбома”, прысвечаная жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. У мерапрыемствах актыўны ўдзел прынялі вучні 6-7 класаў, якія расказвалі на памяць вершы вядомага класіка.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сустрэча з кнігай “Сустрэча з кнігай” – так называлася літаратурная гасцёўня, прысвечаная кнігам-юбілярам 2018 года. У бібліятэцы была падрыхтавана выстава гэтых кніг, а старшакласнікі расказалі аб аўтарах, пазнаёмілі з іншымі творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Віткі, Аркадзя Куляшова, Алены Васілевіч.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гульнёвы падворак 6 снежня ў адзіны дзень беларускага маўлення ў 5 “А” класе адбылася гульня-віктарына “Гульнёвы падворак”. Каманды “Моваведы” і “Знаўцы” спаборнічалі ў веданні мовы, разгадванні сканвордаў, перакладзе на беларускую мову. Было цікава і весела!
Класны кіраўнік 5 “А” класа Падарожжа па роднай зямлі 29 лістапада вучні 5 “Б” класа правялі конкурс малюнкаў “Падарожжа па роднай зямлі”. Конкурс быў прысвечаны Году малой радзімы. Малюнкі яшчэ раз паказалі прыгажосць нашай прыроды, родных мясцін. Вучні з задавальненнем дэманстравалі сваю творчасць. Класны кіраўнік 5 “Б” класа Да 70-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц 22 лістапада адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Вучні бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй паэтэсы,прайшліся сцяжынкамі яе жыццёвага шляха, чыталі вершы. “Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры выдатную паэтку Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Яна пакінула за сваё нядоўгае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся. Постаць Яўгеніі Янішчыц – з шэрагаў знакавых асоб Беларусі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Віншуем! Ляцко Лізавету, вучаніцу 10 “А” класа, пераможцу 2 этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, з дыпломам 2 ступені! Малайчына! Гэта цікава Ці ведаеш ты, што... Самы светлы талент – дабрата (С. Грахоўскі) Помстаю не супакоіць пакуты. Яна зневажае чалавечую годнасць да стану жывёлы (Я. Баршчэўскі) Валадарыць светам любоў, самая дасканалая з усіх каштоўнасцей і даброт людскіх, без якой марна ўсё ў свеце. (Ф. Скарына) Куды б ні завяла цябе далёкая дарога, не забывай ніколі ты бацькоўскага парога. (П. Броўка) Увага! СЛОВА! Жабрак - вельмі бедны чалавек Верашчака - страва з мясам, каўбасой, прыправамі Зеўра - адтуліна, яма, прорва Ёўня - збудаванне для сушкі снапоў Тартак - лесапільны завод Пыха - фанабэрыстасць, ганарлівасць Знічка - зорка, якая, падаючы, згарае ў небе Абібок - гультай, лайдак, лежабок Фіранка - тканевая заслона на вокны, дзверы Шыба - шкло ў аконнай раме Сцірта - вялікі стог сена, саломы, снапоў Цыдулка - маленькая запіска, пісулька Аберуч - абедзвюма рукамі Друз - маса з бітага камення, цэглы Шчыраваць - дбайна, старанна рабіць што-небудзь Тамлёнка - тушаная бульба Мапа - геаграфічная карта Шаршатка - тоўстая і доўгая іголка Саган - чыгунны гаршчок Зух - бойкі, удалы чалавек; хват Жырандоля - асвятляльны прыбор пад столлю Памяцельнік - палка, на якую прывязваюць венік Адсотак - сотая частка якой-небудзь велічыні Летуценне - мара пра што-небудзь прывабнае Рунь - мара пра што-небудзь прывабнаеусходы, пасевы азімых культур 11 кастрычніка ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 6 –х класаў удзельнічалі ў выставе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Малюнкі па любімых казках, апавяданнях, вершах, легендах падрыхтавалі дзеці. Малайцы, добра папрацаваліі парадавалі ўсіх сваім талентам!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ці ведаю я свой горад? «Ці ведаю я свой горад?” Так называлася віктарына, у якой удзельнічалі вучні 5 “А” класа. Дзеці адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй горада, з важнымі падзеямі, з памятнымі мясцінамі Магілёва. Кожны хацеў паказаць свае веды! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Юбіляры верасня Андрэй Мрый Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч Андрэй), нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара.
Сяргей Грахоўскі Грахоўскі Сяргей, нарадзіўся 25.09.1913 г. у сяле Нобель Пінскага павета Менскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і.
Анатоль Грачанікаў Грачанікаў Анатоль, нарадзіўся 08.09.1938 г. у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.
Ніна Мацяш Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
“Вынікі рэспубліканскага конкурса “Буслік”” Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго на¬рода, да роднай мовы. Знаўцамі мовы можна назваць вучняў,якія прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. Гэтымі днямі ў школе адбылося іх ўзнагароджванне. Пераможцы атрымалі медалі і прызы. Жадаем усім поспехаў у далейшым вывучэнні мовы і авалодванні яе багаццем! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Першы ўрок у Дзень ведаў 1 верасня быў прысвечаны Году малой радзімы. Ён прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Так, з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны народа і дасягненняў землякоў, выхавання пачуцця гонару за сваю малую радзіму і яе герояў, вучні 9 “А “ класа адправіліся ў завочнае падарожжа па родным горадзе.
У гэты дзень у горадзе праходзіла шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў. Вучні школы наведалі пляцоўку каля Палаца культуры вобласці, набярэжную ракі Дубравенкі, дзе прайшло агульнагарадское свята” Стварай! Выдумвай! Спрабуй!” Гэты святочны дзень прайшоў з бадзёрым настроем і шчырымі ўсмешкамі.
Класны кіраўнік 9 "А" класа Парады выпускнікам па падрыхтоўцы да выпускнога экзамену па беларускай мове Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур'ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Па беларускай мове за курс сярэдняй школы вучні здаюць пераказ тэксту. Падрыхтоўка павінна пачынацца загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі. Большасць вучняў памылкова лічыць, што галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст "слова ў слова", важна "выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці , захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу". Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей у напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады, калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце, можна перабудаваць сказ (напрыклад, складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых і г.д.). Словам, галоўная задача - знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту і лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, як пераказ. Пры самастойнай падрыхтоўцы можна параіць дапаможнік, складзены С.І. Цыбульскай. Структура яго адпавядае зместу школьнай праграмы па беларускай мове. Аднак некаторыя пытанні разглядаюцца больш падрабязна, іншыя толькі агаворваюцца, нагадваюцца. Такі падыход да выкладання матэрыялу - вынік шматгадовых назіранняў і аналізу работ абітурыентаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Таму ў адным параграфе вы знойдзеце тлумачэнні, парады, разважанні, у другім - схемы і табліцы, у трэцім - "сухія" правілы. Задача вучняў - прааналізаваць тэарэтычны матэрыял. разабрацца ў ім, зразумець, што трэба завучваць (напісанні, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, асаблівасці беларускага сінтаксісу), а што - асэнсаваць. Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Такі від работы, як дыктант, патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця слыхавай (маторнай) памяці; рыхтуючыся да тэсту. неабходна развіваць найперш памяць зрокавую. Якаснае напісанне пераказу патрабуе даволі высокага развіцця абодвух відаў памяці. Таму заданні, змешчаныя ў дапаможніку, арыентаваны на развіццё і слыхавай, і зрокавай памяці. Разам з тым многія практыкаванні арыентаваны на развіццё і ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў (уменняў дакладна ўжываць словы, захоўваць іх лексічную спалучальнасць, будаваць словазлучэнні і сказы, пераказваць тэкст з захаваннем пэўных стылёвых асаблівасцяў). Абавязкова выконвайце ўсе практыкаванні - гэта дапаможа вам замацаваць веды па тэорыі, выпрацаваць уменне карыстацца правіламі на практыцы. Кожны раздзел дапаможніка змяшчае заданне напісаць пераказ тэксту. Гэтыя тэксты, як правіла, меншыя за тыя, што даюцца на экзаменах, аднак не варта пачынаць адразу з вялікіх: справіцца з імі можна толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі. Пасля таго як пераказ напісаны яго неабходна праверыць , вярнуцца да тэксту, прааналізаваць найбольш цяжкія напісанні, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, адзначыць магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго каб веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання неабходна выканаць работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: прааналізаваць моўную з'яву, успомніць адпаведнае правіла, самастойна падабраць прыклады на гэта правіла - словам, асэнсаваць, чаго раней не ведаў і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны "Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі” (тэксты для пераказаў), які варта мець кожнаму, хто рыхтуецца здаваць экзамен у форме пераказу ў школе. Бясспрэчна, лепш рыхтавацца да экзамену пад кіраўніцтвам спецыяліста - настаўніка, выкладчыка падрыхтоўчых курсаў, рэпетытара. Але, калі гэта немагчыма, не трэба адчайвацца: дапаможнік якраз разлічаны на самастойную працу абітурыентаў, у ім ёсць раздзел "Адказы да практыкаванняў",які дапаможа вам праверыць сябе. Усе пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова трэба занатаваць (можна адвесці для гэтага некалькі старонак у рабочым сшытку), каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену. Неабходна нагадаць правілы напісання пераказу. - Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы - справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы. Буктрэйлер "Нястомны вандроўнік" Янка Маўр — "бацька" беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр (1883—1971) — агульнапрызнаны «бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе» з такім інтрыгуючым, незвычайным для беларускай літаратуры, загадкавым псеўданімам: чарнаскуры Маўр, связаны ў адно з адвечна беларускім імем Янкам. Сэнс гэтага псеўданіма раскрыецца трохі пазней, калі з'явяцца наступныя аповесці пісьменніка. А тады аўтару, настаўніку гісторыі і геаграфіі 25-й чыгуначнай мінскай школы Івану Міхайлавічу Фёдараву ішоў ужо 44-ы год, за плячыма яго быў значны і важкі жыццёвы вопыт. Ён нарадзіўся 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібаве (Латвія, зараз горад імянуецца Ліепая). Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы самаахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 г. ён заканчвае пачатковую школу, а ў 1899 — Ковенскае рамеснае вучылішча, пасля чаго паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў у школе пад Панявежам (Новае Месца), затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне. Настаўніцкую працу Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 г., калі перайшоў на працу ў дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, дзе працаваў аж да 1936 г. уключна. У душы ж ён усёроўна заставаўся настаўнікам. Літаратурная творчасць напачатку і выспявала з патрэб педагагічнай працы, з жадання захапіць вучняў прагай ведаў аб бязмежнасці свету і няспыннасці развіцця чалавецтва, але ў хуткім часе стала неадольнай творчай патрэбай, унутранай неабходнасцю, выкліканай загадкай самога феномена дзіцяці, што прыцягвала яго як бацьку, як настаўніка, як чалавека наогул і, нарэшце, як пісьменніка. У пошуках гэтай разгадкі ён ішоў ад вытокаў, пачынаючы з гісторыі чалавека наогул. У аповесці «Чалавек ідзе» ён зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека, мільённагадовы, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за сваё жыццё і з самім сабой, шлях працяглага і маруднага назапашвання не толькі вопыту практычнага, але і духоўнага. Услед за «падарожжам» у глыбіню вякоў пачаліся «падарожжы» Маўра па вялікай карце свету, далёка за межамі роднай краіны — на Вогненную Зямлю і Новую Гвінею, у Інданезію, Кітай, Цэйлон і чароўны Неапаль. Адна за адной выходзяць у 1928 г. аповесці так званага майн-рыдаўскага цыкла: «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1927), дзе аўтар выступае як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, як паўнамоцны прадстаўнік шматпакутных абарыгенаў Паўночна-Заходняй Афрыкі і наогул усіх прыгнечаных «каляровых» туземцаў. У сувязі са зместам гэтых твораў адкрылася і загадка аўтарскага псеўданіма: ён сімвалічна ўбірае ў сябе як нацыянальную своеасаблівасць творцы, так і непадробны, рэальны яго інтэрнацыяналізм. Захаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, аўтар недвухсэнсоўна нагадваў, што ён — сын беларускай зямлі, шчодра надзелены пачуццём суперажывання, здольнасцю пранікацца інтарэсамі і клопатамі, смуткам і радасцю працоўнага чалавека свету. Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем багатага пазнавальнага матэрыялу: аўтар насычае апавяданне вялікай колькасцю канкрэтных апісанняў жывёльнага і расліннага свету краіны, дзе адбываецца дзеянне, і гэта стварае адчуванне нявыдуманай мастацкай рэальнасці і разам з тым адпавядае асаблівасцям псіхалогіі дзіцячага чытача, яго празе пазнання і адкрыцця новага. Праўда, пазнавальны матэрыял часам замаруджвае сюжэтны рух, не заўсёды натуральна ўпісваючыся ў мастацкі тэкст, але прынцып падачы матэрыялу вызначыўся пэўна: незнаёмае параўноўваецца са знаёмым, сваім, родным. Вызначылася ў аповесці і такая асаблівасць мастацкай манеры, як публіцыстычнасць — праява адкрытай аўтарскай тэндэнцыйнасці, адзнака крайняй абвостранасці сацыяльных пачуццяў пісьменніка.
Буктрэйлер "Нястомны вандроўнік" “Чарнобыль - боль у нашых сэрцах” На адкрытым пазакласным мерапрыемстве, прысвечаным 32 гадавіне Чарнобыльскай аварыі “Чарнобыль - боль у нашых сэрцах”, праведзеным у 8 «А» класе, вучні гаварылі аб тым, якія наступствы прынесла аварыя жыхарам Беларусі, аб подзвігу людзей- ліквідатараў, аб іх лёсах. Звярнуцца да падзей тых гадоў, навучыцца ўспрымаць чужою бяду, чужы боль як асабісты, выхоўваць адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол, было мэтай мерапрыемства. Хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць тых, хто ўжо ніколі, ні ў радасці, ні ў горы, не вернецца на гэту зямлю.
Класны кіраўнік 8 "А" класа,
У кніг, як і ў людзей, розны лёс. Адны, толькі з’явіўшыся, знікаюць, а другія ідуць з намі па жыцці. У гэтым годзе многія любімыя кнігі адзначаюць юбілейныя даты. Яны жывуць ужо шмат гадоў і будуць жыць вечна.
105 гадоў – Янка Купала “Шляхам жыцця”(1913)
105 гадоў –Якуб Колас “Нёманаў дар”(1913)
95 гадоў – Якуб Колас “Новая зямля” (1923)
90 гадоў – Янка Маўр “Сын вады”(1928)
75 гадоў – Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады” (1943)
70 гадоў – Васіль Вітка“Вавёрчына гора” (1948)
55 гадоў – Алена Васілевіч “Калінавая рукавічка” (1963)
50 гадоў – Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1968) 505 гадоў пражскім выданням кніг Фр. Скарыны “Эклезіяст”, “Царствы”, “Песня песням”
Зараз у нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў. Палова з іх – пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Юбіляры красавіка 5 красавіка споўнілася 75 год з дня нараджэння
Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы (1969-1987). На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” (1989). Першая кніга паэта - “Спатканне” - выйшла з друку ў 1967 г. Спатканне сапраўды было прыемным, бо адчувалася, што ў літаратуру прыйшоў новы таленавіты творца, прыйшоў сваім шляхам, роўна, шчыра, нікога не паўтараючы. Якія праблемы ўздымаў малады аўтар? Пісаў, як і іншыя, пра свае, яшчэ блізкае дзяцінства, пра зямлю і чалавека на ёй, пра каханне ды адзіноту, якая часта мяжуе з гэтым светлым пачуццем. Можна было заўважыць, што паэт вельмі чуйны да роднай прыроды, але сваё захапленне ёю выказвае неяк стрымана, быццам хоча агледзецца навокал, паразважаць. Роздум, разважлівасць, засяроджанасць – гэта ўжо выразна акрэсленыя рысы ранняй паэзіі Мар’яна Дуксы. Да прыроды ў мастака слова своеасаблівае, пяшчотнае стаўленне. Ён усей душой адчувае яе безабароннасць і лічыць збяднелым у пачуццях чалавека, які не адчувае сваіх каранёў і саей повязі з прыродай. Самае галоўнае жаданне ў творцы – “у чужое сэрца слова… перасадзіць”. Цяжка з ей, слоўнай перасадкай. А раптам абсячэш корань? А раптам не прыжывецца? Гэтая зусім не лішняя засцярога заўседы нагадвае М.Дуксу пра пошук самага запаветнага, жывога і дакладнага слова. Муза паэта так і не параднілася з горадам. Усё свае жыцце, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса звязаў з вёскаю. Паэты ўвесь час у нястомным пошуку тэмаў. І гэта зразумела. Надакучвае штодзенна смакаваць адзін і той жа боршч, хай ён і аздоблены новымі заправамі. А між тым жыцце і час могуць падкінуць новую тэму. Трэба быць толькі чуйным і мець добры паэтычны зрок. Словы Мар’яна Дуксы : “Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўседы гуманістычная па сваей сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”. Віншуем! Пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2017/ 2018 навучальнага года
75 гадоў з дня трагедыі беларускай Хатыні 22 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Сёння ні на адной геаграфічнай карце няма гэтай беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі … У гэты дзень у школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. Вучні і настаўнікі хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. У класах адбыліся Урокі мужнасці, класныя гадзіны, гутаркі. Вучні чыталі вершы, знаёміліся з матэрыяламі прэзентацый, з якіх даведаліся аб Хатынскай трагедыі.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Юбіляры сакавіка 2 сакавіка споўнілася 100 год з дня нараджэння
Беларускі савецкі паэт, празаік, драматург, перакладчык. Дэбютаваў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі, кнігі пра М.Багдановіча “Дарогамі Максіма”. На музыку пакладзены яго вядомы верш “Радзіма мая дарагая”
20 сакавіка
Савецкі і беларускі празаік, драматург, перакладчык і літаратуразнаўца.Пачаў друкавацца ў 1982 годзе. Аўтар кніг, аповесцей і апавяданняў, п’есы “Страсці па Аўдзею”.
УЛАСНАБЕЛАРУСКІЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ
ГЭТЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫЯ АДЗІНКІ НЕ БЫЛІ ЗАПАЗЫЧАНЫ З ІНШЫХ МОЎ, А ЎЗНІКЛІ НЕПАСРЭДНА Ў СВАЁЙ, БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. 1. Абедзвюма рукамі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘з вялікай ахвотай, жаданнем, радасцю (падтрымліваць каго-н.)’ і ‘вельмі моцна, з вялікай зацікаўленасцю (брацца за што-н.)’. 2. Муж аб’еўся груш. Уласна бел. Незаконны, не аформлены юрыдычна або які знік, прапаў. 3. Абкласці чырвонымі сцяжкамі каго. Уласна бел. Стварыць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. жыццядзейнасці. 4. Абы з рук. Уласна бел. Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.). 5. Авохці мне! Уласна бел. Ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш. Авохці мне! Што ж гэта будзе? 6. Адвейваць зерне ад паловы. Уласна бел. Аддзяляць добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага, непатрэбнага. 7. Ад гаршка паўвяршка. Уласна бел. Вельмі нізкі, малы ростам. 8. Ад зямлі не адрос. Уласна бел. Вельмі нізкага росту, малы. 9. Адмыкаць адамкнёныя (адчыненыя) дзверы. Уласна бел. Настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў. 10. Адпускаць (адпусціць) гайкі. Уласна бел. Паслабляць патрабаванні, рабіць іх менш строгімі. 11. Ад’яда душы (сэрца). Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек. 12. Ад яйка (ад яйца) адліць. Уласна бел. Неверагодна лоўка ўкрасці, прысвоіць нават тады, калі гэта здаецца немагчымым. 13. Апалоскваць (апаласкаць; паласкаць, папаласкаць) косці (костачкі) чые, каго. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘займацца плёткамі, абгаворваць каго-н.’ і ‘асуджаць чые-н. недахопы’. 14. Апошняя ў папа жонка. Уласна бел. Ужыв. як рэакцыя суразмоўніка ка слова апошні. Не, не апошні. 15. Араць дарогі(-у). Уласна бел. Гаварыць ці рабіць якое-н. глупства. 16. Асёл маляваны. Уласна бел. Тупы, неразумны чалавек. 17. Баранчык божы. Уласна бел. Вобразна-метафарычная назва бакаса — балотнай птушкі з голасам, падобным да бляяння. 18. Без духу. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: (прыметнікавым) ‘мёртвы’ і (прыслоўным) ‘у знямозе ад хуткага бегу’. 19. 19. Без духу бегчы, уцякаць і пад. Уласна бел. Вельмі хутка, як мага. Гарачка дзядзьку так і носіць, бяжыць, тхара ён даганяе, напагатове кол трымае. За дзядзькам Костусь прэ без духу. 20. Бібікі біць. Біць тылылы. Уласна бел. Марнаваць час, гультаяваць. 21. Біць у званы. Уласна бел. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н., што выклікае трывогу, заклікаць да барацьбы з якой-н. небяспекай. 22. Біць у хамут. Уласна бел. Упарціцца, рэзка рэагаваць. 23. Бочку арыштантаў нагаварыць, навыдумляць і пад. Уласна бел. Занадта многа і абы-чаго, без разбору. 24. Брацца (узяцца) у рожкі з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца. 25. Браць (узяць) за шчэлепы каго. Уласна бел. Прымушаць паступаць пэўным чынам. 26. Браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі. Уласна бел. Прымаць на сябе кіраванне чым-н. 27. Браць (узяць) уцям што. Уласна бел. Разумець, усведамляць што-н. 28. Варона загуменная. Уласна бел. Разявака, нерастаропны, нехлямяжны чалавек. 29. Вароты пірагамі падпёрты ў каго. Уласна бел. Усяго ўволю,колькі хочаш (пра багатае жыццё). 30. Вомегам вылазіць каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннем ‘адпомсціцца, не праходзіць бясследна’, калі кажуць пра расплату за які-н. кепскі ўчынак. 31. Воўк дарогу перабег каму. Уласна бел. Вельмі шанцуе каму-н. Узнік на аснове павер’я, што воўк, які перабег дарогу каму-небудзь, «прадракае шчасце, а заяц або лісіца — няшчасце» 32. Вочы вялікія зрабіліся ў каго. Уласна бел. Хто-н. быў вельмі здзіўлены, збянтэжаны, разгублены. 33. Выдраць лысаму валасы (валоссе). Уласна бел. Зрабіць ці, выхваляючыся, мець намер зрабіць што-н. недарэчнае. 34. Выкручваць (выкруціць) сырыцу з каго. Уласна бел. Поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі, свайму жаданню; муштраваць каго-н. 35. Выяда душы. Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек. 36. Гавары з чортам пацеры! Уласна бел. Выказванне абурэння, незадавальнення тым, з кім немагчыма весці размову, ніяк нельга дамовіцца. 37. Гад печаны. Уласна бел. Агідны, шкодны чалавек. 38. Гады ў рады. Уласна бел. Занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі (бываць дзе-н., бачыцца, сустракацца з кім-н., зайсці куды-н. і пад.). 39. Газеты чытаць. Уласна бел. Галадаць (звычайна пра каня). 40. Ганяць гусей. Уласна бел. Ужыв. у дачыненні да п’янага са значэннем ‘ісці хістаючыся’. 41. Гарадзіць плот. Уласна бел. Выкручваючыся ў размове, гаварыць глупства, выдумляць што-н. 42. Голаму за пазуху. Уласна бел. Зусім няма (чаго-н.). 43. Гула асмаленая. Уласна бел. Зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.). 44. Да абуха дабіваць (дабіць) і пад. Уласна бел. Да поўнай непрыгоднасці. 45. Даваць (даць) перуноў каму. Уласна бел. Гнеўна, з абурэннем гаварыць, пагражаць. 46. Даставаць гізунты з каго. Уласна бел. Здзекавацца з кагосьці, збіваць кагосьці. 47. Да трох не гавары з кім, каму. Уласна бел. Хто-н. рашучы, гарачы; з кім-н. жарты кепскія. 48. Два канцы адной палкі. Уласна бел. Вельмі блізкія ці аднолькавыя ў якіх-н. адносінах з’явы (рэжымы, вучэнні і пад). 49. Душой загавець. Уласна бел. Памерці, загінуць. 50. Заводзіць (завесці) катрынку. Уласна бел. Дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. 51. За гуж узяцца. Уласна бел. Пачаць якую-н. справу, лічачы сябе здольным выканаць яе. 52. Задаваць (задаць) труса. Уласна бел. Баяцца, палохацца. 53. За дзедам шведам. Уласна бел. Вельмі даўно. 54. Закідваць (закінуць) наперад. Уласна бел. Рабіць які-н.прадбачлівы, апераджальны ход з надзеяй мець потым ад гэтага пэўную карысць для сябе. 55. Заліваць кулі каму. Уласна бел. Бессаромна лгаць, расказваць няпраўдападобнае. 56. Замуж за <пана> Пясоцкага збірацца. Уласна бел. Паміраць. 57. Збор-каляда. Уласна бел. Група людзей ці прадметаў, неаднародных па якіх-н. прыметах, якасцях. 58. Збыць з галавы што. Уласна бел. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. непрыемнага. 59. З божай ласкі. Уласна бел. Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі. 60. З ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве. Уласна бел. Занадта легкадумны, несур’ёзны. 61. З ветру вяроўкі віць (звіць). Уласна бел. Гаварыць, сцвярджаць што-н. без усякіх падстаў, пляткарыць, выдумваць. 62. З’есці з трыбухамі каго. Уласна бел. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем. 63. З жабіны прыгаршчы чаго. Уласна бел. Вельмі мала (шчасця, радасці, здароўя і пад.). 64. З затоеным дыханнем слухаць, глядзець. Уласна бел. Вельмі ўважліва, зацікаўлена. 65. Зімой і летам адным цветам. Уласна бел. Ужыв. пры дзейніку са значэннем асобы і мае сэнс ‘заўсёды ў адным і тым жа адзенні’. 66. З капейкамі. Уласна бел. З невялікім перавышэннем. 67. Злавіць (спаймаць) лісу (лісіцу). Уласна бел. Неасцярожна прапаліць вопратку пры агні. 68. Злазіць (злезці) з карку (з шыі) чыйго (чыёй). Уласна бел. Пераставаць абцяжарваць каго-н., будучы на яго ўтрыманні. 69. З паходам. Уласна бел. З невялікім перавышэннем (пры прыблізным вызначэнні велічыні, даўжыні, колькасці чаго-н.). 70. З плеч ды ў печ. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) без асаблівых запасаў, не клапоцячыся пра заўтра, бестурботна (жыць), 2) абы-як, нядбайна (рабіць), 3) зараз жа, неадкладна, не задумваючыся (рабіць што-н.). 71. I жук і жаба. Уласна бел. Усе без выключэння; усякі, кожны чалавек. 72. I куры не шэпчуць пра каго. Уласна бел. Ніхто нічога не гаворыць пра каго-н., хто-н. не з’яўляецца аб’ектам размовы. 73. I лейцы ў рукі каму. Уласна бел. У каго-н. ёсць усе падставы быць кіраўніком чаго-н. 74. I пайшло і паехала. Уласна бел. Прыйшло ў рух, пачалося што-н. (пра інтэнсіўнае разгортванне чаго-н.). 75. I ў коле і ў мяле. Уласна бел. У самых разнастайных жыццёвых сітуацыях (быць і пад.). 76. Каланіца носіць каго, дзе, калі. Уласна бел. Хто-н. недарэчы, не ў пару аказваецца, з’яўляецца дзе-н. 77. Капціць свет. Уласна бел. Жыць без пэўнай мэты, без справы, без карысці для іншых. 78. Касіць дугой. Уласна бел. Не назапасіўшы корму для жывёлы, выпрошваць, купляць, пазычаць яго. 79. Кату па пяту. Уласна бел. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. 80. Конь божы. Уласна бел. Ужыв. як эўфемізм, як своеасаблівы стылістычны сінонім да слова асёл са значэннем ‘тупы, неразумны чалавек’. 81. Костка ў горле каму, для каго, для чаго. Уласна бел. Вялікая перашкода, непрыемнасць для каго-, чаго-н. 82. Кроіць сэрца каму, чыё. Уласна бел. Выклікаць вялікі душэўны боль, пакуты. 83. Крывіць губы. Уласна бел. Крывіцца, выражаючы незадаволенасць, злосць. 84. Крывое кола. Уласна бел. Упарты чалавек, які сваімі ўчынкамі пляміць сам сябе. 85. Курту з гурту выбіраць (выбраць). Уласна бел. (Выбіраць) каго-н. непрыгожага, кепскага. 86. Лахі пад пахі. Уласна бел. Узяўшы ‘свае пажыткі з сабой’, калі гаворыцца пра любыя асабістыя рэчы, што можна прыхапіць з сабой, панесці ў руках ці на сабе перад адыходам, уцёкамі, ад’ездам. 87. Легчы (залегчы) на дно. Прытаіўшыся, не рабіць ніякіх дзеянняў. 88. Лезці сляпіцай у вочы <каму>. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’ і ‘раздражняць, злаваць каго-н. непрыемным уздзеяннем’. 89. Лезці смалой у вочы каму, да каго. Уласна бел. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць. 90. Ліслівае (ласкавае) цяля. Уласна бел. Спрытны, дагодлівы чалавек, які ўмее пакарыстацца абставінамі. 91. Лынды біць. Уласна бел. Гультаяваць, займацца нявартымі справамі; пасіўнічаць. 92. Людзьмі звацца. Уласна бел. Быць свабоднымі, незалежнымі, шчаслівымі. 93. Малоць не падсяваючы. Уласна бел. Гаварыць глупства, пустасловіць. 94. Мераць асьмінай грошы. Уласна бел. Многа мець, атрымліваць, нажываць (грошай). 95. Мераць на адзін капыл каго. Уласна бел. Меркаваць пра каго-н., ацэньваць каго-н. абсалютна аднолькава, без уліку індывідуальных асаблівасцей. 96. Млын пусты. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў. 97. Можна ў плуг запрагаць каго. Уласна бел. Хто-н. вельмі моцны, здаровы. 98. Можна язык зламаць. Уласна бел. Цяжка вымавіць што-н. 99. На авось ды нябось. Уласна бел. 3 разлікам на шчаслівую выпадковасць; на ўдачу (пакладацца, рабіць што-н.). 100. На ваду брахаць. Уласна бел. Бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу. 101. На валовай скуры не спішаш чаго. Уласна бел. Вельмі многа, y вялікай колькасці. 102. На горкі яблык. Уласна бел. Вельмі моцна, бязлітасна. 103. На злом галавы. Уласна бел. Абазначае ‘не думаючы, неабачліва (рабіць што-н.)’ і ‘вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў (імчацца, уцякаць і пад.)’. 104. На пасад садзіць каго. Уласна бел. Аддаваць замуж. 105. На пень брахаць. Уласна бел. (Вучыць, навучыць каго-н.) гаварыць недарэчнае, неразумнае. 106. На ростанях. Уласна бел. У стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-н. (быць, заставацца і пад.). 107. На ўзвей (на ўзві) вецер. Уласна бел. Дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-н.). 108. На хвост (на хвасце) станавіцца. Уласна бел. Пагрозліва, варожа ставіцца да каго-н. 109. Ні вока ні бока не шкадаваць, не пашкадаваць. Уласна бел. Абсалютна нічога. 110. Ні млён ні таўкач. Уласна бел. Ні на што не здатны, няўмелы. 111. Ні семя ні емя ў каго, дзе. Уласна бел. Зусім няма нічога есці. 112. Нялёгкая гоніць (прыгнала) каго. Уласна бел. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць, з’яўляецца (выказванне незадавальнення ў сувязі з прыходам нежаданага госця, наведвальніка). 113. Падмінаць (падмяць) пад сябе каго, што. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі’ і ‘сілай авалодваць чым-н. (часцей пра ўладу)’. 114. Падпілоўваць (падпілаваць) рогі каму. Уласна бел. Уціхамірваць, утаймоўваць, рабіць больш памяркоўным каго-н., прымушаць пакарыцца. 115. Першай гільдыі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘найвышэйшай якасці, адметны (майстар, штукар і пад.)’ і ‘самы заўзяты, з крайнім праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.)’. 116. Плесці кашалі / лапці <каму, пра каго, пра што>. Уласна бел. Гаварыць абы-што, выдумваць. 117. Плячысты на жывот. Уласна бел. Прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці. 118. Пракладаць (пракладваць, пракласці, пралажыць) першую баразну. Уласна бел. Быць пачынальнікам, першаадкрывальнікам у якой-н. справе. 119. Прышыванне ярлыкоў. Уласна бел. Аднабаковая, шаблонная ацэнка, характарыстыка каго-н. 120. Пустая малатарня. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў. 121. Пушку(-і) заліваць каму. Уласна бел. Бессаромна лгаць, пускаць пагалоскі. 122. Рабіць (зрабіць) з камара каня. Уласна бел. Беспадстаўна перабольшваць што-н., надаваць чаму-н. нязначнаму вялікае значэнне. 123. Рукой пайсці. Уласна бел. Добра весціся, гадавацца (пра жывёлу, птушку, пчол). 124. Рыхтык у рыхтык падобны. Уласна бел. Вельмі моцна, абсалютна. 125. Сабакам сена касіць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой справай, 2) знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і. 126. Следам за дзедам. Уласна бел. Па шляху іншых, шляхам папярэднікаў (ісці, ехаць, рабіць што-н.). 127. Спяваць на хлеб. Уласна бел. Збіраць міласціну, жабраваць. 128. Сядзець на двух крэслах. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘займаць няпэўную, няясную пазіцыю, прытрымліваючыся розных, несумяшчальных пунктаў гледжання’ і ‘займаць адначасова дзве пасады’. 129. Сякера пад лаўкай (лавай). Уласна бел. Не знаходка, не адкрыццё, даўно вядомая рэч, з’ява, факт і пад. 130. Табаку важыць. Уласна бел. Драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву. 131. Трымацца абедзвюма рукамі за каго. Уласна бел. Высока цаніць каго-н., даражыць кім-н. 132. Узяць (браць) за шкірку каго. Уласна бел. Пакараць, прыцягнуць да адказнасці. 133. У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. 134. У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). 135. У сабакі вачэй пазычыць. Уласна бел. Страціць сумленне, сорам, набрацца нахабнасці. 136. Фіга на талерцы. Уласна бел. Непрыемнасць для кагосьці, прыхаваная ветлівасцю, далікатнасцю. 137. Хоцькі-няхоцькі. Уласна бел. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. 138. Чортава вока. Уласна бел. Багністая бяздонная прорва. 139. Шарварку(-і) адрабляць. Уласна бел. Марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-н. справу. 140. Што ўбіў то < і > уехаў. Уласна бел. Бесклапотны, гультаяваты, такі, што толькі пад прымусам робіць што-н. (пра чалавека). 141. Язык каля (ля) вушэй матляецца ў каго. Уласна бел. Хто-н. празмерна балбатлівы, гаворыць многа лішняга. 142. Язык на шарнірах у каго. Уласна бел. Хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць. 143. Як га. Уласна бел. Вельмі хутка. 144. Як жару ўхапіўшы. Уласна бел. Вельмі хутка, спяшаючыся (бегчы, уцякаць і пад.). 145. Ляпнуць як лапцем па балоце. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). 146. Як на дзяды. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) выдатна, уволю (наесціся, пад’есці), 2) чаго, вельмі многа (пра яду). 147. Спаць як пшаніцу (пяньку) прадаўшы. Уласна бел. Вельмі моцна. 148. Як серада на пятніцу крывіцца, касіцца. Уласна бел. 3 вялікім незадавальненнем, болем і пад. 149. 149. Як скурат на агні. Уласна бел. Ужыв. са знач. ‘празмерна, залішне (выкручвацца)’ і ‘бесперастанку (круціцца)’. 150. Прыстаць як сляпы да плота. Уласна бел. Неадчэпна, дакучліва. 151. Як старой бабе сесці чаго. Уласна бел. Вельмі мала (звычайна пра зямлю). 152. Як (што) босаму разуцца. Уласна бел. Вельмі лёгка, проста, не складае ніякіх цяжкасцей (зрабіць што-н.). 153. Як (што) костка ў горле каму. Уласна бел. Вялікая перашкода для каго-н., тое, што дапякае каму-н. Не маўчы па-беларуску
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. На жаль, беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. 21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы беларусам. Няхай нават сёння яна — моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. У гэты дзень у школе адбылося шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Сярод вучняў малодшых класах прайшлі акцыі “Гавары са мной па- беларуску”, “Маё роднае слова”. На выставе, размешчанай на трэцім паверсе, можна было пазнаёміцца з творчымі работамі вучняў і малюнкамі, зробленымі да твораў беларускіх аўтараў.
У бібліятэцы школы арганізавана выстава кніг пісьменнікаў і паэтаў Беларусі. Вучні з цікавасцю знаёміліся з навінкамі і выбіралі творы на свой густ.
Дзеці чыталі вершы, слухалі ўрыўкі з твораў, рыхтавалі сцэнкі па эпізодах з прачынаных твораў.
Цікавай была акцыя “Смак роднай мовы”. Вучні адгадвалі словы, запісвалі іх па-беларуску, успаміналі творы, у якіх сустракаліся гэтыя словы. Хоцацца, каб родная мова гучала не толькі ў гэты дзень, на ўроках беларускай мовы і літаратуры, па чацвяргах, але і ў паўсядзённым жыцці. Няхай арыенцірам кожнаму стануць словы Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова “. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Віншуем Пераможцаў раённага конкурса “Спроба пяра” Ляцко Лізавету - 9 “А” клас (верш “Гімн зямлі”) ГІСТАРЫЧНЫ КАЛЯНДАР ( 125-ГОДДЗЕ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА) 18 лютага 1893 Шырыня і шматграннасць яго творчых інтарэсаў, а калі дакладней - наогул талент гэтага чалавека - не могуць не ўражваць. Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнаўца, гісторык... I ўсё гэта ён - Максім Гарэцкі. У кожнай з гэтых галін "чалавеказнаўства" Максім Іванавіч не проста "адзначыўся", а пакінуў след...Свой след: адметны і непаўторны! I такім жа, уласна кажучы, быў і яго лёс, і яго, Максімава, доля... Максімава доля Ён "бачыў" жыццё ўвачавідкі - ва ўсіх яго шматлікіх і самых неверагодных праявах і выпрабаваннях. А галоўнай сваёй мэтай Максім лічыў паказ гэтага іншым. Ён сам бачыў святло ў цемры, разумеў і адчуваў вялікую духоўную моц беларуса, яго нераскрытую маральную сілу... Сам жа ішоў-крочыў па тым жыцці шляхам, які ён вызначыў, сам для сябе, "мастацкай праўдзіваснасці - найлепшай дарогай літаратуры нашай...". На двары быў 1914-ы... Вось-вось пачнецца Першая сусветная вайна. Здавалася: ці да заклікаў, ці да лозунгаў?! Аднак ён, 20-гадовы Максім Гарэцкі з вёскі Багацькаўка, што на Магілёўшчыне, звяртаецца не да канкрэтнай асобы і нават не да свайго часу, а да юнай па ўзросту роднай беларускай літаратуры: "... Прозы, прозы, добрай, мастацкай прозы беларускай, дайце нам!" З такім зваротам-заклікам да роднай прыгожай пісьменнасці ён выступіў зусім невыпадкова: якраз тады Максім напісаў драматызаваную аповесць "Антон", роўную, як высвятляць потым даследчыкі, не толькі па манеры і задуме "Братам Карамазавым" Фёдара Дастаеўскага, але і па самаму вартаму і прызнанаму - імкненню паказаць сапраўды вялікія зрухі ў жыцці сучаснага яму грамадства, пэўную новую "філасофію" дня і будучыні... Жорсткая праўда пра беларуса- нашага земляка ў штодзённым быцці - была сказана Гарэцкім у 1910-я гады адным з першых у нашай нацыянальнай літаратуры. Так што артыкул Максіма Гарэцкага "Думкі і развагі", выраз з якога прыведзены вышэй, напісаў ён у тым жа 1914 годзе зусім невыпадкова: меў на гэта аўтар самае сапраўднае маральнае права... У літаратуру - вялікую і сапраўдную - ён не ўвайшоў, а ўварваўся ў прамым сэнсе гэтага слова. Хоць і былі ў ёй насцеж расчыненыя дзверы: калі ласка, пішы, заяўляй аб сабе, выдавай кніжкі... На поўную моц тварылі ўжо Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Ядвігін III., Цішка Гартны і Алесь Гарун, але ж колькі ніш (чытай: тэм) заставалася не раскрытых, не кранутых і таямнічых - такіх патрэбных беларускаму тагачаснаму грамадству! - Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другімі творыць гармонію жыцця! - напіша-паспавядаецца Максім Гарэцкі ў "Нашай ніве" за 16 мая 1913 года. А як дакладна назваў ён той свой сповед: "Стогны душы"! Яму было ўсяго толькі дваццаць! А душа ўжо стагнала?! Яго, таленавітага маладога чалавека, памечанага Богам! Ці не занадта ранавата? Наперадзе ж ЖЫЦЦЁ: поўнае задум, планаў, нарэшце - здзяйсненняў... Але ж стагнала Душа Максіма... Жыць вольным жыццём ён захацеў адразу ж, як толькі стаў на ногі! ...У 16-гадовым узросце Максім Гарэцкі ўзяў першы ў жыцці бар'ер: перамог у вялікім конкурсным адборы і стаў навучэнцам Горы-Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча. Там юны Максім упершыню ўзяў у рукі "Нашу ніву", пазнаёміўся з творамі, падпісанымі Януком Купалам, Тарасам Гушчам (Якубам Коласам), Змітраком Бядулем, Алаізай Пашкевіч (Цёткай)... А потым убачыў на старонках гэтай газеты і свае першыя "пробы пяра"... Менш года папрацаваў Гарэцкі каморнікам у Літве. Пачалася Першая сусветная вайна, і ўжо напрыканцы чэрвеня 1914-га яго мабілізавалі ў дзеючую царскую армію. Уражанні вайны, прапушчаныя праз душу і сэрца творцы, знойдуць потым адлюстраванне ў дакументальным творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне" - аповедзе аб самым нечалавечым выпрабаванні, у якім аказваецца чалавек. Твор пастаўлены крытыкай і даследчыкамі ў адзін рад з "Севастопальскімі апавяданнямі" і "Вайной і мірам" Л. Талстога, аповесцямі і раманамі А. Барбюса, А. Цвейга, Э.-М. Рэмарка і іншых таленавітых і непараўнальных сусветных майстроў вайсковай прозы. Акрамя таленавітых і непараўнальных у мастацкіх і маральных адносінах запісак "На імперыялістычнай вайне", Максім Гарэцкі стварыў таксама і такія арыгінальныя творы-палотны жыцця беларусаў, як "Камароўская хроніка", "Віленскія камунары", аповесці "Меланхолія", "За што?" і іншыя. Многія даследчыкі і вялікія знаўцы творчасці Максіма Гарэцкага не без падстаў сцвярджаюць, што самай галоўнай кнігай для яго самога павінна была стаць "Камароўская хроніка". Цяжка, вядома ж, спрачацца з гэтым, тым больш, што закончыць твор пісьменнік не паспеў. I ўсё ж насамрэч, як адзначаў пісьменнік Міхась Стральцоў, "там быў матэрыял, назапашаны з дзіцячых і юнацкіх гадоў, прасветлены сталым роздумам, зразуметы ў гістарычнай перспектыве і рэтраспекцыі, ва ўсеўзбраенні немалога пісьменніцкага вопыту..." Пытанне: "Што гэта магло быць?" таксама задавалі і задаюць многія спецыялісты і аматары мастацкага слова Гарэцкага. I таксама выказваюць "прагнозы": раман-хроніка, летапіс, а, можа нават, і сага, "адзначаная скрупулёзнасцю хронікі і мудрым, урачыста-наіўным ладам высокага летапісу" (М. Стральцоў)... Як бы тое ні было, "Камароўская хроніка" магла б стаць вялікім панарамным палатном беларускай нацыянальнай рэчаіснасці, тым творам, які б прынёс Максіму Іванавічу яшчэ адно - чарговае - самае сапраўднае сусветнае прызнанне. Тым больш, што першы вопыт стварэння такога панарамнага палатна пісьменнік ужо меў: гэта была, вядома ж, хроніка "Віленскія камунары"... ...Напрыканцы кастрычніка 1923 года сям'я Гарэцкіх пераехала ў Мінск. Максім Іванавіч выкладаў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта, актыўнічаў у літаратурным і грамадскім жыцці. На працягу 1926-1928 гадоў ён працаваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, потым - вучоным спецыялістам Інстытута беларускай культуры ў Мінску Яшчэ раней- у студзені 1925-га- разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным і іншымі майстрамі беларускай нацыянальнай культуры - Максім Гарэцкі быў зацверджаны правадзейным членам (акадэмікам) Інбелкульта. А ў сярэдзіне ліпеня 1930-га прагучала навальніца з яснага неба: Максіма Гарэцкага арыштавалі і разам з іншымі выдатнымі людзьмі Бацькаўшчыны абвінавацілі ў прыналежнасці да неіснаваўшага, міфічнага "Саюза вызвалення Беларусі"... Прысуд: высылка на 5 гадоў у горад Вятку. Пасля адбыцця тэрміну надуманага пакарання ён выкладаў рускую літаратуру і мову ў пасёлку Пясочня на Смаленшчыне, але праз два гады - у жудасным 1937-м, падчас новых масавых рэпрэсій - зноў быў арыштаваны. 5 студзеня 1938 года на несправядлівы па тым часе свет Боскі з'явіўся "дакумент": "Протокол № 85 заседания Тройки УНКВД Смоленской области", у якім адзначалася і наступнае: "Слушали: Дело № 13036 Кировского РО УНКВД... по обвинению Горецкого Максима Ивановича, 1893 года, уроженца д. Малое Бочачково (так у арыгінале. - Заўвага А.М.), Мстиславльского района, БССР, из крестьян-середняков, служащего, судимого. Постановили: Горецкого Максима Ивановича расстрелять..." Потым яго сям'я атрымала паведамленне, што Максім Гарэцкі памёр 20 мая 1939 года ў Комі АССР. На справе ж Максіма Іванавіча, як было ўстаноўлена даследчыкамі, расстралялі 10 лютага 1938 года ў 15 гадзін у Вязьме... Накануй яму Усявышні болей гадоў жыцця (пражыў жа Максім Іванавіч усяго толькі 45), і ён стварыў бы яшчэ не адно панарамнае палатно беларускай рэчаіснасці. Размах творчасці, глыбіня аналізу, тонкасць светаадчування ў яго былі на ўзроўні Льва Талстога - не менш! Бацькаўшчыну ж ён любіў бязмежна, тонка: з болем у душы і светлай верай у будучыню ў сэрцы - адначасова... ГІСТАРЫЧНЫ КАЛЯНДАР (180 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА) 2 лютага 1838 г. Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864) - першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага шляхціца, уласніка невялікай ткацкай фабрыкі. Ён вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, з якой выйшлі многія знакамітыя вучоныя і дзеячы культуры, вядомыя далёка за межамі Беларусі. Пасля дадатковай самападрыхтоўкі юнак накіраваўся ў Маскву з мэтай стаць студэнтам універсітэта, дзе ўжо вучыўся яго старэйшы брат Віктар. У 1856 г. браты пераехалі ў Пецярбург, дзе Канстанцін вытрымаў уступныя экзамены і быў залічаны студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. У гады вучобы ён пазнаёміўся з рэвалюцыйнай публіцыстыкай "Колокола" і "Современніка", актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка Серакоўскага. Дыплом кандыдата права Канстанцін Каліноўскі атрымаў у 1861 г., якраз калі быў падпісаны закон аб адмене прыгоннага права. Грабежніцкі характар рэформы 1861 г. выклікаў хвалю сялянскіх выступленняў. У такіх умовах Каліноўскі вяртаецца на радзіму, дзе ўключаецца ў падрыхтоўку паўстання. К лету 1862 г. Кастусь Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім пачалі выдаваць першую ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратычную газету "Мужыцкая праўда", адрасаваную непасрэдна сялянству. Выходзіла яна на беларускай мове ад імя "Яські, гаспадара з-пад Вільні". Усяго ў свет выйшла сем нумароў. У нацыянальна-вызваленчым руху супраць царызму напярэдадні і ў час паўстання 1863 - 1864 гг. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве існавалі дзве плыні: буржуазна-памешчыцкая і дэмакратычная. "Белыя" (буржуазна-памешчыцкая плынь) складаліся: ў Польшчы з буйной і сярэдняй шляхты, гандлёва-фінансавай буржуазіі, на Беларусі і ў Літве - пераважна з памешчыкаў. Выступалі супраць узброенага паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў, патрабавалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і ў сваёй дзейнасці арыентаваліся на Захад. Склад "чырвоных" (дэмакратычная плынь) быў вельмі неаднародны. Сюды ўваходзілі мала- і беззямельная шляхта, афіцэры, студэнты, ремеснікі, дробрыя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя. Па сваіх палітычных поглядах "чырвоныя" падзяляліся на два крылы: правае (памяркоўныя "чырвоныя"), якія не патрабавалі радыкальнага вырашэння аграрнага пытання і выказваліся за кампенсацыю памешчыкам за зямлю, калі тая пяройдзе да сялян, хісталіся паміж прызнаннем правоў беларускага, украінскага, літоўскага народаў на самастойнае развіццё і імкненнем да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., і левае (рэвалюцыянеры-дэмакраты), якія выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем. Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт. Ён быў створаны летам 1862 г. у Вільні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прынялі Звяждоўскі, Каліноўскі, Вярыга, Длускі, Чаховіч. 3 пачаткам паўстання ў Польшчы Літоўскі правінцыяльны камітэт 1 лютага 1863 г. абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з адозвай падтрымаць паўстанне ў Польшчы. 3 першых дзён існавання Часовы ўрад, у якім кіруючая роля належала Каліноўскаму, узяў курс на аграрную рэвалюцыю, што выклікала процідзеянне "белых", якія ў хуткім часе захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Часовы правінцыяльны ўрад быў распушчаны, а замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Няўдачы паўстанцаў, жорсткія ўрадавыя рэпрэсіі, адсутнасць дапамогі з Захаду, на якую разлічвалі кіраўнікі руху, поўнасцю дэмаралізавалі Аддзел кіраўніцтва, паказалі яго бездапаможнасць. У жніўні 1863 г. яго кіраўнікі былі арыштаваны.На чале паўстання ў другі раз стаў Кастусь Каліноўскі. Былі зроблены захады ажывіць паўстанне, ператварыць яго ва ўсенародны рух з апорай на сялянства. Аднак дасягнуць гэтай мэты не ўдалося. Буйную перамогу над царскім войскам беларускія паўстанцы атрымалі ў бітве пад Мілавідамі (Гродзенская губерня), у якой удзельнічала каля 800 паўстанцаў. Супраць іх было накіравана пяць рот салдат. Паўстанцам удалося атрымаць перамогу, але замацаваць поспех яны не змаглі і непрыкметна пакінулі лагер. Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Царскі урад рукамі Мураўёва, які атрымаў прозвішча "вешальніка", жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, на Беларусі і ў Літве было пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12 тыс.чалавек высланы за межы радзімы на катаргу і пасяленне ў Сібір. Кіраўнік паўстання пражыў кароткае жыццё, усяго 26 гадоў. Канстанцыя Антонаўна Буйло ( да 125 – годдзя з дня нараджэння) Нарадзілася ў сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча. Была ахрышчана 17 студзеня 1893 у Віленскім касцёле Святога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава (1912-1913), дзе вучыла сына пана Дзеўчапольскага Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз(руск.) бел.. 7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца, сына надворнага саветнiка, якi паходзiў з засцянковай шляхты Мiнскага павета (у 1933 арыштаваны). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944). Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 года. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнева (Валожынскі раён). Творчасць Друкавацца пачала ў 1909, змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павета («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 годзе Беларускае выдавецкае таварыства выпусціла дэбютны зборнік вершаў К. Буйло — «Курганная кветка» (1914, Вільня, друкарня Марціна Кухты; факсімільнае выданне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала[1] і аформіў Язэп Драздовіч. Да сярэдзіны 1940-х, амаль 20 гадоў не друкавалася. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай. Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі». Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921). Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло названая вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя. Літаратурная гасцінная «Наша мова вольная , пявучая...» У чацвер 18.01.2018 г.вучні 5 “А” класа сабраліся ў літаратурнай гасціннай. Вучні Гусакоў Вадзім, Цімощанка Насця, Раўкоў Максім, Нікіценка Рома і інш. чыталі вершы на роднай беларускай мове. На класнай гадзіне гучалі вершы Валянціна Тараса “Дзве мовы”, урывак з верша Пятруся Броўкі “Беларусь”, урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. А Герасімчук Аня выканала песню "Мой кут", якая вельмі спадабалася ўсім вучням класа
Н.Я.Цэдрык, Віктарына «Францыск Скарына і яго час» 1 снежня 2017 года вучні 5 “А” класа ўдзельнічалі ў гульне - віктарыне «Францыск Скарына і яго час», прысвечанай 500 – годдзю беларускага кнігадрукавання. Жыццё, вучоба, асветніцкая дзейнасць нашага земляка не пакінулі нікога абыякавымі. Шмат цікавага даведаліся вучні на гэтай гульне – віктарыне. Віншуем! Ляцко Лізавету, пераможцу 2 этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, з дыпломам 2 ступені! Малайчына! Загадкі Снежань Ходзіць дзед белабароды Студзень Белым снегам, чыстым пухам Люты Завіруха не сціхае, СНЕЖНЫЯ ЗАГАДКІ На двары гарой, а ў хаце вадой.(Снег) Сакавік Часам снегам сее, часам сонцам грэе Красавік Сонейка свеціць ярчэй я прымушаю, Май У белый колерапрануўся сад, Чэрвень Гэты месяц не гуляе – Ліпень Гарачы, спякотны, душны дзень, Жнівень Лісце клёна пажаўцела, Верасень 1.Апусцеў калгасны сад, Кастрычнік Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі, Лістапад На зямлю садзяцца сумна ЛІСТАПАД 16.11 - 80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы(1937 – 2012) Драматург, публіцыст, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік СНЕЖАНЬ 05.12 - 70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава (1947) Пісьменнік і перакладчык БІЯГРАФІЯ ДАНУТЫ БIЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВАЙ Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Верас Роднае слова Раніца Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі Янка Купала (1925) Лаўрэаты Ленінскай прэміі Пятрусь Броўка (1962 г., за кнігу вершаў «А дні ідуць») Іван Мележ (1972 г., за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы") Максім Танк (1978 г., за зборнік "Нарачанскія сосны") Васіль Быкаў (1986 г., за аповесць "Знак бяды") Выказванні пра зямлю Зямля была і вечна ёю будзе, (А. Бачыла) Як мёд пчала збірае рупна ў соты, (Я. Купала) Здаецца, у зямлі і паху асаблівага няма. А з яе, апладнёнай працаю, нараджаюцца ўсе пахі. (Я. Сіпакоў) Зямля гасцінна засцілае (Я. Колас) Зямля Беларусі! Бары і дубровы, (П. Броўка) Пахла зямля карою дрэваў, халодным карэннем мокрага зелля рэкавых берагоў, з дна рэчак. (К. Чорны) Зямля буяла пад шчодрым сонцам, пад лагодным небам. (І. Мележ) І зноў на глебе хоча засяродзіцца (П.Макаль) Мы знаем: у нашай краіне (П. Панчанка) Зямля дыхае глыбока, на поўныя грудзі. (В. Жуковіч) Вачам адкрыўся незабыўны малюнак: зямля свяцілася, зямля гаварыла. (Я. Колас) Да рук ліпла пульхная зямля, раса сцюдзёніла пальцы. (Б.Сачанка) Зямля наша - самы святы запаведнік - (П. Панчанка) ”Сцяжынкамі Коласа” 9 лістапада вучні 7 “А” класа ўдзельнічалі ў віктарыне ”Сцяжынкамі Коласа”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Віктарына праходзіла ў школьнай бібліятэцы, дзе быў падрыхтаваны матэрыял да юбілею Якуба Коласа. Вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго жыцця.
1 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9-11 класаў 28 кастрычніка адбыўся 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9-11 класаў. Пераможцамі сталі:
Віншуем пераможцаў! Kонкурс вершаў, прысвечаных маці Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты, уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах. Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта? Хіба ёсць на свеце слова, якое гучыць больш мілагучна? Зразумела, няма. Бо ў гэта слова ўкладзена ўсё мацярынскае цяпло, уся мацярынская любоў, дабрыня, сардэчнасць і пяшчота. У Цёткі ёсць хвалюючы верш "Тры кветкі", напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад сябра, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя – матчына. Колькі цудоўных вершаў напісана пра маці! Іх сёння, 12 кастрычніка 2017 года, чыталі вучні нашай школы на конкурсе вершаў, прысвечаных маці. Кожны ўдзельнік чытаў іх шчыра, узнёсла, з вялікай цеплынёй у сэрцы. Пераможцамі сталі: Сімаковіч Аляўціна 7”А” клас Віншуем пераможцаў і ўсіх матуль са святам!
Значэнне фразеалагізмаў і іх рускія эквіваленты Аўгіевы канюшні Калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-небудзь арганізацыі’: На фронце адбываецца рэвалюцыя. На фронце салдаты праводзяць чыстку вашых аўгіевых канюшняў (Полымя). Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якія ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні. Залатая сярэдзіна Калька з лацінскай мовы, мае значэнне ‘прамежкавае становішча, прамежкавая пазіцыя’: Як-ніяк калгас займаў залатую сярэдзіну (Літаратура і мастацтва). Аўтар крылатага выразу – старажытнарымскі паэт Гарацый, які ў одзе выкарыстаў яго са значэннем ‘прамежкавае становішча’. Як фенікс з попелу Няпоўная калька з нямецкай мовы. Ужываецца як сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння: Як фенікс з попелаў (вольны дух) узносіцца з канаў, на дно якіх яго спіхаюць цемраў зверы (Я.Купала). Выраз склаўся на аснове міфа, які ўзнік у старажытнай Аравіі і быў вядомы егіпцянам і грэкам. Паводле міфа, свяшчэнная птушка фенікс, арол з вогненна-залацістым апярэннем, праз кожныя пяцьсот гадоў прылятае ў егіпецкі храм Бога сонца, дзе яе спальваюць і яна зноў адраджаецца з попелу. Асядлаць Пегаса У такой форме фразеалагізм ужываецца ва ўсходнеславянскіх, а таксама нямецкай мовах. Абазначае ‘заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы’: Асядлаў Пегаса з адзіным імкненнем – хутчэй перасесці на ўласны аўтамабіль (Літаратура і мастацтва). Выток фразеалагізма – грэчаская міфалогія. Пегасам у старажытых грэкаў называлі чарадзейнага крылатага каня, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, аднойчы музы так цудоўна спявалі, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і ўжо паднялася была да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца і высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення. Ахілесава пята Калька з грэчаскай мовы, ужываецца са значэннем ‘найбольш слабае, паражальнае месца’: …Ігнатовіч ведаў “ахілесаву пяту” сакратара і бязлітасна стрэліў туды. Вось табе! За твой намёк пра маю няшчырасць у сяброўстве (І.Шамякін). Паводле міфа, марская багіня Фетыда, каб зрабіць свайго сына Ахілеса несмяротным, акунула малога ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс. Толькі пятка, за якую, апускаючы ў ваду, трымала маці сына, засталася адзіным неабароненым месцам. У час Траянскай вайны Ахілес праславіўся подзвігамі, апетымі ў паэме Гамера “Іліяда”, але быў забіты царэвічам-траянцам Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя. Блудны сын Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы. Так называюць чалавека распуснага, які раскаяўся ў сваіх памылках: У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне – гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся (К.Крапіва). Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў. А пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У прыкладзе з рамана К.Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое, што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: “Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся”. Кануць у Лету Запазычанне з рускай мовы, абазначае ‘быць забытым, назаўсёды знікнуць’: Мае дарагія сябры, сёстры і брацця, - мінуць, пройдуць, у Лету кануць стагоддзі, зменяцца пакаленні…(А.Карпюк). Выраз узнік, паводле М.М.Шанскага, у пачатку мінулага стагоддзя ў паэтычных творах на аснове гутарковага канул в воду; апошні кампанент быў заменены іншым словам – вобразам з грэчаскай міфалогіі. Лета – рака забыцця ў падземным царстве, з якой душы тых, хто трапляў на той свет, пілі ваду; адзін глыток вады прымушаў іх забываць зямлю і сваё былое жыццё на ёй. Каінава пячаць Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘след злачыннасці’: Каму патрэбна творчасць, на якой ляжыць каінава пячаць? (К.Крапіва). Склаўся на аснове біблейскай легенды пра першае забойства на зямлі і кару за яго. Калі Каін, сын Адама і Евы, прызнаўся, што ў час ахвяравання забіў свайго брата Авеля, бог пакараў забойцу: зрабіў на яго твары спецыяльны знак і загадаў быць вечным вандроўнікам. Казёл адпушчэння Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, мае значэнне ‘чалавек, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за другіх’: Параіліся разумнікі дый вырашылі: “Ахвяруем. На тое ён і Казёл, каб быць казлом адпушчэння. Цяпер-то мы напэўна адкупімся (К.Крапіва). У Бібліі расказваецца пра старажытнаяўрэйскі абрад “казлаадпушчэння”: адзін раз у год, у дзень адпушчэння грахоў, прыводзілі ў пэўнае месца казла, і на яго галаву першасвяшчэннік (вярхоўны жрэц) ускладваў абедзве рукі, што сімвалізавала перакладанне грахоў усяго народа на казла, якога пасля праганялі (“адпускалі”) у пустыню. Соль зямлі Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, абазначае ‘самае галоўнае, самае істотнае’: Не магу я выхваляцца, што, маўляў, я соль зямлі, бо ў мяне такая праца – кожны дзень мялі й мялі (Я.Непачаловіч). Паводле Евангелля, гэтымі словамі назваў сваіх вучняў Ісус, звяртаючыся да іх з казанню: “Вы соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна не патрэбна ні на што, яе толькі выкінуць вон на патаптанне людзям”. Трыццаць срэбранікаў Няпоўная калька з царкоўнаславянскай мовы, ужываецца са значэннем ‘плата за здраду, цана здрады’: Мігуцкі. Падумайце. Лібрэта гатова. Ганарар – трыццаць… Гудовіч (падхоплівае). Срэбранікаў (К.Крапіва). Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра Юду Іскарыёта, які прадаў свайго настаўніка Ісуса Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго. Укласці ў пракрустава ложа Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі’: Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, а рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове – пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К.Крапіва). Паводле міфа, разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць “мучыцелем”). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў у сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ногі, а калі карацейшая – расцягваў госця да памеру ложка. Траянскі конь Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі. Мае значэнні ‘ашуканства, хітры падман’ і ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дабіваецца чыйгосьці давер’я, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’: Даруйце, у вас недакладна запісана. Я назвала яго траянскім канём (М.Матукоўскі). Паводле міфаў, пасля дзесяцігадовай асады грэкі хітрасцю авалодалі горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана. Лаўры спаць не даюць Няпоўная калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘хтосьці вельмі зайздросціць чыйму-небудзь поспеху’. Параўн. Каламбурнае выкарыстанне фразеалагізма: Скардзіўся на бяссонніцу. Не давалі спаць лаўры (Б.Сачанка). Гэты крылаты выраз, які належыць старажытнагрэчаскаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу Фемістоклу. Ён прымаў удзел у Марафонскай бітве, у якой грэкі на чале з афінскім стратэгам Мільціядам разбілі персаў. Фемістокл зайздросціў славе стратэга, паўтараючы: “Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць”, аж пакуль сам не стаў славутым палкаводцам. Арыядніна ніць Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘сродак выйсці з цяжкага становішча’: Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіць і сніць, толькі дзе, скажы, Арыядна, Арыядніна твая ніць? (А.Вярцінскі). Паходзіць з міфа пра афінскага героя Тэзея, найважнейшым подзвігам якога было знішчэнне Мінатаўра – пачвары з чалавечым тулавам і бычынай галавой. Гэтаму страшыдлу, які жыў у лабірынце, адкуль ніхто не мог знайсці выхаду, афіняне, паводле загаду крыцкага цара Міноса, кожны год ахвяравалі сем юнакоў і столькі ж дзяўчын. Дайшла чарга і да Тэзея. Але яму дапамагла Арыядна - дачка цара Міноса, якая пакахала юнака і дала яму востры меч і клубок нітак. Прывязаўшы нітку ля ўваходу і размотваючы клубок, Тэзей дабраўся да Мінатаўра і, забіўшы яго, па нітцы знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта, а таксама вывеў асуджаных на з’ядзенне. Гордзіеў вузел (секчы гордзіеў вузел) Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, мае значэнне ‘заблытаная справа, складанасць, цяжкасць’: На жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца свае гордзіевы вузлы (А.Карпюк). Паводле міфа, Гордзій, да таго як стаць царом Фрыгіі, быў простым земляробам. Калі ён араў на валах, арол сеў на ярмо. Гэта прадказвала Гордзію, як растлумачыла прарочыца, царскую ўладу. Якраз у фрыгійцаў у хуткім часе не стала цара, і яны, выконваючы волю аракула, выбралі таго, хто першы на калёсах ехаў па дарозе да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышля такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць. Секчы гордзіеў вузел - крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘смела і рашуча ліквідаваць заблытанасць, перамагчы цяжкасці’: Тут трэба было або шукаць “кончыкаў ніткі”, або секчы гордзіеў вузел (І.Шамякін). Паходзіць з таго ж міфа, што і фразеалагізм гордзіеў вузел. Аракул прарочыў, што той, хто развяжа хітры вузел, зроблены фрыгійскім царом Гордзіем, стане ўладаром усёй Азіі. Ніхто, аднак, не мог справіцца з вузлом, пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом. Віктарына “Мая Радзіма – Беларусь” 21 верасня вучні 5 “Б” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Мая Радзіма – Беларусь”. Дзеці падарожнічалі па абласных цэнтрах, па памятных мясцінах краіны, узнавілі веды аб вядомых дзеячах Беларусі, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Шмат было сказана і аб святкаванні ў нашай краіне ў жніўні месяцы 500 –годдзя з дня беларускага кнігадрукавання. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка ЖЫВЕ МАКСІМАВА ІМЯ… 25 мая - Дзень памяці Максіма Багдановіча. 100 год прайшло з таго часу, як не стала паэта. Але ён жыве. Жыве ў нашых сэрцах. ЯЛТА - 1917 Чысты погляд васілька Яўгенія Янішчыц Помнік на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце. Помнік Максіму Багдановічу ў Мінску. Штогод у гэты дзень мы з сумам і жалем успамінаем Максіма, шкадуем, што ён, такі таленавіты паэт, празаік, літаратурны крытык і перакладчык, пражыў усяго 25 гадоў, пакінуўшы нам у спадчыну сваю адзіную кнігу паэзіі “Вянок”. У школе прайшоў Вечар памяці, на якім вучні чыталі вершы Максіма Багдановіча і вершы паэтаў, прысвечаныя яму.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Радзімай сваёй ганаруся З нагоды 72-гадавіны Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі мемарыяльныя комплексы “Курган Славы” і “Хатынь”. Экскурсія выйшла цудоўнай, нават надвор’е пасля доўгага пахаладання спрыяла нам. Вялікае ўражанне ў сэрцах дарослых і дзяцей пакінула экскурсія па гэтых трагічных месцах. Калі мы слухалі экскурсавода пра падзеі ваеннага часу, у жылах стыла кроў. Экскурсія вельмі ўразіла, бо многія з вучняў пасля яе доўгі час моўчкі ехалі ў аўтобусе, думаючы пра нешта сваё. А ў Мінску мы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння НАН Беларусі, яе роляй у жыцці кожнага беларуса. Пасля наведалі дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей і плошчу Якуба Коласа, паэта-юбіляра. Вучні зрабілі цудоўныя фотаздымкі на фоне помніка любімаму паэту і героям яго твораў. Шмат цікавага даведаліся мы і пра слаўную сталіцу нашай непаўторнай Радзімы. Экскурсія пакінула глыбокі след у душы кожнага з нас.
Шкоркіна Наталля Мікалаеўна, рондаль – кастрюля; патэльня — сковорода; кубак – чашка; шклянка — стакан; талерка — тарелка; сподачак – блюдце; келіх – рюмка; калатоўка – венчик для взбивания продуктов; апалонік – черпак; імбрычак – заварник; збан (жбан) – горшок; гляк – кувшин без ручки; відэлец – вилка; дзяжа – кадка; цукроўніца – сахарница; слоік – банка; сцізорык – раскладной ножик; днушка – разделочная доска; куфаль – бокал; накрыўка, века, вечка – крышка; філіжанка — маленькая чашечка (для кофе). ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ АЛІМПІЯДЫ |
Пад такой назвай прайшоў конкурс сярод вучняў 5 -7 класаў. |
![]() |
![]() |
|
Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Цікавая сустрэча
Вучні 8«А» класа сустрэліся з вельмі цікавым чалавекам, кіраўніком суполкі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», Алегам Дзьячковым.
Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу. Дзеці задавалі госцю розныя пытанні: любімы аўтар, любімы твор беларускай літаратуры, любімы занятак у вольны час. Вучняў цікавіла дзейнасць суполкі , якую ўзначальвае Алег Уладзіміравіч.
А дзяўчаты частавалі госця смачнымі дранікамі.
На памяць – агульны фотаздымак.
Сустрэча з Алегам Дзьячковым запомніцца надоўга!
Пыжова А.А., Шкоркіна Н.М.
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Ганаруся беларускай мовай, таму што...
Вучнi нашай школы выказвалi свае меркаваннi наконт роднай мовы. Свае думкi яны выражалi на вялiкiм аркушы, якi быў размешчаны ў фае школы.
Сапраўды, наша беларуская мова спеўная, мiлагучная, прыгожая, бо гэта мова нашых продкаў.
Е. Лось
Пыжова А. А.
Шкоркiна Н. М.,
настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»
Лiтаратурныя чытаннi
Пыжова А. А.
Шкоркiна Н. М.,
настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры
дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва»
Замкі Беларусі
Замкі і палацы Беларусі, велічныя збудаванні ці напаўзабытыя руіны вартыя таго, каб іх убачыць.
Адчуць непаўторную энергетыку: таямніц каралёў і княгінь, ваенных пагадненняў і рамантычных гісторый.
Там, у цёмных калідорах, на мініяцюрных лесвіцах, прызнаваліся ў каханні, за вялізнымі драўлянымі сталамі пры святле
кандэлябраў раскошна балявалі, а ля масіўных каменных варот сустракалі ганцоў — веснікаў чарговых дзяржаўных змен.
Наша зямля, праз якую праходзіла мноства гандлёвых шляхоў, а значыць і войнаў, стала падмуркам абарончага дойлідства.
Рэкардсмены па таямніцах
Самае, бадай, багатае на легенды месца — Нясвіжскі замак, былая рэзідэнцыя некаранаваных кіраўнікоў Рэчы Паспалітай, аднаго з самых знатных родаў Вялікага Княства Лiтоўскага — Радзівілаў.
Старонкі з жыцця Нясвіжскага замка ў наш час раскрываў, напрыклад, Анатоль Бутэвіч. У яго кнізе сабраны
паданні, цікавыя факты, чуткі і нават анекдоты. Замак — гэта чароўнасць італьянскага дойлідства ў спалучэнні з
непрыступнасцю адной з самых магутных крэпасцей таго часу. Залатыя апосталы ў сутарэннях, таямнічыя хады, што
праславіліся ледзь не як метро, прывід-прадказальнік Барбары Радзівіл, ахвяра свайго кахання і Боны Сфорцы, майстар
катання на санках у солі сярод лета Пане Каханку... Культурным цэнтрам замак як быў, так і застаўся. Раней — бібліятэка
на некалькі дзясяткаў тысяч тамоў, карцінная галерэя з палотнамі, як у музеі, зброя з розных краін, слуцкія паясы...
Сёння на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля праходзяць оперныя вечары і балі, выстаўкі і тэатралізаваныя імпрэзы.
Словам, гісторыя жыве.
Яшчэ адно містычнае месца непадалёк ад Нясвіжа — Мірскі замак (таму, як правіла, наведваюць адразу абодва замкі). Яшчэ адно дзецішча Радзівілаў і прыстанак самых неверагодных загадак мінулага. То паганская барановая галава ў сцяне, якая падтрымлівае фасады, то чалавек у доўгім цёмным плашчы і цыліндры, з-за якога можа і мову адняць. Ну і, вядома, бяскрыўдная Сонечка, ахвяра праклятага яблыневага саду, які быў ссечаны дзеля жывапіснага вадаёма, у якім потым (і па наш час) сталі тануць людзі... Народная памяць захоўвае шмат вобразаў, прычым самых разнастайных, прыцягваючы ўвагу да замкаў не адно стагоддзе. І як ты разбярэшся: што праўда, а што фантазія?
Натхненне для Караткевіча
Кажуць, што кожную поўнач на тэрыторыі замка шпацыруюць прывіды. Менавіта імі натхняўся Уладзімір Караткевіч,
ствараючы свой знакаміты раман «Чорны замак Альшанскі». Просты хлопец Грыміслаў Валюжыніч закахаўся ў прыгажуню са
шляхетнага роду Ганну-Гардзіславу Гальшанскую. Але раптам з’явіўся муж, які даведаўся пра здраду, забіў палюбоўнікаў, а
хлопца ўвогуле замураваў у сцяну.
Здагадацца лёгка — гаворка ідзе пра Гальшанскі палац, які праславіўся як адзін з самых злавесных. То Чорны Манах блукае
ноччу па руінах і стварае галюцынацыі, то Белая Панна выключае святло або штурхае выпадковых наведвальнікаў... Абодва
былі замураваны ў сцяну жыўцом. Адзін з-за забароненага кахання, другая — дурных забабонаў уласнага мужа. Будаваўся
велічны Гальшанскі замак як рэзідэнцыя Паўла Сапегі, выдатнага палітыка і падканцлера ВКЛ, натхнёнага галандскім
дойлідствам чатыры стагоддзі таму. Сёння засталіся толькі руіны і рэшткі адной з вежаў. Гісторыя падказвае, што Гальшанскі
замак — яшчэ і ўвасабленне жорсткасці лёсу і вандалізму. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і эміграцыі гаспадароў будынак
трапіў да таго, хто наўпрост падарваў яго, каб распрадаць на… цэглу. Пры Савецкай ўладзе працягвалі разбіраць
гісторыка-культурную каштоўнасць дзеля будаўніцтва чарговага дома культуры і кароўнікаў.
«Каменная кветка», прамавугольнік з абарончымі равамі, мноствам прыгожых пакояў з фрэскамі і мастацкай лепкай, вітражамі і мазаікай... Што нам засталося ад яго? Неверагодная энергетыка ўспамінаў. Пабачыць гэтае месца трэба!
Старажытная сіла
Адзін з самых старадаўніх замкаў на нашай зямлі — Навагрудскі. Быў пабудаваны ў XII — XIII стагоддзях, калі праўленне горадам перайшло да сына караля Міндоўга, князя Войшалка. Постаці для гісторыі вельмі значныя, але замак з цягам часу напаткаў такі ж трагічны лёс, як і многія іншыя падобныя збудаванні на нашай зямлі: разбурэнні амаль ушчэнт падчас войнаў Рэчы Паспалітай з Расіяй, а потым і Паўночнай вайны, разбор па частках на брукаванку і гаспадарчыя пабудовы мясцовымі жыхарамі... А раней Навагрудскі замак быў ідэалам абарончага дойлідства: сем масіўных вежаў, умацаванні з усіх бакоў, некалькі глыбокіх і шырокіх равоў. Трымаўся Навагрудак дастойна перад тэўтонцамі і татарамі.
Цяпер вядзецца рэканструкцыя вежаў. Віды з Замкавай гары (дзяцінца) неверагодныя — Налібоцкая пушча на
шматлікія кіламетры... Навагрудскі замак быў пабудаваны на адной з самых высокіх кропак сучаснай Беларусі — на вышыні
323 метры над узроўнем мора.
Дарэчы, дзякуючы яму, ёсць у нашай гісторыі і свая Жанна Д’Арк. Калі да сцен палаца падступілі рыцары Тэўтонскага
ордэна, жонка князя Літавора Гражына, каб засцерагчы яго ад ганебнага перамір’я і выратаваць усё ВКЛ ад кровапралітнай
вайны, пераапранулася ў княжацкія даспехі і вывела войска супраць ворагаў. Возера побач з замкам назвалі Літоўка ў гонар
князёўны і яе адважнага ўчынку.
Яшчэ адзін цікавы факт: пры раскопках у Навагрудскім замку быў знойдзены Кубак Святой Ядвігі з выявай дрэва жыцця (які параўноўваюць з Чашай Грааля!), падораны Міндоўгу на яго каранацыі візантыйскім імператарам. Дарэчы, у Навагрудскім замку яна і праходзіла.
Пераломны момант
Тут была падпісана Крэўская унія, якая змяніла плынь гісторыі для многіх краін. Сёння ад замка таксама
засталіся кавалкі. З XIV стагоддзя крэпасць нямала перажыла. Менавіта тут хаваўся ад Івана Грознага князь Андрэй Курбскі,
а ў вежы па загадзе караля Ягайлы быў задушаны яго дзядзька Кейстут, адсюль жа бег і Вітаўт, пераапрануўшыся ў жаночую
сукенку. Пра душы забойцаў, што блукаюць па начах у ваколіцах замка, дарэчы казаў Ігнат Ходзька ў апавяданні «Дух-абаронца». Чуткі сведчаць, што з прыходам цемры тут чутныя стук молатаў і ляск ланцугоў, а побач гуляе дама з сабачкам. Зразумела,
прывід: у мінулым прыгажуня адмовіла аднаму з князёў і паплацілася за гэта жыццём.
Па расказах мясцовых жыхароў, у замку ёсць сакрэтны падземны ход, які вядзе да Вільні. Не дзіўна, бо пабудаваў палац сам вялікі князь літоўскі Гедымін. Крэўскі замак таксама мае патрэбу ў рэканструкцыі.
Неверагодны сімвалізм
Косаўскі замак, або палац Пуслоўскіх, быў закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя па загадзе ваяводы Казіміра Пуслоўскага. Нягледзячы на маладосць збудавання, ад яго таксама засталіся толькі рэшткі сцен і калісьці магутных вежаў. А, між іншым, прынцып пабудовы замка быў вельмі незвычайны — кожная з 12 вежаў з’яўлялася сімвалам пэўнага месяца года. Архітэктары прыдумалі сэнс і колькасці пакояў. Кожны год два з паловай дня сонца поўнасцю асвятляла толькі адзін пакой, яго прыбіралі і праводзілі свята. Кажуць, што па начах гаспадары выпускалі гуляць па калідорах ільва, каб слугі не займаліся крадзяжом. У адной з залаў была шкляная падлога, пад якой плавалі рыбкі, а лесвіца «іграла» мелодыю, калі па ёй падымалася дама ў доўгіх строях… Зараз палац Пуслоўскіх знаходзіцца на рэстаўрацыі. На пад’ездзе да яго, дарэчы, стаіць капліца, складзеная са старажытных надмагільных камянёў. Побач — магіла Кастуся Каліноўскага, а за паркам ля руін замка — сапраўдная сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Месца па ўсіх параметрах — знакавае.
Парады выпускнікам
Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур'ёзная, грунтоўная падрыхтоўка.
Па беларускай мове за курс сярэдняй школы вучні здаюць пераказ тэксту. Падрыхтоўка павінна пачынацца загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічыць, што галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст «слова ў слова», важна «выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці , захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна-мастацкай задачай зместу». Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей у напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады, калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце, можна перабудаваць сказ (напрыклад, складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых і г.д.). Словам, галоўная задача - знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту і лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, як пераказ.
Пры самастойнай падрыхтоўцы можна параіць дапаможнік, складзены С.І. Цыбульскай. Структура яго адпавядае зместу школьнай праграмы па беларускай мове. Аднак некаторыя пытанні разглядаюцца больш падрабязна, іншыя толькі агаворваюцца, нагадваюцца. Такі падыход да выкладання матэрыялу - вынік шматгадовых назіранняў і аналізу работ абітурыентаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Таму ў адным параграфе вы знойдзеце тлумачэнні, парады, разважанні, у другім - схемы і табліцы, у трэцім - «сухія» правілы.
Задача вучняў - прааналізаваць тэарэтычны матэрыял. разабрацца ў ім, зразумець, што трэба завучваць (напісанні, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, асаблівасці беларускага сінтаксісу), а што - асэнсаваць.
Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Такі від работы, як дыктант, патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця слыхавай (маторнай) памяці; рыхтуючыся да тэсту. неабходна развіваць найперш памяць зрокавую. Якаснае напісанне пераказу патрабуе даволі высокага развіцця абодвух відаў памяці. Таму заданні, змешчаныя ў дапаможніку, арыентаваны на развіццё і слыхавай, і зрокавай памяці.
Разам з тым многія практыкаванні арыентаваны на развіццё і ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў (уменняў дакладна ўжываць словы, захоўваць іх лексічную спалучальнасць, будаваць словазлучэнні і сказы, пераказваць тэкст з захаваннем пэўных стылёвых асаблівасцяў).
Абавязкова выконвайце ўсе практыкаванні - гэта дапаможа вам замацаваць веды па тэорыі, выпрацаваць уменне карыстацца правіламі на практыцы.
Кожны раздзел дапаможніка змяшчае заданне напісаць пераказ тэксту. Гэтыя тэксты, як правіла, меншыя за тыя, што даюцца на экзаменах, аднак не варта пачынаць адразу з вялікіх: справіцца з імі можна толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі. Пасля таго як пераказ напісаны яго неабходна праверыць , вярнуцца да тэксту, прааналізаваць найбольш цяжкія напісанні, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, адзначыць магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго каб веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання неабходна выканаць работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: прааналізаваць моўную з'яву, успомніць адпаведнае правіла, самастойна падабраць прыклады на гэта правіла - словам, асэнсаваць, чаго раней не ведаў і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу.
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны "Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс сярэдняй школы (тэксты для пераказу), які варта мець кожнаму, хто рыхтуецца здаваць экзамен у форме пераказу ў школе.
Бясспрэчна, лепш рыхтавацца да экзамену пад кіраўніцтвам спецыяліста - настаўніка, выкладчыка падрыхтоўчых курсаў, рэпетытара. Але, калі гэта немагчыма, не трэба адчайвацца: дапаможнік якраз разлічаны на самастойную працу абітурыентаў, у ім ёсць раздзел «Адказы да практыкаванняў»,які дапаможа вам праверыць сябе.
Усе пытанні, якія ўзнікаюць пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова трэба занатаваць (можна адвесці для гэтага некалькі старонак у рабочым сшытку), каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.
Неабходна нагадаць правілы напісання пераказу.
- Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
- Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
- Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка або ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўце словы.
- Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
- Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.
- Перачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое-небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы - справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.
Вопыт правядзення цэнтралізаванага тэсціравання пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы паказаў, што гэта форма ацэньвання заваёўвае ўсё большую папулярнасць. Такая форма дазваляе аб'ектыўна ацаніць веды кожнага выпускніка, забяспечвае навучэнцам роўны доступ да атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Таму асноўным відам уступных іспытаў па асобных школьных дысцыплінах, у тым ліку і па беларускай мове, становіцца тэсціраванне.
Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы — арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.
Заданні тэсту адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:
- Мова. Маўленне. Тэкст.
- Арфаэпія і арфаграфія.
- Лексіка і фразеалогія.
- Словаўтварэнне і арфаграфія.
- Марфалогія і арфаграфія.
- Сінтаксіс і пунктуацыя.
У тэставай рабоце правяраецца практычная пісьменнасць, культура мовы і моўная кампетэнцыя навучэнцаў, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб'ёмны і ўсебаковы характар.
Для паспяховага выканання тэставай работы вучні павінны ведаць:
- правапіс галосных;
- правапіс й, ы пасля прыставак;
- прыстаўныя гукі;
- правапіс у-ў,
- правапіс мяккага знака і апострафа;
- правапіс спалучэнняў зычных;
- правапіс вялікай літары;
- напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
- правапіс канчаткаў назоўнікаў;
- ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
- ужыванне часоў дзеясловаў;
- правапіс лічэбнікаў;
- ужыванне і правапіс займеннікаў;
- правапіс прыслоўяў;
- ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
- ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
- ужыванне і правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
- адасабленне даданых членаў сказа;
- пабочныя і ўстаўныя словы, зваротак;
- параўнальны зварот;
- просты і складаны сказ;
- віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
- аднародныя члены сказа;
- спосабы перадачы чужой мовы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
- уменне знаходзіць у слове арфаграмы;
- уменне вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
- уменне правільна ставіць націск;
- уменне вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
- уменне бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных нормаў;
- уменне вызначаць стылістычную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
- уменне аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
- уменне бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча-вобразныя сродкі тэксту.
Пры арганізацыі падрыхтоўкі да тэсціравання настаўніку неабходна перш за ўсё вывучыць асаблівасці работы з тэстам, пажадана самому выканаць тэставыя заданні, пры гэтым зафіксаваць час на іх выкананне. Наступным этапам работы настаўніка павінен стаць аналіз саміх заданняў тэсту: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўным раздзелам граматыкі, характар уменняў, неабходных для выканання таго ці іншага задання. Да заканчэння першага паўгоддзя неабходна правесці ў выпускных класах пробнае тэсціраванне па прапанаваным ніжэй тэсце або па тэстах, складзеных самім выкладчыкам. Праверка выкананых работ дазволіць настаўніку выявіць прабелы ў ведах выпускнікоў, вызначыць цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся пры выкананні работы.
3 другога паўгоддзя па ўсіх прадметах, у тым ліку і па беларускай мове, пачынаецца актыўнае паўтарэнне пройдзенага матэрыялу. Да яго пачатку пажадана аптымальна спланаваць работу па паўтарэнні з улікам навучанасці школьнікаў, патрабаванняў да ведаў і ўменняў вучняў, вызначаных школьнымі праграмамі па беларускай мове і неабходных для паспяховага выканання тэставай работы.
Настаўнік мае права ўнесці неабходныя, на яго думку, змены ў размеркаванне колькасці гадзін на вывучэнне асобных тэм, прапанаванае ў праграме па беларускай мове, вызваліўшы час на арганізацыю сістэматычнага паўтарэння.
Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час пры выкананні тэставых заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую, параіць выконваць тыя заданні, якія пададуцца ім больш лёгкімі, бо кожнае правільна выкананае заданне дабаўляе балы.
Вучні павінны ведаць, што на выкананне тэставай работы адводзіцца 110 хвілін, у кожным заданні можа быць 1, 2 і больш правільных адказаў, перад пачаткам работы неабходна ўважліва прачытаць фармулёўку задання.
Тэст складаецца з дзвюх частак, уякія будуць уваходзіць заданні пяці ўзроўняў складанасці. У першай частцы выкарыстоўваюцца заданні закрытага тыпу (даюцца варыянты адказаў, а вучні выбіраюць правільны адказ) і адкрытага тыпу (вучні самі запісваюць адказ).
Экзамен у любой форме — сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: настроіць сябе на пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.
Для таго каб упэўнена і паспяхова выканаць заданні тэсту, вучням карысна:
- спакойна абдумаць пытанні;
- рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля — больш складаныя;
- не спяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;
- правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.
Паспяховасць выканання тэставых заданняў. забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.
Апошнім часам у продажы з'явілася шмат дапаможнікаў з тэстамі па беларускай мове, аднак пры падрыхтоўцы да тэсціравання пажадана выкарыстоўваць толькі тыя, што маюць грыф Міністэрства адукацыі.
Беларускія прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.
Пра час
Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.
Пра працу
Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.
Пра словы і мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
Пра дом і сям'ю
Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.
Пра каханне
Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.
Пра розум і веды
За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
Хто без навукі, той як бязрукі.
Пра багацце
Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб я багатая сям я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит.
Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.
Пра сяброў
Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Пра ворагаў
Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.
Пра Бога
Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.
Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.
Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.
Пра поспех
Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.
Навінкі беларускай літаратуры
|
Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак : успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / укладанне Михася Казлощскага. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 543с.:іл. |
|
Высоцкая, Н. Ф. Радзивиллы. Несвиж. Замок [Изоматериалы] = Радзівілы. Нясвіж. Замак = Nesvizh. Castle of Radzivill = Nieswiez. Zamek Radziwilowski : в 2 книгах / Н. Ф. Высоцкая ; редколлегия: Т. Габрусь и др. ; перевод на бел., пол., англ. языки: А. Борисов, С. Важник, А. Голубович. - Минск : Мастацкая літаратура, 2014. - 352 с. |
|
Крывашэй, Д.А. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991–2010 гг.). — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 521 с. |
|
Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. - Мінск : Звязда, 2014. - 133, [1] с. |
|
Трахименок, С. А. Повести разных лет : роман, повести / Сергей Трахимёнок. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 508, [2] с |
|
Чергинец, Н. И. Операция «Кровь» / Николай Чергинец. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 366, [1] с. |
|
Освобождение Беларуси, 1943—1944 / В. В. Абатуров и др.; редколлегия: И. И. Басик, А. А. Коваленя (сопредседатели) и др.; Институтистории Национальной академии наук Беларуси, Научно-исследовательский институт(военной истории), Военная академия Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации. - Минск : Беларуская навука, 2014. - 942 с. |
|
Дынько, В. А. Дзе хаваецца небяспека, альбо Слушныя гісторыі ад бабы Валі : [аповеды] / Валянціна Дынько ; [мастак Уладзімір Пашчасцеў]. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2014. - 262, [1] c. |
|
Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / редактор Ю. В. Баженов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. - 376 с. |
|
Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of Belarus / [редакционная коллегия: Л. С. Ананич и др.]. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. - 692, [11] c. |
|
Дзікі голуб: Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі / Укладальнік: Мікола Мінзер – Мінск, 2011 г. 232 с. |
|
Пархута, Я. Сонечныя борці: аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск: Мастацкая літатратура, 2011. – 463 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя). |
|
Зэкаў, А. М. Генеральскі нумар: апавяданні, былі, абразкі / Анатоль Зэкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 286 с. |
|
Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік: казкі, для малодшага школьнага ўзросту / Людміла Рублеўская. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 167 с. : іл. |
|
Міхась Башлакоў. Віно адзінокіх / Башлакоў М.– Мн.: Литаратура и мастацтва, 2011 г. |
|
Бутэвіч, А. Прыгоды Віруса Шкодзі: Для малодшага школьнага ўзросту / А. Бутэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. –62 с.: іл. – (Казкі XXI стагоддзя). |
|
Мінск: падарожжа па горадзе: Кніга-гульня. Гістарычныя даведкі / аўт. тэксту Л. Рублеўская, П. Грынчанка; мастак У. Карман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с. |
|
Напісанае застаецца: сучасная беларуская драматургія: для ст. шк. узросту.- Мінск: Маст. літ., 2011. – 228 с. – (Школьная бібліятэка). У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе. |
|
Шабановіч М. В. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. – 174 с. Новую кнігу Міколы Шабовіча “Мая надзея” склалі творы, напісаныя паэтам за апошнія сем гадоў. Тут і прачулыя радкі пра свій родны Нарачанскі край, і шчырыя прызнанні ў светлых пачуццях да Жанчыны, і яскравыя літаратурныя пародыі, а таксама эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру. |
|
Левановіч Л. Сіняе лета: раман, апавяданні, эсэ / Леанід Левановіч. – Мн. Маст. літ., 2005. – 358 с. “Сіняе лета” працягвае цыкл раманаў, у які ўваходзць “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”. Ў гэтым творы апісваюцца падзеі 1961 года, калі ў космас узляцеў Ю. Гагарын, калі нам абяцалі камунізм праз 20 гадоў. Цяпер усе ведаюць, чым скончылася будаўніцтва камунізму. І ў гэтым асаблівы драматызм знешне “ружовага” твора, бо яго героі верылі, хоць і бралі іх сумненні, у рэальнасць новага грамадства. Но тое лета выпаў мядовы месяц Андрэя Сахуты і Ады. Іхняму гарачаму каханню прысвечана шмат старонак рамана. Апавяданні пра нашых сучаснікаў, ветэранаў вайны і працы, пра моладзь, якая шукае шлях у жыццё. Піша аўтар пра сваіх герояў з любоўю і дасціпным гумарам. |
Жывое ў вяках беларускае слова -
Народа душа і народа хвала…
А. Бачыла.
Гнуткая і цвёрдая, гаючая, спеўная, цёплая, гучная, высакародная- такія родныя, нават супрацьлеглыя па сэнсе эпітэты выкарыстоўваюцца для характарыстыкі аднаго паняцця- мовы. Нашай, беларускай. Яна,быццам каштоўныя зіхатлівыя каменьчыкі ,невялікія памерам, але маюць вялікую вартасць, усе разам складаюць скарб, мець які можа кожны. Гэты скарб належыць нашай мове як узнагарода за ўсе выпрабаванні, праз якія яна прайшла за стагоддзі свайго існавання.
У школе адбыліся мерапрыемсты, прысвечаные Міжнароднаму дню роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы мае сваёй мэтай садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Выказванні пра зямлю
Зямля была і вечна ёю будзе,
Калі не ўчынім самі мы бяды... (А. Бачыла)
Як мёд пчала збірае рупна ў соты,
Збіраем скарб з зямлі і з-падзямлі. (Я. Купала)
Здаецца, у зямлі і паху асаблівага няма. А з яе, апладнёнай працаю, нараджаюцца ўсе пахі. (Я. Сіпакоў)
Зямля гасцінна засцілае
Абрус зялёны свой на стол. (Я. Колас)
Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах і стужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць, па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос. (П. Броўка)
Пахла зямля карою дрэваў, халодным карэннем мокрага зелля рэкавых берагоў, з дна рэчак. (К. Чорны)
Зямля буяла пад шчодрым сонцам, пад лагодным небам. (І. Мележ)
І зноў на глебе хоча засяродзіцца
Цяжарная і чыстая зямля,
Як багародзіца (П.Макаль).
Мы знаем: у нашай краіне
Няма непрыгожай зямлі. (П. Панчанка)
Зямля дыхае глыбока, на поўныя грудзі. (В. Жуковіч)
Вачам адкрыўся незабыўны малюнак: зямля свяцілася, зямля гаварыла. (Я. Колас)
Да рук ліпла пульхная зямля, раса сцюдзёніла пальцы (Б.Сачанка)
Зямля наша - самы святы запаведнік -
І трэба, як маці, яе берагчы. (П. Панчанка)
Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі
Янка Купала (1925)
Якуб Колас (1926)
Кандрат Крапіва (1956)
Пятрусь Броўка (1962)
Міхась Лынькоў (1962)
Аркадзь Куляшоў (1968)
Максім Танк (1968)
Іван Мележ (1972)
Іван Шамякін (1972)
Пімен Панчанка (1973)
Андрэй Макаёнак (1977)
Васіль Быкаў (1980)
Янка Брыль (1981)
Ніл Гілевіч (1991)
Рыгор Барадулін (1992)
Іван Чыгрынаў (1994)
Іван Навуменка (1995)
Нашы юбіляры
Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.
Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі №5 г.Гродна.
З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.
У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе.
Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтарпаэм і кнігвершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).
За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Верас
Маўклівае лона радзімы —
задумлівы верас.
Вымярзаў і гарэў,
але вырас і пахне...
Яшчэ раз
пакланіся яму,
пакляніся з маленства на вернасць.
Ён твае таямніцы не выдасць.
Куды ты слядочкі павернеш?
Падужэў у палях —
і за цесны матулін каптурык.
Пакіруеш свой шлях
да навукі —
разумны, культурны...
Мо паходзіш на ўласных нагах?
Мо абуеш катурны?
Толькі верасу пальцы
настрояць душы тваёй струны.
Роднае слова
Пад казачным дубам
над Нёманам сiнiм
хлапец прызнаваўся ў каханнi
дзяўчыне.
I рэхам той шэпт
адгукаўся мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Я чула пяшчотнае,
шчырасцi поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае,
такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агнiстае,
як Нёман празрыстае,
як казка, былiна, як песня,
жаданае,
да гэтуль зусiм у жыццi не пазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвiнела над хвалямi ў рэчцы.
вятрыска шаптаў яго
з лiсцем мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...
Шапталi яго сенажаць i дуброва,
людзьмi перачутае,
некаму новае,
адзiнае, дзiўнае, светлае слова -
кахаю... кахаю...
Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Раніца
Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.
Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных...
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор — блакітам лёну.
Барок грыбамі запалоніць:
лісіц — грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.
Паміж чарніцамі- насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.
Паабтрасаю росы з голля —
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.
Ліецца песня з- падблакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта...
Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.
Парады тым, хто хоча размаўляць по-беларуску
1. Пазбаўся страхаў - сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты і газеты; гледзячы агульнае па-беларуску фільмы; слухаючы беларускую музыку; усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
3. Пішыце па-беларуску - калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленніў інтэрнэце, допісы ў соцсетках. Вашы знаёмая пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдеце новых беларускамоўных знаёмых.
4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў - псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарымі па-руску.
5. Наведывайце беларускія мерапрыемства - чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб – вандроўнік з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
6. Пачніце ўжываць мову ў побыце - спачатку ў сям’і, а потым на працы – у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы - патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
26 лістапада 2015 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, паэта, драматурга Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты ў школе былі праведзены класныя гадзіны “Быў. Ёсць. Буду …”, віктарына “Пераможа той, хто ведае”. Члены лектарскай групы паглыбілі веды вучняў аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва» па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2015/2016 навучальны год
№п/п | Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказныя |
---|---|---|---|
Работа з вучнямі | |||
1 | Лекторый “Вянок” (падрыхтоўка выступленняў для малодшых школьнікаў да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў і паэтаў) | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
2 | Літаратурная віктарына “Пераможа той, хто ведае” (да юбілея У.Караткевіча) | лістапад | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
3 | Конкурс газет да Дня роднай мовы | люты | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
4 | Конкурс чытальнікаў да юбілея К.Крапівы | люты | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
5 | Конкурс чытальнікаў да Сусветнага дня пісьменніка | сакавік | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
6 | Удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
7 | Выпуск інфармацыйных лісткоў да юбілейных дат | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
8 | Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік” | люты | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
9 | Наведванне краязнаўчага і этнаграфічнага музеяў | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
Работа з настаўнікамі | |||
1 | Наведванне цікавых мясцін Беларусі | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
2 | Знаёмства з навінкамі беларускай літаратуры | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
3 | Афармленне матэрыялаў на сайце школы | на працягу навучальнага года | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |
Работа з бацькамі | |||
1 | Выступленне вучняў на бацькоўскім сходзе. Пастанова да свята “Вялікдзень” | май | Пыжова А.А.Шкоркіна Н.М. |